Перайсьці да зьместу

Цюрых

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Цюрых
ням. Zürich
Цюрых
Герб Цюрыху Сьцяг Цюрыху
Дата заснаваньня: II стагодзьдзе
Краіна: Швайцарыя
Кантон: Цюрых
Кіраўнік: Карынэ Маўх[d][1]
Плошча: 91,88 км²
Вышыня: 408 м н. у. м.
Насельніцтва
колькасьць: 366 145 чал.
шчыльнасьць: 3985,03 чал./км²
Тэлефонны код: +41 44
Паштовыя індэксы: 8000—8099
Нумарны знак: ZH
Геаграфічныя каардынаты: 47°22′28″ пн. ш. 8°32′28″ у. д. / 47.37444° пн. ш. 8.54111° у. д. / 47.37444; 8.54111Каардынаты: 47°22′28″ пн. ш. 8°32′28″ у. д. / 47.37444° пн. ш. 8.54111° у. д. / 47.37444; 8.54111
Цюрых на мапе Швайцарыі
Цюрых
Цюрых
Цюрых
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
www.stadt-zuerich.ch

Цю́рых (па-нямецку: Zürich; Аўдыё De-Zürich.ogg ) — горад на паўночным усходзе Швайцарыі, адміністрацыйны цэнтар кантону Цюрых, на рацэ Лімат і Цюрыскім возеры.

Першапачаткова быў рымскім умацаваньнем, як горад упершыню згадваецца ў 929 годзе. Галоўны прамысловы і фінансавы цэнтар Швайцарыі. Цюрых з прылеглымі гарадамі Вінтэртур, Эрлікон, Дытыкон, Бадэн, Бруг і іншымі дае значную долю прадукцыі швайцарскай машынабудаўнічай і металаапрацоўчай прамысловасьці. Заводы канцэрну «Броўн, Бовэры» вырабляюць турбіны, электраматоры, электравозы, розныя віды электраабсталяваньня. Больш за 80% прадукцыі ідзе на экспарт. У горадзе ёсьць таксама прадпрыемствы хімічнай, лёгкай, дрэваапрацоўчай, паліграфічнай, харчовай прамысловасьці. Міжнародны аэрапорт.

Цюрых — культурны цэнтар Швайцарыі. Тут знаходзяцца вядомыя ў Заходняй Эўропе опэрны і драматычны тэатры. Цікавымі зборамі валодае Нацыянальны музэй Швайцарыі (гісторыя, этнаграфія, народныя строі, мастацтва), карцінная галерэя «Кунстгаўз», музэй Усходу. Захаваліся раманска-гатычныя саборы: Гросмюнстэр (XII—XV стагодзьдзі) і Фраўмюнстэр (XIII—XIV стагодзьдзі), ратуша (XVII стагодзьдзе), барочныя дамы гільдыяў (XVII—XVIII стагодзьдзі). Унівэрсытэт.

У Цюрыху працавалі многія навукоўцы і дзеячы культуры — як швайцарцы, так і іншаземцы. Тут жылі ды працавалі Рабіндранат Тагор, Ёган Штраўс, Віктор Юго, Рыхард Вагнэр, Фёдар Шаляпін, Томас Ман, Альбэрт Айнштайн.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]