Энцыкляпэдыя гісторыі Беларусі
Энцыкляпэдыя гісторыі Беларусі | |
Энцыклапедыя гісторыі Беларусі | |
Усе 6 тамоў + дадатак | |
Аўтары | М. Біч, Б. Сачанка, Г. Пашкоў і інш. |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Мова арыгіналу | Беларуская |
Выдавецтва | БелЭн |
Ілюстратар | Э. Э. Жакевіч |
Выданьне | 1993—2003 |
Энцыкляпэ́дыя гісто́рыі Белару́сі — шматтомная энцыкляпэдыя на беларускай мове, выданьне Інстытуту гісторыі Акадэміі навук Беларусі.
У даведніку прыводзяцца матэрыялы пра палітычныя, грамадзкія і ваенныя падзеі на Беларусі, а таксама пра адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел, стан эканомікі, культуры, навукі і тэхнікі на розных этапах гісторыі. Біяграфічныя артыкулы распавядаюць пра гістарычных асобаў і іхныя радаводы. Важнае месца ў выданьні займаюць геральдыка, нумізматыка, генэалёгія і гістарычная картаграфія. Шырока асьвятляецца жыцьцё беларускай эміграцыі розных часоў і шэраг іншых тэмаў.
Зьмяшчае шмат каляровых і чорна-белых здымкаў, малюнкаў, мапаў.
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Т. 1. А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-074-2.
- Т. 2. Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-142-0.
- Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2.
- Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2.
- Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. ISBN 985-11-0141-9.
- Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. ISBN 985-11-0214-8.
- Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — 616 с.: іл. ISBN 985-11-0276-8.
- Атлас гісторыі Беларусі ад старажытнасці да нашых дзён: дадатак да 6-томнай «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі» / аўтар тэкста Л. У. Языковіч; склад. Г. Р. Шыкунова, Л. У. Языковіч. — Мн.: БелЭн, 2004. — 160 с.: ил.; 26 см. ISBN 985-11-0290-3.
Ацэнкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На вокладцы першых двух тамоў энцыкляпэдыі зьмяшчалася выява старажытнага беларускага гербу Пагоня, аднак пачынаючы з трэцяга тому (1996) яе прыбралі. Беларускі гісторык Г. Сагановіч тлумачыць гэта зьяўленьнем палітычнай цэнзуры ў афіцыйнай беларускай гістарыяграфіі. У гэты ж час новы намесьнік галоўнага рэдактара выдавецтва «Беларуская Энцыкляпэдыя» Пётар Петрыкаў выступіў з жорсткай крытыкай ранейшага кіраўніцтва энцыкляпэдыі, сьцьвярджаючы, што галоўнай адметнасьцю першых тамоў «Энцыкляпэдыі гісторыі Беларусі» быў «ярка выражаны антырусізм, а ў многіх выпадках зацятая русафобія».[1] Прывёўшы ў прыклад некаторыя артыкулы, напісаныя супрацоўнікамі Інстытуту гісторыі, П. Петрыкаў абвінаваціў гэтую ўстанову ў тым, што яна ажыцьцяўляе «татальную фальсыфікацыю» гісторыі. Беспадстаўны і палітычны характар падобных закідаў паказалі дырэктар Інстытуту гісторыі Міхаіл Касьцюк[2] і ягоны намесьнік Міхаіл Біч[3], якія ўступілі ў палеміку зь Петрыкавым.
Пры новых кіраўніках выдавецтва «Беларуская Энцыкляпэдыя» канцэпцыя чарговых тамоў «Энцыкляпэдыі гісторыі Беларусі» на хаду мянялася, і нават падрыхтаваныя да друку артыкулы вярталіся на цэнзуру. П. Петрыкаў, напрыклад, паўсюль выкрэсьліваў слова «русіфікацыя», не прапускаў ніякай крытыкі ў бок Расеі ды савецкай улады і г. д. Праз грубае ўмяшаньне ў тэксты многія гісторыкі (у прыватнасьці, Валянтына Вяргей, Андрэй Кіштымаў, Уладзімер Конан, Мікола Крывальцэвіч, Генадзь Сагановіч і інш.) адмовіліся ад далейшага супрацоўніцтва з выдавецтвам і забралі адтуль свае артыкулы.[4]
Вынікі рэдактарскай працы ў гэтых тамох энцыкляпэдыі таксама крытыкуе беларускі гісторык Валянцін Грыцкевіч.[5]
Памылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У энцыкляпэдыі дапушчана шмат памылак. Самыя распаўсюджаныя: альфабэтнае сартаваньне паводле расейскамоўнага напісаньня, недакладныя зьвесткі. У томе шостым, кнізе другой на старонцы 614 зьмешчаны сьпіс заўважаных недакладнасьцяў і памылак друку ў 1—6 тамах энцыкляпэдыі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Петрыкаў П. Туман русафобіі ахутаў Беларускую Энцыклапедыю // Беларуская думка. 1996. № 3.
- ^ Касцюк М. Палітызаваная гісторыя не можа быць сапраўднай навукай // Голас Радзімы. 1996, 8 жніўня.
- ^ Біч М. Туман дылетанцтва і тэндэнцыйнасці // Голас Радзімы. 1996, 12 верасня.
- ^ Генадзь Сагановіч. Вайна з беларускай гісторыяй // ARCHE № 3 (17) — 2001
- ^ В. П. Грыцкевіч. Сённяшнія клопаты беларускай гістарыяграфіі // Белорусский сборник: Статьи и материалы по истории и культуре Белоруссии. СПб., 1998. С. 7—15