Перайсьці да зьместу

Урарту

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Урарту
Ուրարտու
860 да н. э.—590 да н. э.
 

Месцазнаходжаньне Урарту

Урарту, IX—VI стст. да н. э.

Афіцыйная мова урарцкая, хурыцкая
Сталіца Тушпа
Форма кіраваньня манархія
Цяпер зьяўляецца часткай Азэрбайджан
Армэнія
Грузія
Ірак
Іран
Турэччына

Ура́рту (па-армянску: Ուրարտու), таксама Ванскае каралеўства (па-ўрарцку: Biai, Biainili, па-армянску: Վանի թագավորություն, па-акадзку: māt Urarṭu, па-бабілёнску: Urashtu), — каралеўства ў паўднёва-заходняй Азіі, на Армянскім нагор’і вакол возера Ван, якое існавала ў жалезным веку. У Бібліі яно называецца Арарацкім каралеўствам, ці зямлёй.

Назва Ўрарту — гэта асырыйскае слова, якое азначае геаграфічную вобласьць; у сучаснай гістарыяграфіі дзеля азначэньня ўрарцкамоўнай дзяржавы жалезнага веку выкарыстоўваюцца тэрміны «Ўрарцкае каралеўства» ці «Ванскае каралеўства».

Каралеўства паўстала ў сярэдзіне IX стагодзьдзя да н. э. Аб’ядноўвала групу плямёнаў на чале з наіры. Займала тэрыторыю Армянскага нагор’я, паўднёвага Закаўказьзя, захапіла ў Асырыі землі паўночнай Сырыі і ваколіцы возера Урмія.

У першай чвэрці 1 тысячагодзьдзя да н. э. Урарту займала кіроўнае становішча сярод дзяржаваў Пярэдняй Азіі. Захаваліся клінапісныя запісы па-ўрарцку, існавала мэтрычная і лічбавая сыстэмы, паўстала матэматыка.

У выніку паступовага заняпаду была канчаткова захопленая мідыйцамі ў пачатку VI стагодзьдзя да н. э. Дзяржава аказала вялікі ўплыў на культуры і краіны Паўднёвага Каўказу і Армянскага нагор’я, уключаючы Армэнію, якая называецца «культурнай пераемніцай» Урарту.