Перайсьці да зьместу

Данвіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Данвіч (па-анґельску Dunwich) — выдумленае места ў штаце Масачусэтс, упершыню згадваецца Гаўардам Лаўкрафтам. Частка мітаў Ктулху. Найбольш прыкметная згадка пра яго маецца ў ваповесьці «Жах Данвіча».

Данвіч — паселішча ў Новай Анґельшчыне, якое прыйшло ў заняпад, нападалёк ад Аркхэма, таксама выдумленага Лаўкрафтам. Мясцовасьць вакол Данвіча адзначаная рэгулярнымі правядзеньнямі цёмных абрадаў. Пасьля падзеяў, апісаных у «Жахе Данвіча», усе дарожныя знакі, якія паказваюць шлях да Данвіча, былі зьнішчаныя.

Лічыцца, што ў Данвіча два прататыпа: рэальны Данвіч у Ванґельшчыне й Грынвіч у Масачусэтсы. Калі першы прататып мае тое ж імя, то другі, падобны па гучаньні, падзяляў з лаўкрафтаўскім Данвічам лякацыю й агульную атмасфэру занядбанасьці, пакуль ня быў затоплены падчас стварэньня Кабінзкага вадасховішча.

Арыґінальнае слова Dunwich дакладна невядомае. Анґельскае места вымаўляецца бяз гука в, а ў новаанґельскім Грынвічы гэты гук маецца. Сам Лаўкрафт аніколі не ўдакладняў вымаўленьне Данвіча.