Перайсьці да зьместу

Міле Едынак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міле Едынак
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 3 жніўня 1984(1984-08-03)[1][2][3] (41 год)
Рост 191 см
Вага 78 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2001—2006 Сыднэй Юнайтэд[d] 84 (12)
2003—2004 Вараждзін 0 (0)
2005 Саўт Кост Юнайтэд[d] 18 (7)
2006—2009 Сэнтрал Кост Марынэрз[d] 45 (8)
2009—2011 Генчлербірлігі 38 (4)
2009—2010 Антальяспор 28 (5)
2011—2016 Крыстал Пэлас 165 (10)
2016—2019 Астан Віла 70 (2)
Зборныя
2003 Аўстралія (да 20)[d] 9 (0)
2008—2018 Аўстралія 79 (20)

Мі́ле Е́дынак (па-ангельску: Mile Jedinak; нар. 3 жніўня 1984 году, Сыднэй, Аўстралія) — былы аўстралійскі футбаліст, паўабаронца. Раней абараняў колеры нацыянальнай зборнай Аўстраліі.

Кар’еру пачаў у Аўстраліі, затым праз сваё харвацкае паходжаньне зьехаў гуляць у харвацкі клюб «Вараждзін», зь якім узяў удзел у эўракубках. Пасьля гэтага вярнуўся на радзіму, дзе гуляў за мясцовыя клюбы, аднойчы стаўшы чэмпіёнам Аўстраліі ў складзе «Сэнтрал Кост Марынэрз».

25 сьнежня 2008 году Міле падпісаў кантракт з турэцкім клюбам «Генчлербірлігі» на два з паловай гады[7].

За год да сканчэньня кантракту Едынак абвесьціў, што сыходзіць з клюбу ў чэрвені 2011 году, з надзеяй знайсьці новы клюб у іншай краіне[8]. Празь месяц ён падпісаў кантракт з ангельскім клюбам «Крыстал Пэлас»[9].

У 2008 годзе дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Аўстраліі ў таварыскім матчы супраць зборнай Сынгапуру.

Аўстралія:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]