Ёган Вільгельм Шырмэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ёган Вільгельм Шырмэр
Johann Wilhelm Schirmer.jpg
Дата нараджэньня 7 верасьня 1807(1807-09-07)[1][2] або 5 верасьня 1807(1807-09-05)[3][4]
Месца нараджэньня Юліх
Дата сьмерці 11 верасьня 1863(1863-09-11)[3][4][1][…] (56 гадоў)
Месца сьмерці Карльсруэ
Адукацыя Дусэльдорфская акадэмія мастацтваў
Месца вучобы
Занятак жывапіс, графіка
Месца працы
Жанры пэйзаж

Ёган Вільгельм Шырмэр (па-нямецку: Johann Wilhelm Schirmer; 5 верасьня 1807, Юліх — 11 верасьня 1863, Карльсруэ) — нямецкі мастак-пэйзажыст і графік.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1821—1824 гадох юны Шырмэр вывучае рамяство пераплётчыка кніг у майстэрні свайго бацькі. Паралельна самавукам асвойвае малюнак, а з 1826 году вучыцца ў Дусэльдорфскай акадэміі мастацтваў у Ф. В. фон Шадава. Пад уплывам мастака Карла Фрыдрыха Лесынга Шырмэр захапляецца пэйзажным жывапісам.

З 1834 году ён выкладае ў Дусэльдорфскай акадэміі, з 1839 — прафэсар. Шырмэр (нароўні зь Лесынгам) быў адным з заснавальнікаў Дусэльдорфскай школы жывапісу. У 1838 годзе Шырмэр зьдзяйсьняе паездку ў Нармандыю, пасьля якой у сваіх палотнах робіць большы ўпор на малюнак і адценьні колераў. У 1840 падарожнічае па Італіі, піша карціны па біблейскіх матывах. У 1854 годзе мастак становіцца першым дырэктарам нядаўна адкрытай Мастацкай школы ў Карльсруэ. У свае апошнія гады Шырмэр актыўна выкарыстоўваў рэлігійна-біблейскія сюжэты, а яго манера пісьма становіцца блізкай да імпрэсіянісцкай.

Сярод вучняў І. В. Шырмэра варта назваць такіх майстроў, як Арнольд Бёклін, Ганс Тома, Освальд Ахэнбах, Ансэльм Фэербах, Якаб Бэкер, Рудольф Эп, Карл Фрыдрых Дэйкер.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Парк у прыгарадзе Берліну, 1837
Прыбой з караблямі на гарызонце, 1836
Перад навальніцай, прыгарад Рыму, 1858

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Johann Schirmer // KulturNav (анг.) — 2015.
  2. ^ Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
  3. ^ а б Johann Wilhelm Schirmer (нід.)
  4. ^ а б Johann Wilhelm Schirmer // Benezit Dictionary of Artists (анг.)OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7