Дактыль
Выгляд
Да́ктыль (па-грэцку: δάκτυλος — палец) — від трохскладовай стапы, у якой адзін доўгі і два кароткія склады (антычнае вершаваньне) або адзін націскны і два ненаціскныя склады (сілаба-танічнае вершаваньне). У беларускую паэзію дактыль імкнуўся ўвесьці Л. Зізані. Дактылічны мэтар і дактылічныя стопы шырока ўжываюцца ў сучаснай беларускай паэзіі.
Трохстопны дактыль:
- Колькі па сьвеце схадзілі,
- Ператапталі бяды,
- Толькі дыханьне Радзімы
- Кліча здалёку заўжды.
- (Яўгенія Янішчыц).
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн. — Менск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2000 ас. — ISBN 985-08-0598-6
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Менск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1000 ас. — ISBN 985-11-0197-4
|
Гэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |