Выпрата

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Рака
Выпрата
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Выпраты
Вусьце Ілія
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Менская вобласьць
Даўжыня 19 км
Плошча басэйну 79 км²
Нахіл воднай паверхні 2,5 ‰

Выпра́та, Малі́наўка — рака ў Лагойскім і Вялейскім раёнах Менскай вобласьці, левы прыток ракі Іліі (прыток Вяльлі, басэйн Нёману). Даўжыня 19 км. Плошча вадазбору 79 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,5‰.

Пачынаецца каля вёскі Выпраты Лагойскага раёну, цячэ паўночнымі схіламі Менскага ўзвышша, упадае ў Ілію за 2 км на поўнач ад вёскі Сакалоўкі. На працягу 3 км мае каналізаванае рэчышча (на ўсход ад вёскі Сакалоўкі да вусьця). Каля вёскі Калачы (на рацэ) і на паўночны ўсход ад вёскі Сакалоўкі (у абалоне) сажалкі[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1994. С. 109

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1. С. 109