Перайсьці да зьместу

Шэрбур-ан-Катантэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Шэрбур-Актэвіль»)
Шэрбур-ан-Катантэн
франц. Cherbourg-en-Cotentin
Герб Шэрбур-ан-Катантэну
Дата заснаваньня: 1 студзеня 2016
Краіна: Францыя
Рэгіён: Нармандыя
Дэпартамэнт: Манш
Плошча:
  • 68,54 км²
Вышыня: 4 м н. у. м.
Насельніцтва:
Паштовы індэкс: 50100, 50110, 50120, 50130, 50460, 50470
Геаграфічныя каардынаты: 49°38′20.000″ пн. ш. 1°37′30.000″ з. д. / 49.63888889° пн. ш. 1.625° з. д. / 49.63888889; -1.625Каардынаты: 49°38′20.000″ пн. ш. 1°37′30.000″ з. д. / 49.63888889° пн. ш. 1.625° з. д. / 49.63888889; -1.625
Шэрбур-ан-Катантэн на мапе Францыі
Шэрбур-ан-Катантэн
Шэрбур-ан-Катантэн
Шэрбур-ан-Катантэн
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.cherbourg.fr/

Шэрбур-ан-Катантэн (па-француску: Cherbourg-en-Cotentin) — горад ў Францыі, месьціцца ў дэпартамэнце Манш у рэгіёне Нармандыя. Насельніцтва складае 80 978 чалавек, паводле дадзеных на 2013 год. Пры гэтым насельніцтва муніцыпальнага рэгіёну Шэрбур складала 116 517 чалавек. Да 2000 году горад меў назоў Шэрбур, пасьля гэтага быў аб’яднаны з суседнім Актэвілям, атрымаўшы назву Шэрбур-Актэвіль , а 1 студзеня 2016 да іх далучыліся яшчэ чатыры суседнія камуны (Экэрдрэвіль-Энвіль, Ля-Глясэры, Кэркэвіль і Турлявіль), утварыўшы новую камуну — Шэрбур-ан-Катантэн.

Шэрбур разьмешчаны на поўначы паўвостраву Катантэн, на беразе праліву Ля-Манш. Плошча гораду складае 68,54 (у т.л. Шэрбуру — 6,9 км²).

У пачатку X стагодзьдзя землі паўвостраву Катантэн былі захопленыя вікінгамі. У 933 годзе паселішчы рэгіёну былі далучаны да Нармандзкага герцагства. Падчас Стогадовай вайны горад у ліку іншых земляў Францыі быў прадметам спрэчкі паміж ангельцамі й французамі й шэсьць разоў пераходзіў з адных рук у іншыя.

З 1898 году ў Шэрбуры будуюцца падводныя лодкі. B 1909 годзе расейскі імпэратар Мікалай II сутрэўся з францускім прэзыдэнтам Арманам Фальерам, дзеля складаньня франка-расейскага зьвязу. У 1912 годзе Шэрбур стаў першым портам, дзе прыстаў лайнэр «Тытанік» пасьля адплыцьця з Саўтгэмптана.

У чэрвені 1940 году горад быў захоплены немцкамі войскамі. Вызвалены праз чатыры гады 26 чэрвеня 1944 году з гэтага часу й да канца вайны Шэрбур быў адным з ажыўленых і важнейшых партоў у Эўропе.

У Шэрбуры маюцца прадпрыемствы суднабудаваньня й сельскагаспадарчага машынабудаваньня, ёсьць вытворчасьць фотаматэрыялаў, адзеньня, мэблі й піва.

Вядомыя ўраджэнцы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Populations légales 2021Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных дасьледаваньняў Францыі, 2023.