Фрэнк Бэлнэп Лонг
Фрэнк Бэлнэп Лонг | |
анг. Frank Belknap Long | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 27 красавіка 1901 |
Памёр | 3 студзеня 1994 (92 гады) |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, паэт, навэліст, пісьменьнік навуковай фантастыкі |
Жанр | жахі, фэнтэзі, навуковая фантастыка, паэзія, гатычны раман, коміксы, нон-фікшн |
Мова | ангельская мова[1] |
Узнагароды | |
Фрэнк Бэлнэп Лонг (па-ангельску: Frank Belknap Long; 27 красавіка 1901 — 3 студзеня 1994) — амэрыканскі пісьменьнік у жанрах жахаў, фэнтэзі, навуковае фантастыкі, паэзіі, гатычнага рамана, коміксаў, і нон-фікшн. Нягледзячы на тое, што яго літаратурная кар’ера налічвае каля сямі дзесяцігодзьдзяў, найбольш вядомы ён сваімі апавяданьнямі жахаў і навукова-фантастычнымі апавяданьнямі. У тым ліку як адзін з аўтараў, які ўдзельнічаў у стварэньні «Мітаў Ктулху». Лонг быў адзначаны такімі ўзнагародамі, як Сусьветная прэмія фэнтэзі (1978), Прэмія Брэма Стокера (1987), і First Fandom Hall of Fame Award (1977).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Фрэнк Бэлнэп Лонг нарадзіўся ў Нью-Ёрку і ўзгадаваўся ў Гарлеме (раёне Мангэтэну). Усё жыцьцё пражыў у Нью-Ёрку. У дзяцінстве ён быў зачараваны натуральнай гісторыяй і пісаў, што ён «марыў працаваць удалечыні ад дома і вывучаць дажджавыя лясы басэйна ракі Амазонкі».
Сяброўства з Лаўкрафтам
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Геній містэра Лонга ўнікальны й прыкметны.
—Г. Ф. Лаўкрафт
Говард Філіпс Лаўкрафт быў блізкім сябрам і настаўнікам Фрэнка Лонга. Яны рэгулярна кантактавалі (асабліва падчас пражываньня Лаўкрафта ў Нью-Ёрку з 1924 па 1926) і часта пісалі адзін аднаму. Лонг піша, што ён і Лаўкрафт абмяняліся «болей за тысячу лістоў, некаторыя зь якіх болей чым у восемдзесят рукапісных аркушаў». Частка іх ліставаньня была выданая ў «Arkham House’s Selected Letters series», якая сабрала аб’ёмнае ліставаньне Лаўкрафта зь сябрамі.
Цягам 1930-х гадоў Лонг і Лаўкрафт былі чальцамі клюбу КАЛЕМ (названага па ініцыялах прозьвішчаў арыгінальных чальцоў — K, L і M). Лонг таксама ўваходзіў у «кола Лаўкрафта» (разам з Робэртам Блохам, Аўгустам Дэрлетам, Робэртам Э. Говардам, Генры Катнэрам, Кларкам Эштанам Сьмітам і Дональдам Ўондры), чальцы якога знаходзіліся ў пастаяннам паміжсобным кантакце і ўплывалі на творчасьць адзін аднаго.
Сяброўства Лаўкрафта і Лонга было апісанае ў рамане Пітэра Кэнана «Pulptime: Being a Singular Adventure of Sherlock Holmes, Lovecraft, and the Kalem Club as if Narrated by Frank Belknap Long, Jr.» (1985).
Лонг напісаў шэраг раньніх гісторыяў, якія адносяцца да «Мітаў Ктулху». Да іх належаць «Ганчакі Тындала» (першы аповед «Мітаў Ктулху», напісаны кімсьці, акрамя Лаўкрафта), «Жах з узгоркаў», «Пажыральнікі прасторы» (галоўным героем аповеда выступіў сам Лаўкрафт).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|