Перайсьці да зьместу

Эстонская Вікіпэдыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эстонская Вікіпэдыя
Тып моўны разьдзел Вікіпэдыі[d]
Даступныя мовы эстонская
Уладальнік Фундацыя «Вікімэдыя»
Пачатак працы 24 жніўня 2002
Камэрцыйны? не
Рэгістрацыя Маямі
Актуальны стан дзейнічае
Ліцэнзія CC BY-SA 3.0[d] і ЛВД ГНУ
et.wikipedia.org

Эсто́нская Вікіпэ́дыя (па-эстонску: Eestikeelne Vikipeedia) — разьдзел Вікіпэдыі на эстонскай мове. Гэта 44-ы паводле велічыні разьдзел Вікіпэдыі ў сьвеце, заснаваны 24 жніўня 2002 году[1]. На сёньняшні дзень зьмяшчае 248 404 артыкулы[2].

Сьвяткаваньне пераадоленьня 100-тысячнага рубяжу эстонскай Вікіпэдыі. 25 жніўня 2012

Па стане на верасень 2014 року эстонская Вікіпэдыя займае 6-е месца па колькасьці артыкулаў на душу эстанамоўнага насельніцтва сярод Вікіпэдыяў з колькасьцю артыкулаў большай за 100 000, і 19-е месца ў агульным сьпісе[3].

Эстонская Вікіпэдыя стала 41-ым разьдзелам, які пераўзышоў 100 000-ны рубеж (гэта адбылося 25 жніўня 2012 году), і трэцім па гэтым паказьніку сярод уральскіх моваў пасьля фінскае і вугорскае Вікіпэдыяў[2].

Па стане на верасень 2014 колькасьць артыкулаў у эстонскім разьдзеле складае 24% ад артыкулаў усіх разьдзелаў, якія належаць да фіна-пермскіх моваў, што зьяўляецца другім паказьнікам у гэтай групе пасьля фінскага разьдзелу[4].

Па стане на верасень 2014 разьдзел мае 332 актыўныя карыстальнікі і 38 адміністратараў[3]. Адной з ключавых фігураў эстонскай Вікіпэдыі зьяўляецца Андрэс Луўрэ(et), якому ў 2008 року прэзыдэнт Эстоніі Тоомас Хэндрык Ільвэс прысудзіў Дзяржаўную ўзнагароду Валянтэр року(en).

Артыкулаў Дата
100 сьнежань 2002
500 верасень 2003
1000 кастрычнік 2003
5000 ліпень 2004
10 000 15 траўня 2005
15 000 12 лютага 2006
20 000 22 ліпеня 2006
25 000 30 кастрычніка 2006
30 000 1 лютага 2007
35 000 12 траўня 2007
40 000 30 жніўня 2007
45 000 23 студзеня 2008
50 000 4 чэрвеня 2008
55 000 19 кастрычніка 2008
60 000 21 лютага 2009
65 000 15 ліпеня 2009
70 000 15 сьнежня 2009
75 000 18 траўня 2010
80 000 30 лістапада 2010
85 000 1 чэрвеня 2011
90 000 12 лістапада 2011
95 000 30 сакавіка 2012
100 000 25 жніўня 2012
105 000 6 студзеня 2013
110 000 22 красавіка 2013
115 000 7 верасьня 2013
120 000 23 студзеня 2014
200 000 12 жніўня 2019

Па стане на верасень 2014 93,6% усіх рэдагаваньняў у разьдзеле робяць карыстальнікі з Эстоніі, 1,4% унёску — зь Фінляндыі. Карыстальнікі іншых краінаў складаюць 0,6% і меней[5].

У эстонскім разьдзеле ладзяцца тэматычныя тыдні на напісаньне ці пашырэньне артыкулаў. Па выніках конкурсу незалежныя экспэрты вызначаюць пераможцаў, якіх узнагароджваюць прызамі. Першы конкурс, які праходзіў з 4 красавіка па 4 траўня 2009 року, тычыўся нарвэскай тэматыкі. Падчас конкурсу было створана 623 артыкулы[6] і яшчэ 768 дапоўненыя[7]. Пераможцы атрымалі ўзнагароды ад амбасады Нарвэгіі.

Крыніцы і заўвагі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]