Чэмпіянат Беларусі па футболе
Выгляд
Чэмпіянат Беларусі па футболе праводзіцца з 1992 году Беларускай фэдэрацыяй футболу. Праходзіць па сыстэме «вясна-восень». Пераможца чэмпіянату перад пачаткам наступнага сэзону гуляе матч за Супэркубак зь дзейным уладальнікам Кубка Беларусі.
Структура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Чэмпіянат складаецца з трох прафэсійных ліг. Чэмпіянаты гораду Менску і вобласьцяў зьяўляюцца аматарскімі.
Узровень |
Ліга |
1 |
Найвышэйшая ліга |
2 |
Першая ліга |
3 |
Другая ліга |
4 |
Чэмпіянаты 6 вобласьцяў і гораду Менску |
У другую лігу можа заявіцца любы паўпрафэсійны клюб. З вышэйшай і першай ліг штогод некалькі клюбаў, якія занялі апошнія месцы, пераходзяць у лігу ніжэй; адпаведная колькасьць клюбаў зь першай і другой ліг займаюць іхныя месцы.