Жучок
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Рака | |
Жучок | |
Выток | каля в. Пляшчаны |
Вусьце | Ілія |
Краіны басэйну | Беларусь |
Даўжыня | 12 км |
Плошча басэйну | 42 км² |
Нахіл воднай паверхні | 5 ‰ |
Жучо́к — рака ў Вялейскім раёне Менскай вобласьці, левы прыток ракі Іліі (басэйн Нёману). Даўжыня 12 км. Плошча вадазбору 42 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 5‰.
Асноўны прыток — рака Чарнянка.
Пачынаецца на ўсходзе ад вёскі Пляшчаны, цячэ паўночнымі схіламі Менскага ўзвышша, упадае ў Ілію каля вёскі Шыпкі. На працягу 2 км мае каналізаванае рэчышча (вёска Скалбішча — 0,8 км на паўднёвы захад ад вёскі Шчокаўшчына)[1].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1994. С. 165
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1. С. 165