Перайсьці да зьместу

Юры Шуканаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юры Шуканаў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 10 сакавіка 1971(1971-03-10)[1] (53 гады)
Рост 1,77 м
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1988 Дынама Менск 0 (0)
1989—1991 Віцебск 101 (14)
1992 Дынама-93 16 (14)
1992—1993 Дынама Менск 28 (11)
1993—1994 Дынама-93 27 (10)
1994—1995 Макабі Тэль-Авіў 28 (9)
1995 Дынама Менск 15 (5)
1996—1997 Балтыка 36 (3)
1997 КАМАЗ 18 (7)
1998—2000 Уралан Эліста[d] 61 (6)
2000—2001 Факел 38 (5)
2002—2003 Дынама Санкт-Пецярбург[d] 34 (10)
2003 Кайрат 14 (5)
2004 Дынама Менск 24 (9)
Зборныя
1993—1995 Беларусь 6 (0)

Юры Ўладзімеравіч Шуканаў (нар. 10 сакавіка 1971 году, Менск) — беларускі футбаліст і трэнэр.

Выхаванец СДЮШАР-5 гораду Менску. Выконваў ролю атакуючага паўабаронцы, нападніка. За сваю футбольную кар’еру гуляў у больш як дзесяці клюбах[2]. Адгуляў 6 матчаў за зборную Беларусі[3]. 31 кастрычніка 2004 году заявіў пра сканчэньне кар’еры футбаліста.[4].

У 2004—2005 гадоў працаваў трэнэрам сталічнага «Дынама». У 2004 годзе прывёў «Дынама» да перамогі ў чэмпіянаце Беларусі. Няўдалы старт у наступным сэзоне апынуўся для Шуканава адстаўкай. Пасьля гэтага ён атрымаў трэнэрскую ліцэнзію «Pro» і засвоіў прафэсію футбольнага агента. У 2008—2009 гадах працаваў генэральным дырэктарам менскага «Дынама». З 2010 па 2012 гадах ачольваў моладзевую зборную Беларусі. У 2013 годзе быў прызначаны спартовым дырэктарам сталічнага «Дынама»[5].

як гулец:

  • Чэмпіён Беларусі: 1993, 1995
  • Чэмпіён Ізраілю: 1995.

як трэнэр:

  • Чэмпіён Беларусі: 2004

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]