Іван Франьіч
| Іван Франьіч | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 10 верасьня 1987[1][2][3] (38 гадоў) | |
| Рост | 180 см | |
| Вага | 77 кг | |
| Пазыцыя | задні абаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2005—2006 | Сэнт-Олбанз Сэйнтс[d] | 39 (5) |
| 2007—2008 | Мэльбурн Найтс[d] | 50 (9) |
| 2009 | Оклі Кэнанз[d] | 17 (2) |
| 2009—2014 | Брысбэйн Роар[d] | 115 (11) |
| 2014—2015 | Тарпэда Масква | 4 (0) |
| 2015—2017 | Мэльбурн Сіці[d] | 39 (1) |
| 2017 | Тэгу[d] | 2 (0) |
| 2017—2018 | Брысбэйн Роар[d] | 16 (2) |
| 2018—2020 | Пэрт Глоры[d] | 53 (4) |
| 2020—2021 | Макартур[d] | 19 (0) |
| 2022 | Гайдэлбэрг Юнайтэд[d] | 21 (2) |
| 2023—2024 | Мэльбурн Найтс[d] | 43 (4) |
| Зборныя | ||
| 2012—2015 | Аўстралія | 20 (0) |
Іван Франьіч (па-ангельску: Ivan Franjic; нар. 10 верасьня 1987 году, Мэльбурн, Аўстралія) — колішні аўстралійскі футбаліст, абаронца. Былы гулец нацыянальнай зборнай Аўстраліі. Мае харвацкія карані.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Кар’еру пачаў на радзіме, дзе гуляў за шматлікія клюбы ў рэгіянальных лігах. У 2009 годзе гулец далучыўся да клюбу «Брысбэйн Роар» з А-Лігі. 12 верасьня ў матчы супраць «Ньюкасл Джэтс» ён дэбютаваў за новую каманду. 20 кастрычніка 2010 году ў матчы супраць «Сэнтрал Кост Марынэрз» Іван забіў свой першы гол за «Роар».
У жніўні 2014 году Франьіч перайшоў у клюб расейскай Прэм’ер-лігі «Тарпэда», які базуецца ў сталіцы Расеі. Дамова з клюбам была складзена на 3 гады. Дэбют гульца прыпаў на нічыйны паядынак (0:0) з клюбам «Кубань», калі Іван выйшаў на зьмену ў другім тайме.
За зборную Аўстраліі футбаліст дэбютаваў у 2012 годзе.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Брысбэйн Роар»:
- Чэмпіён Аўстраліі: 2011, 2012, 2014
«Мэльбурн Сіці»:
- Уладальнік Кубка Аўстраліі: 2016
Аўстралія:
- Пераможца Кубка Азіі: 2015
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль (анг.) на Transfermarkt