Ёзэф Абэль
Ёзэф Абэль | |
Аўтапартрэт у студыі (1808-1810) | |
Дата нараджэньня | 22 жніўня 1764[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 4 кастрычніка 1818[4] (54 гады) |
Месца сьмерці | |
Адукацыя | Акадэмія выяўленчых мастацтваў Вены |
Месца вучобы | |
Занятак | жывапіс |
Навуковая сфэра | выяўленчае мастацтва[6] |
Месца працы | |
Жанры | гістарычны жывапіс |
Плынь | нэаклясыцызм |
Працы | Партрэт маладога чалавека ў акулярах (1814) |
Подпіс | |
Ёзэф Абэль (ням. Josef Abel; 22 жніўня 1764, Ашах — 4 кастрычніка 1818, Вена) — аўстрыйскі мастак, які працаваў у гістарычным жанры, ў жанры партрэту ды ў тэхніцы аквафортэ. Лічыцца адным з найлепшых аўстрыйскіх мастакоў свайго пакаленьня.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ёзэф Абэль нарадзіўся 22 жніўня 1764 году ў горадзе Ашах (Верхняя Аўстрыя)[8][9] (паводле іншых зьвестак 22 жніўня 1768 году[10]). Бацька Ёган Мэльхіёр Абэль (нар. 1723, Johann Melchior Abel) быў галоўным цесьляром у Ашаху. У 1782 годзе здаў уступныя іспыты ў Акадэмію выяўленчых мастацтваў Вены[11]. Быў адным з найлепшых вучняў. Дырэктарам Акадэміі ў той час быў Гайнрых Фюгер. Ад 1795 да 1796 году працаваў у Польшчы ў маёнтках Адама Казімера Чартарыскага, дзе працаваў у тым ліку для Любамірскіх. У ліку астатніх напісаў «Партрэт сына князя Адама Казімера Чартарыскага» і партрэт паэта Дыянісія Францішка Княжніна[12]. Пасьля вярнуўся ў Вену. Ад 1801 да 1807 вучыўся па дзяржаўнай стыпэндыі Венскай акадэміі ў Рыме, Італія. У 1807 годзе вярнуўся ў Вену[13]. Аўтар шэрагу запрастольных карцін, як то «Сьвяты Эгідый», «Арэст», «Прамэтэй, прыкаваны да Каўказу», «Сакрат», «Уцёкі ў Эгіпет» і інш. Аўтар акварэляў[14]. Таксама пад кіраўніцтвам свайго настаўніка Фюгера расьпісаў заслону ў Венскім Бургтэатры. 8 лютага 1815 году абраны сябрам Акадэміі мастацтваў Аўстрыі, у шэрагах якой заставаўся да сваёй сьмерці ў 1818 годзе. Сям’і ў мастака не было. Ягоная магіла была згубленая ў 1920-м годзе[15]. Творы захоўваюцца ў музэі гісторыі мастацтваў у Вене. Ягоны аўтапартрэт захоўваецца ў венскай Ліхтэнштайнскай галерэі.
Сьпіс працаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Антыгона, якая пракланяе калені перад трупам свайго брата[16]
- Гамэр
- Франц II (імпэратар Сьвятой Рымскай імпэрыі)
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Сакрат дыктуе сваё завяшчаньне (1800)
-
Прыём Клёпштака ў Элізіюме (1803 або 1807)
-
Сакрат выкладае сваім вучням (1801 да 1807)
-
Прамэтэй, Мэркурый ды Пандора (да 1818)
-
Партрэт маладога чалавека ў акулярах (1814)
-
Сьмерць Катона Малодшага (1817)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Joseph Abel (нід.)
- ^ Joseph Abel (анг.) — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ^ Nachlässe in Austria — Аўстрыйская нацыянальная бібліятэка.
- ^ а б в Krackowizer F., Berger F. Abel, Josef // Biographisches Lexikon des Landes Österreich ob der Enns (ням.): Gelehrte, Schriftsteller und Künstler Oberösterreichs seit 1800 — Pas, Linz: Verein und Institut für Ostbairische Heimatforschung, 1931. — S. 5. — 411 с.
- ^ Wurzbach D. C. v. Abel, Joseph (ням.) // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 1. — S. 1—2.
- ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Boetticher F. v. Abel, Joseph (ням.) // Malerwerke des neunzehnten Jahrhunderts: Beitrag zur Kunstgeschichte — D: 1891.
- ^ Abel Josef // Аўстрыйскі біяграфічны слоўнік 1815-1950 (ням.) = Österreichisches Biographisches Lexikon 1815–1950. — Wien: Verlag der Österreichischen Akademie der Wissenschaften, 1957. Band 1, S. 1.
- ^ Josef Abel(недаступная спасылка) OÖ Landesarchiv
- ^ Abel, Josef // Агульныя біяграфіі Нямеччыны (ням.) = Allgemeine Deutsche Biographie. — 1875. Band 1, S. 13.
- ^ Joseph Abel EPOCHE NAPOLEON (ням.)
- ^ Йожеф Абель Искусство в филателии
- ^ Josef Abel Literaturarchiv der Österreichischen Nationalbibliothek (ням.)
- ^ Plant and Insect Study: Laurel; Machanoides Butterfly Scientific Illustration - arsvitaest
- ^ Худжоник Иосиф Абель Обсуждение на LiveInternet - Российский Сервис Онлайн-Дневников
- ^ Абель Иосиф // Энциклопедический словарь Ф.А. Брокгауза и И.А. Ефрона. — С.-Пб.: Брокгауз-Ефрон, 1890—1907. (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ёзэф Абэль — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў