Ігар Маршалаў
Ігар Анатольевіч Маршалаў | |
Файл:Ігар Маршалаў 2023 год.jpg Ігар Маршалаў 2023 год | |
Род дзейнасьці | фінансавая міліцыя |
---|---|
Дата нараджэньня | 1972 |
Месца нараджэньня | СССР, БССР, Магілёўская вобласьць, м. Шклоў |
Грамадзянства | Беларусь |
Адукацыя | вышэйшая |
Месца вучобы | |
Пасада | намесьнік Старшыні КДК РБ — дырэктар ДФР КДК РБ |
Час | 9 жніўня 2013 году — 20 лістапада 2023 году |
Наступнік | Андрэй Самбук |
Узнагароды | |
Сайт | Старонка ў сеціве |
Ігар Анатольевіч Маршалаў[1] — беларускі дзяржаўны дзеяч. Намесьнік Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь — дырэктар Дэпартамэнта фінансавых расьсьледаваньняў (2013–2023), амбасадар Беларусі ў Зымбабвэ з 2023 году. Знаходзіцца пад санкцыямі ЗША, ЕС ды іншых краін.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ігар Маршалаў нарадзіўся ў 1972 годзе ў горадзе Шклове Магілёўскай вобласьці. Вучыўся ў сярэдняй школе. Пасьля яе заканчэньня вучыўся ў вучылішчы. У 1993 годзе скончыў Вольскае вышэйшае ваеннае вучылішча тылу, дзе атрымаў дыплём з кваліфікацыяю «інжынэр-эканаміст». У 1998 годзе скончыў Беларускі камэрцыйны унівэрсытэт кіраваньня па спэцыяльнасьці «правазнаўства».
У лістападзе 1993 году прыняты на службу ў аддзел падатковых расьсьледаваньняў па горадзе Мазыру Дзяржаўнае падатковай інспэкцыі Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Гомельскае вобласьці.
Пазьней служыў на розных пасадах у органах фінансавых (падатковых) расьсьледаваньняў: ад старэйшага інспэктара міжраённага аддзела да намесьніка начальніка ўпраўленьня — начальніка сьледчага аддзела ўпраўленьня Дэпартамэнта фінансавых расьсьледаваньняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Гомельскае вобласьці.
З кастрычніка 2012 году па жнівень 2013 году Ігар Маршалаў займаў пасаду намесьніка дырэктара Дэпартамэнта фінансавых расьсьледаваньняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.
9 жніўня 2013 году Указам Прэзыдэнта Беларусі прызначаны намесьнікам Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь — дырэктарам Дэпартамэнта фінансавых расьсьледаваньняў.
20 лістапада 2023 году прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Зымбабвэ[2].
Вучоба
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1993 годзе скончыў Вольскае вышэйшае ваеннае вучылішча тылу, дзе атрымаў дыплём з кваліфікацыяю «інжынэр-эканаміст».
У 1998 годзе скончыў Беларускі камэрцыйны унівэрсытэт кіраваньня па спэцыяльнасьці «правазнаўства».
У 2018 годзе скончыў Акадэмію кіраваньня пры Прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь па спэцыяльнасьці «міжнародныя адносіны».
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Узнагароджаны мэдалямі «За бездакорную службу» I, II і III ступені.
Міжнародныя санкцыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]2 сьнежня 2021 году Маршалаў быў даданы ў Чорны сьпіс Эўразьвязу[3]. 20 сьнежня Маршалава ў свой санкцыйны сьпіс уключыла Швайцарыя[4]. 22 сьнежня да адпаведнага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Сэрбія, Чарнагорыя.
9 жніўня 2023 году Маршалаў быў ўнесены ў Сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША[5][6].
Званьне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Генэрал-маёр фінансавай міліцыі.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Ураднікі ДФР КДК РБ.. КДК РБ. Праверана 1 траўня 2022 г.
- ^ Лукашенко отправил министра экономики в Китай, а главу ДФР — в Зимбабве (рас.) Reform.by(be)
- ^ Опубликован полный список пятого пакета санкций ЕС (рас.) Reform.by(be)
- ^ Швейцария расширила санкции против беларусского режима (рас.) Reform.by(be)
- ^ США ввели санкции против «Белавиа», ДФР и семьи Олексина (рас.) Reform.by(be)
- ^ Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain countries concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (анг.). Рада Эўрапейскага зьвязу(be) (2021-12-22).
|
- Нарадзіліся ў 1972 годзе
- Выпускнікі Беларускага камэрцыйнага інстытуту кіраваньня
- Выпускнікі Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь
- Кавалеры ордэна За службу Радзіме III ступені
- Узнагароджаныя мэдалём За бездакорную службу 1 ступені
- Узнагароджаныя мэдалём За бездакорную службу 2 ступені
- Узнагароджаныя мэдалём За бездакорную службу 3 ступені
- Нарадзіліся ў Шклове
- Выканаўчая ўлада Беларусі
- Дэпартамэнт фінансавых расьсьледваньняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь
- Амбасадары Беларусі ў Зымбабвэ
- Генэрал-маёры
- Беларускія асобы ў Чорным сьпісе ЭЗ
- Беларускія асобы ў сьпісе СВГ