Ігнаці Сідар
| Ігнаці Сідар | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 21 жніўня 1998 (27 гадоў) | |
| Рост | 198 см[2] | |
| Вага | 92 кг[2] | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Слуцак | |
| Нумар | 21 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2017—2020 | Тарпэда-БелАЗ | 1 (0) |
| 2018 | → Мікашэвічы | 8 (0) |
| 2019 | → Ліда | 18 (0) |
| 2020 | → Смаргонь | 23 (1) |
| 2021 | Крумкачы | 29 (3) |
| 2022 | Худжанд[d] | 2 (0) |
| 2022—2025 | Нафтан | 58 (3) |
| 2026— | Слуцак | |
Ігна́ці Сі́дар (нар. 21 жніўня 1998 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца «Слуцку».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец жодзінскага «Тарпэда-БелАЗу». Дэбютаваў за галоўную каманду клюбу ў Найвышэйшай лізе ў траўні 2017 году ў матчы супраць «Крумкачоў», выйшаўшы на замену. У жніўні 2018 году аддадзены ў арэнду мікашэвіцкаму «Граніту» да канца сэзону[3]. У Першай лізе дэбютаваў у жніўні 2018 году ў матчы супраць ЮАСу.
У сакавіку 2019 году аддадзены ў арэнду клюбу «Ліда»[4]. У 2020 годзе стаў гульцом «Смаргоні». У сакавіку 2021 году падпісаў кантракт з клюбам «Крумкачы». У студзені 2022 году быў аб’яўлены гульцом таджыцкага «Худжанду». Пачатак сэзону прапусьціў праз траўму пахвіны[5]. Дэбютаваў за клюб 8 траўня 2022 году ў матчы супраць «Істыклолу» за Супэркубак Таджыкістану[6]. У чэмпіянаце дэбютаваў 18 траўня 2022 году, калі выйшаў на апошняй хвіліне аднаго з матчу таджыцкага першынства[7]. У ліпені 2022 году зышоў з клюбу.
У жніўні 2022 году далучыўся да наваполацкага «Нафтану»[8]. Дэбютаваў за клюб 13 жніўня 2022 году ў матчы супраць петрыкаўскага «Шахцёра», выйшаўшы ў пачатковым складзе і адыграўшы ўвесь матч. Дэбютны гол за клюб здабыў 22 кастрычніка 2022 году ў матчы супраць пінскай «Хвалі». Разам з клюбам стаў чэмпіёнам Першай лігі[9]. У лютым 2023 году працягнуў кантракт з наваполацкім клюбам[10], працягнуўшы ўжо ў наймацнейшым дывізіёне быць часткай асноўнага складу. Аднак, у наступным сэзоне выбыў праз траўму пятавай сухажылы ўжо 4 траўня ў матчы супраць «Гомля»[11]. У выніку гульцу зрабілі апэрацыю ў Менску. У 2025 годзе гуляў крыху больш, але асноўным абаронцам у складзе навапалачанаў ня стаў. У студзені 2026 году прыяднаўся да першалігавага «Слуцку»[12].
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Тарпэда-БелАЗ | 2017 | Найвышэйшая ліга | 1 | 0 |
| Граніт | 2018 | Першая ліга | 8 | 0 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://betnews.by/player/ignatij-sidor-naftan-belarus/
- 1 2 https://www.teams.by/-/player-157205/
- ↑ Илья Джугир и Игнатий Сидор отданы в аренду «Граниту» (рас.)
- ↑ «Лида» арендовала защитника «Торпедо-БелАЗ» (рас.)
- ↑ Таджикистан. «Худжанд» с Левковцом разгромил «Равшан», Сидор вне игры ещё на пару недель (рас.)
- ↑ Белорус стал обладателем Суперкубка Таджикистана (рас.)
- ↑ Таджикистан. "Худжанд" и "Истиклол" с белорусами одержали победы (рас.)
- ↑ Сидор продолжит карьеру в "Нафтане" (рас.)
- ↑ "Нафтан" — чемпион! Полная картина 26-го тура первой лиги (рас.)
- ↑ ФК «Нафтан» подписал контракты с футболистами (рас.)
- ↑ Игнатий Сидор перенес операцию по восстановлению ахиллова сухожилия (рас.). Белорусский футбол (2024-05-05). Праверана 2025-03-09 г.
- ↑ Игнатий Сидор перешел в "Слуцк" (рас.). Football.by (2026-01-23). Праверана 2026-01-25 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Нарадзіліся 21 жніўня
- Нарадзіліся ў 1998 годзе
- Нарадзіліся ў Жодзіне
- Футбалісты клюбу «Слуцак»
- Футбалісты клюбу «Тарпэда-БелАЗ» Жодзін
- Футбалісты клюбу «Граніт» Мікашэвічы
- Футбалісты клюбу «Ліда»
- Футбалісты клюбу «Смаргонь»
- Футбалісты клюбу «Крумкачы» Менск
- Футбалісты клюбу «Худжанд»
- Футбалісты клюбу «Нафтан» Наваполацак
- Беларускія футбалісты