Робэрт Блох
Робэрт Блох | |
анг. Robert Bloch | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Robert Albert Bloch |
Нарадзіўся | 5 красавіка 1917 Чыкага, ЗША |
Памёр | 23 верасьня 1994 (77 гадоў) Лос-Анджэлес, ЗША |
Пахаваны | |
Сужэнец | Элі Блох[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | празаік |
Гады творчасьці | 1934—1994 |
Жанр | трылер, жахі, навуковая фантастыка |
Мова | ангельская мова[1][2] |
Дэбют | Аповед: «Лілеі» (1934), Раман: «Псыхоз» (1959) |
Прэміі | Прэмія Г’юга |
Узнагароды | |
Робэрт Блох (па-ангельску: Robert Bloch; 5 красавіка 1917 — 23 верасьня 1994) — амэрыканскі пісьменьнік-фантаст. Зь дзяцінства быў заўзятым прыхільнікам творчасьці Г. Ф. Лаўкрафта, зь якім некаторы час нават вёў ліставаньне. Першае апавяланьне «Lilies» апублікаваў у паўпрафэсійным часопісе «Marvel Tales» у 1934 годзе. У 1935—1945 гадох апублікаваў болей за сотню аповедаў жахаў і фэнтэзі ў розных часопісах (у тым ліку й у суаўтарстве з Генры Катнэрам), некаторыя пад псэўданімам «Tarleton Fiske». У 1945 годзе ў якасьці сцэнарыста ўдзельнічаў у стварэньні радыяшоў «Stay Tuned for Terror». Першая кніга — выданая ў Вялікабрытаніі брашура «Sea-Kissed» (зборнік, 1945). У 1945 годзе выдавецтва «Arkham House» выдала вялікі том аповедаў Блоха «The Opener of the Way». Аўтар «Псыха», у далейшым экранізаванага Альфрэдам Гічкокам.
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Псыхоз
- Дракула
- Вучань чарадзея
- Люблю бляндынак
- Кашмар нумар чатыры
- Кветкавае паднашэньне
- Прыгожае — прыгожай
- Навекі ваш — Джэк Патрашыцель
- Цень маньяка
- Воўк у авечніку
- Пастка
- Янох
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Робэрт Блох — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
- ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Bloch, Robert // CONOR.SI