Чорны рынак
Падкляса ад | рынак |
---|---|
Прызначэньне | незаконны гандаль |
Папярэднік | шэры рынак |
Зьяўляецца ўвасабленьнем | ценявая гаспадарка |
Процілегла | белы рынак |
Чорны рынак — частка ценявой эканомікі, зьвязаная са зваротам тавараў і паслуг, якія ў дадзенай краіне (або наогул) ня могуць быць прадметам легальнага продажу (напрыклад, людзі, сэксуальныя паслугі, і г. д.), або абмежаваны ў звароце (зброя, боепрыпасы, наркатычныя сродкі).
Як правіла, чорны рынак цесна злучаны з кантрабандай і часта кантралюецца арганізаванай злачыннасьцю. Аднак у дадзеным выпадку нельга казаць пра наяўнасьць індустрыялізаванага рынку, бо гандаль адбываецца празь цяжкафармаваныя сувязі пакупніка непасрэдна з прадаўцом ці з пасярэднікамі.
Чыньнікі зьяўленьня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Чорны рынак існуе практычна ўсюды, дзе ёсьць забарона на гандаль нейкім таварам, ці ён нейкім чынам абмежаваны. Заўсёды ёсьць некаторая колькасьць людзей, якія спрабуюць атрымаць жаданае нягледзячы на забарону. Адпаведна, зьяўляюцца і людзі, якія з мэтай заробку прапануюць патрэбныя тавары і паслугі. Гандаль на чорным рынку прыносіць большы прыбытак, чым легальны гандаль, але гэта і больш рызыкоўна.
Прыклады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Наркагандаль;
- Гандаль скрадзеннымі творамі мастацтва;
- Бутлегерства — гандаль алкаголем падчас сухога закона.
- Гандаль зброяй;
- Гандаль падробленымі дакумэнтамі;
- Гандаль рэдкімі жывёламі;
- Рабагандаль (гандаль людзьмі);
- Сутэнёрства.
- Гандаль парнаграфічнымі і эратычнымі матэрыяламі (там дзе іх распаўсюд забаронены);
- Чорны рынак ежы ў краінах, дзе падчас вайны было ўведзена разьмеркаваньне прадуктаў па картках;
- Незаконны гандаль чалавечымі органамі для трансплянтацыі;
Па выніках 2012 году найбольш прыбытковымі былі гандаль зброяй і дурманамі. На 3-м месцы знаходзіўся гандаль людзьмі[1].
У СССР
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Чорны рынак, як наступства дэфіцыту, зьяўляўся неад’емнай рысай плянавай эканомікі. У СССР прыватнае прадпрымальніцтва і гандаль былі забаронены законам, таму, фактычна, зьдзелкі па-за сыстэмай дзяржаўнага, каапэратыўнага ці калгаснага гандлю ўяўлялі сабою «чорны рынак».
У выніку найшырокага распаўсюду дадзенай зьявы, у савецкім лексіконе зьявіўся цэлы набор тэрмінаў для пазначэньня падобнага гандлю: «гандаль з чорнага ходу», «з-пад прылаўка», «з-пад крыса», «па блаце».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Сьвятлана Бусько. Як правільна працаўладкавацца за мяжой // Зьвязда : газэта. — 20 траўня 2014. — № 91 (27701). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
Гэта — накід артыкула па эканоміцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |