Перайсьці да зьместу

Шкляная вуліца (Вільня)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шкляная
лац. Šklanaja
вуліца
Агульная інфармацыя
Гістарычны раён Старое Места
Былыя назвы Жыдоўская, Дамініканскі завулак, Ігнатаўскі завулак, Сувязі, Антакольскага
Даўжыня 270 м
Паштовыя індэксы LT-01131
На мапе
Google
Вуліца Шкляная ў Вікісховішчы

Шкляна́я ву́ліца[1] (лет. Stiklių gatvė) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільні, у Старым Месьце. Зьвязвае вуліцу Вялікую з Дамініканскай. Працягваецца вуліцай Сьвятога Ігната.

Царква, перабудаваная ў жылы дом. Малюнак, 1870

Атрымала сваю назву ад шкляной мануфактуры, заснаванай тут паводле прывілею вялікага князя Жыгімонта Аўгуста, нададзенага 22 траўня 1547 году. Гэты прывілей дазваляў Марціну Палецкаму адкрыць майстэрню і гандляваць у Вільні шклом і шклянымі вырабамі.

За часамі нацысцкай акупацыі вуліца ўваходзіла ў склад Малога гета. Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады на пэўны час перайменавалі яе ў вуліцу Сувязі, а потым да 1989 году — у вуліцу Марка Антакольскага. Тым часам назву Шкляной мелі цяперашнія вуліцы Гаона і Марка Антакольскага.

Агульныя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Мур Уваскрасенскай царквы

Даўжыня вуліцы каля 270 м. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад Вялікай вуліцы. Зь левага паўднёва-заходняга боку вуліцы дамы зь няцотнымі нумарамі, з правага паўночна-ўсходняга боку — цотная нумарацыя.

З правага боду адыходзіць вуліца Гаона, зь левага — Марка Антакольскага і Жыдоўская.

  • № 1 (таксама Вялікая вуліца, 17) — кутні 3-павярховы дом, збудаваны на месцы старажытнай Уваскрасенскай царквы, ад якой захавалася частка мура.
  • № 3 — 2-павярховы дом. На фасадзе суседняга дома вісіць памятная шыльда ў гонар шкляной мануфактуры.
  • № 2 (таксама Вялікая вуліца, 19) — друкарня Францішка Скарыны. Гэты дом у XV—XVI стагодзьдзях знаходзіўся ў валоданьні віленскага бурмістра Якуба Бабіча. Як сьведчыць шыльда, усталяваная на будынку, сюды ў 1520 годзе беларускі асьветнік Францішак Скарына перавёз з Прагі сваю друкарню. Тут ён выдаў «Малую падарожную кніжку» (1522) і «Апостал» (1525)[2].
  • № 4 — дом, збудаваны ў XV — першай палове XVII стагодзьдзяў. У замкнёным унутраным двары ў памяць віленскіх першадрукароў у 1973 годзе паставілі скульптуру «Летапісец».
  • № 6 — 3-павярховы дом, пад якім захаваліся падмуркі і сутарэньні дома злотніка Яна Шульца, памянёнага ў 1595 годзе.
  • № 8 — 3-павярховы дом
  • № 10 (таксама вуліца Марка Антакольскага, 2) — кутні 2-павярховы дом
  • № 12 — 3-павярховы дом
  • Луцкевіч Л. Вандроўкі па Вільні. — Вільня: Рунь, 1998.— 160 с.: іл. ISBN 9986-9228-2-8.