Ізраіль Плаўнік
Выгляд
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Плаўнік.
Ізраіль Плаўнік | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1905 |
Памёр | 1941 |
Ізраіль Пла́ўнік (1905, Пасадзец — 1941) — беларускі пісьменьнік, перакладчык зь ідышу. Брат Зьмітрака Бядулі.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Навучаўся ў хедэры (1913—1919), Будслаўскай беларускай гімназіі (1919), закончыў двухгадовыя адукацыйныя курсы ў Менску (1925). Працаваў наборнікам у друкарні імя Сталіна, пазьней — карэктарам.
З 1925 году ўваходзіў у літаратурнае аб’яднаньне «Маладняк». У ліпені 1927 году стаў адным з ініцыятараў стварэньня аб’яднаньня «Пробліск».
Расстраляны немцамі ў часе Нямецка-савецкае вайны.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сумесна зь Сяргеем Дарожным выдаў зборнік вершаў «Звон вясны» (1926). Таксама былі нявыдадзеныя зборнікі «Блакітныя далі» і «Сонечны маяк».
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Катэгорыі:
- Нарадзіліся ў 1905 годзе
- Нарадзіліся ў Вялейскім павеце Расейскай імпэрыі
- Памерлі ў 1941 годзе
- Сябры літаратурнага аб’яднаньня «Маладняк»
- Навучэнцы Будслаўскай беларускай гімназіі
- Беларускамоўныя паэты і паэткі
- Беларускія перакладчыкі
- Перакладчыкі зь ідышу
- Перакладчыкі паэзіі на беларускую мову
- Расстраляныя ў Беларусі
- Расстраляныя на акупаванай тэрыторыі СССР