Славенская дэмакратычная партыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Славенская дэмакратычная партыя
Slovenska demokratska stranka
Лідэр партыі Янэз Янша
Дата заснаваньня 16 лютага 1989
Штаб-кватэра Любляна
Ідэалёгія нацыяналізм, нацыянал-кансэрватызм, сацыял-кансэрватызм, правы папулізм, антыіміграцыя
Колькасьць 30 000
Колькасьць дэпутатаў
· Эўрапарлямэнт 2/8
· Дзяржаўны сход 27/90
Афіцыйны сайт sds.si

Славенская дэмакратычная партыя (па-славенску: Slovenska demokratska stranka) — нацыяналістычная[1] права-папулісцкая[2] палітычная партыя Славеніі. Ачоленая былым прэм’ер-міністрам Славеніі Янэзам Яншам, партыя ёсьць сябрам Эўрапейскай народнай партыі, Міжнароднага дэмакратычнага зьвязу і Цэнтрысцкага дэмакратычнага інтэрнацыяналу[3].

Партыя зьявілася ў выніку зьліцьця дзьвюх розных палітычных партыяў, зьяўляючыся правапераемніцай як Сацыял-дэмакратычнага зьвязу і Славенскага дэмакратычнага зьвязу[4][5][6]. Гэтыя партыя ўваходзілі ў дэмакратычны палітычны альянс, які здолеў перамагчы камуністычную партыю Славеніі на першых дэмакратычных выбарах у Славеніі ў 1990 годзе і правесьці дэмакратызацыю краіны і ейнага аддзяленьне ад Югаславіі.

Пасьля 2000 году партыя падала заяўку на тое, каб стаць чальцом Эўрапейскай народнай партыі[7], прыняўшы лібэральную эканамічную палітыку і пазьнейшыя меры па жорсткай эканоміі ў сувязі з эканамічным крызісам канца 2000 году, захаваўшы пры гэтым эўраатлянтычную накіраванасьць. Зрух у права партыя зьведала пры зьмене назвы ў 2003 годзе, каб з назвы было выключана слова «сацыяльная»[4][8]. На той час, партыя характарызавалася як лібэральна-кансэрватыўная[9] альбо кансэрватыўна-лібэральная[10] паводле ідэалягічнай накіраванасьці.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]