Перайсьці да зьместу

Ёжэ Мэнцынгер

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ёжэ Мэнцынгер
Дата нараджэньня 5 сакавіка 1941(1941-03-05)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці жнівень 2022[1] (81 год)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак эканаміст, прафэсар унівэрсытэту, адвакат, палітык, юрыст
Навуковая сфэра law and economics[d][2] і палітыка[2]
Сябра ў Еўрапейская акадэмія навук і мастацтваў[d] і Славенская акадэмія навук і мастацтваў[d]
Узнагароды
ордэн Свабоды

Ёжэ Мэнцынгер (па-славенску: Jože Mencinger; нар. 5 сакавіка 1941, Есэніцэ) — славенскі юрыст, эканаміст і палітык. Пасьля заканчэньня юрыдычнага факультэту ў Люблянскім унівэрсытэце ў 1964 годзе ён атрымаў ступень магістра на юрыдычным факультэце Бялградзкага ўнівэрсытэта ў 1966 годзе. Таксама мае доктарскую ступень, атрыманую ў Пэнсыльванскім унівэрсытэце ў 1975 годзе.

У траўні 1990 году быў прызначаны міністрам эканомікі ў першым дэмакратычна абраным славенскім урадзе. У кабінеце міністраў Лойзэ Пэтэрле ён працаваў віцэ-прэзыдэнтам ураду па эканамічнай каардынацыі з 1990 па 1991 год. У траўні 1991 году ён падаў у адстаўку праз рознагалосьсі наконт мадэлі прыватызацыі эканомікі, якой трэба кіравацца ў Славеніі. Неўзабаве пасьля гэтага ён пакінуў Славенскі сацыял-дэмакратычны зьвяз.

У 1992 годзе стаў чальцом дэмакратычнай партыі. Пасьля таго, як партыя ня здолела атрымаць парлямэнцкае прадстаўніцтва на выбарах 1996 году, ён пакінуў палітыку. У канцы 1990-х і пачатку 2000-х гадох Мэнцынгер вярнуўся да грамадзкага жыцьця як рашучы крытык уступу Славеніі ў Эўрапейскі Зьвяз і НАТО. У пэрыяд з 2004 па 2008 гады ён часта крытыкаваў лібэральную эканамічную палітыку правацэнтрысцкага ўраду Янэза Яншы. У 2001—2005 гадох працаваў рэктарам Люблянскага ўнівэрсытэту.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ https://www.24ur.com/novice/crna-kronika/umrl-ekonomist-in-politik-joze-mencinger.html
  2. ^ а б Mencinger, Jože // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі