Перайсьці да зьместу

Іван Літвіновіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Іван Літвіновіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся26 чэрвеня 2001(2001-06-26)[1] (23 гады)
Грамадзянства
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыяскакун на батуце

Іва́н Уладзі́меравіч Літвіно́віч (нар. 26 чэрвеня 2001, Вялейка, Беларусь) — беларускі батутыст. Чэмпіён Эўропы і сьвету, Алімпійскі чэмпіён 2020 і 2024 гадоў.

Пачаў займацца скачкамі на батуце ў васьмігадовым ўзросьце, да гэтага займаўся акрабатыкай паводле прыкладу маці Тацьцяны Аляксандраўны — майстра спорту СССР па спартовай акрабатыцы. Выхаванец Вілейскай ДЮСШ, першы трэнэр — Пётар Зайцаў[2].

Скончыў Вялейскую сярэднюю школу №1 і Вялейскі дзяржаўны каледж па спэцыяльнасьці «аўтамабільны сьлесар». Навучаецца ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце фізычнай культуры[2].

Трэнуецца ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па гімнастычных відах спорту пад кіраўніцтвам Вольгі Ўласавай. Спартовец-інструктар нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па скачках на батуце. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага клясу (2019).

Спартовая кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На чэмпіянаце сьвету 2017 году ў Сафіі здабыў срэбны мэдаль у адной з узроставых груп і заняў другое месца ў катэгорыі 15–16 гадоў разам з Даніілам Валынцавым. На чэмпіянаце Эўропы 2018 году ў Баку ўзяў залаты мэдаль у юніёрскім разрадзе і залаты мэдаль у камандным заліку. Выступаў на III Юнацкіх Алімпійскіх гульнях 2018 году, дзе заняў чацьвёртае месца[2].

У 2019 годзе выйграў срэбны мэдаль у індывідуальным заліку і залаты мэдаль у камандных спаборніцтвах (разам з Уладзіславам Ганчаровым, Алегам Рабцавым і Аляксеем Дударавым) на Чэмпіянаце сьвету ў Токіё. У індывідуальных скачках на першым этапе Кубка сьвету 2020 ўзяў срэбны мэдаль, што дазволіла атрымаць алімпійскую ліцэнзію ў Токіё[3].

На чэмпіянаце Эўропы 2020 ў Сочы ў індывідуальных спаборніцтвах заняў 22 месца, у камандным заліку здабыў залаты мэдаль (разам з У. Ганчаровым, А. Рабцавым і А. Дударавым)[4].

На XXXII летніх Алімпійскіх гульнях 2020 у Токіё ў індывідуальным заліку заваяваў залаты мэдаль[5], набраўшы 61,715 бала[6]. Гэта быў першы мэдаль Беларусі на спаборніцтвах.

Узнагароды і званьні

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь (2020)[7]. У 2019 годзе стаў «Асобай году» на думку рэдакцыі «Рэгіянальнай газеты»[8].

Грамадзянская пазыцыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літвіновіч — падпісант ліста ў падтрымку Лукашэнкі пасьля выбараў 2020 году. Пасьля перамогі на Алімпіядзе Літвіновіча спрабавалі спытаць пра палітыку расейскія журналісты з газэты «Спорт-Экспресс». Ён прызнаў, што падпісаў праўладны ліст, сказаўшы, што заўсёды «лічыў спорт па-за палітыкай». Далейшыя пытаньні перарвала прадстаўніца адміністрацыйнага блёку зборнай Беларусі, заявіўшы, што спартовец паводле Алімпійскай хартыі ня можа гаварыць пра палітыку, хаця насамрэч артыкул 50 забараняе не выказваньні стасоўна палітыкі, а палітычную прапаганду[6].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]