Ёван Раіч
Ёван Раіч | |
па-сэрбску: Јован Рајић | |
Дата нараджэньня | 21 верасьня 1726 або 22 лістапада 1726[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 22 сьнежня 1801 (75 гадоў) або 23 сьнежня 1801[1] (75 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | гісторык, географ, пісьменьнік, філёзаф, драматург, паэт |
Ёван Ра́іч (11 лістапада 1726, Срэмскі-Карлаўцы, Сэрбія — 11 сьнежня 1801) — сэрбскі гісторык.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў паселішчы Срэмскі-Карлаўцы, вучыўся ў езуіцкай гімназіі ў Комаране, потым у пратэстанцкай у Шопране і нарэшце ў 1752—1756 гадах вывучаў багаслоўе ў Кіева-Магілянскай акадэміі. Пасьля некаторы час выкладаў у Срэмскі-Карлаўцах і Нові Садзе, а ў 1772 годзе прыняў пострыг у Ковільскім манастыры, дзе ў пазьней стаў архімандрытам і правёў астатак жыцьця за напісаньнем літаратурных і гістарычных прац. Пісаў на мностве моў[2], сярод якіх нямецкая, вугорская, расейская, царкоўнаславянская і лацінская.
Навуковая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўтар «Гісторыі розных славянскіх народаў і найперш за ўсё баўгар, харватаў і сэрбаў…» (Исторія разныхъ славенскихъ народовъ, наипаче болгаръ, хорватовъ и сербовъ, изъ тмы забвенія изятая, Вена, 1794—1795, ч. 1—4), у якой найбольшую значнасьць маюць ч. 2 (канец) — 4, прысьвечаныя гісторыі Сэрбіі ад часоў старажытнасьці да другой паловы 18 стагодзьдзя. У гэтым творы Раіча адлюстраваўся рост нацыянальнай самасьвядомасьці сэрбскага народу і яго імкненьне да вызваленьня ад турэцкай няволі. У 1772 гадах прыняў манаскі сан і займаўся напісаньнем багаслоўскіх твораў і перакладамі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Wurzbach D. C. v. Raič, Johann (ням.) // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 24. — S. 249.
- ^ Большая школьная энциклопедия «Руссика». История Нового времени. 16-18 вв. — М.: Олма-Пресс, 2002. — С. 512.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 2001 Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — С. Раіч Іован.