Перайсьці да зьместу

Ямб

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ямб (па-старажытнагрэцку: ἴαμβος — íambos — імя старажытнагрэцкай багіні непрыстойнага, распуснага вершаваньня) — 1) трохдольная антычная стапа з двух складоў — кароткага і доўгага[1], 2) двухскладовая стапа з другім націскным складам, якая ляжыць у аснове аднаго зь пяці (ямбічнага) мэтраў сыляба-танічнае сыстэмы вершаскладаньня.[2] Самы пашыраны ў сучаснай паэзіі від стапы.[1]

Выкарыстаньне ў беларускай паэзіі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню тэрмін «ямб» у беларускай літаратуры ўзгадваецца ў кнізе Л. Зізані «Грамматіка словенска совершенного искусства осми частиі слова…» (Вільня, 1596). Зьяўленьне вершаў, напісаных ямбам, выклікана зараджэньнем і разьвіцьцём ў беларускай паэзіі сыляба-тонікіЭнэіда навыварат», «Тарас на Парнасе»).

Самы пашыраны ў беларускай паэзіі — чатырохстопны ямб:

Ад пра|дзедаў| спакон| вякоў
Мне зас|тала|ся спад|чына;
Паміж| сваіх| і чу|жакоў
Яна| мне лас|кай мат|чынай.

(Я. Купала «Спадчына»)

Сярод іншых разнавіднасьцяў ямбу — двухстопны («Да вясны» Я. Коласа), трохстопны («Аблокі» А. Вялюгіна), пяцістопны («Пярэдні край. Чужы. Неразгаданы» А. Пысіна) і г. д. Звычайна ямбам пішуць байкі, ён выкарыстоўваецца ў цьвёрдых формах верша: санэце («Санэт» («Замёрзла ноччу шпаркая крыніца») М. Багдановіча), актаве («Спроба актавы» Я. Купалы, «Нам разам трыццаць. Мы стаім на кладцы» Н. Гілевіча), а таксама ў белым вершы, якім найчасьцей пішуць драматычныя паэмы («Над Бярозай ракой» П. Глебкі).[1] Ямбічныя памеры даюць магчымасьць выяўляць самыя розныя думкі і пачуцьці, надаюць вершу песеннасьць і размоўнасьць, плаўнасьць і імклівасьць.[2]

Харэем напісаныя паэма Я. Купалы «Магіла льва», вершы «Ворагам Беларушчыны», «Паэтам», «Песьня вольнага чалавека», «Песьня жней», «Разлад», «Там», «Для Бацькаўшчыны», «Свайму народу», «Госьці» і інш.[2]

  1. ^ а б в А. Майсейчык Артыкул «Ямб» // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т. / Рэдкал.: І.П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Менск: БелСЭ, 1987. — Т. 5. — С. 685. — 703 с. — 9500 ас.
  2. ^ а б в В. Рагойша Артыкул «Ямб» // Янка Купала: Энцыкл. даведнік / Рэдкал.: І.П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Менск: БелСЭ, 1986. — С. 698. — 727 с. — 8000 ас.
  • А. Майсейчык Артыкул «Ямб» // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т. / Рэдкал.: І.П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Менск: БелСЭ, 1987. — Т. 5. — С. 685. — 703 с. — 9500 ас.
  • В. Рагойша Артыкул «Ямб» // Янка Купала: Энцыкл. даведнік / Рэдкал.: І.П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Менск: БелСЭ, 1986. — С. 698. — 727 с. — 8000 ас.
  • В. Рагойша Беларускае вершаванне: вучэб.-метадычны дапаможнік. — Менск: БДУ, 2011.
  • В. Рагойша, М. Менька, Т. Марозава Ч. 2 : Паэтыка. Тэорыя літаратурнага працэсу. // Уводзіны ў літаратуразнаўства : вучэб. дапам. : у 2 ч. / пад рэд. праф. В. П. Рагойшы. — Менск: БДУ, 2012. — ISBN 978–985-518