Перайсьці да зьместу

Шышкі (Гомельская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шышкі
Першыя згадкі: XIX ст.
Вобласьць: Гомельская
Раён: Ельскі
Сельсавет: Скараднянскі
Геаграфічныя каардынаты: 51°38′12″ пн. ш. 29°2′36″ у. д. / 51.63667° пн. ш. 29.04333° у. д. / 51.63667; 29.04333Каардынаты: 51°38′12″ пн. ш. 29°2′36″ у. д. / 51.63667° пн. ш. 29.04333° у. д. / 51.63667; 29.04333
Шышкі на мапе Беларусі
Шышкі
Шышкі
Шышкі

Шышкі — былая вёска ў Ельскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі, аколеная лесам. Уваходзіла ў склад Скараднянскага сельсавету. Знаходзілася за 20 км на поўдзень ад Ельску, за 2 км ад чыгуначнай станцыі Славечна (лінія Каленкавічы — Оўруч), за 197 км ад Гомелю. Палявая дарога злучае вёску з аўтамабільнай дарогай Новая Рудня — Ельск.

У сувязі з радыяцыйным забруджваньнем пасьля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС жыхары (37 сем’яў) пераселеныя ў 19901992 гадох у чыстыя месцы.

Упершыню Шышкі згадваюцца ў XIX ст. як хутар Мазырскага павету Менскай губэрні. Паводле перапісу 1897 хутар Селішча (ён жа Шышкі). У 1924 годзе працавала ганчарная майстэрня. У 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас. 20 жыхароў загінулі на франтох нямецка-савецкай вайны. Уваходзіла ў склад саўгасу «Скараднянскі» (цэнтар — вёска Скароднае).

17 лістапада 2005 году вёска ліквідаваная рашэньнем Гомельскага абласнога выканаўчага камітэту[1].