Перайсьці да зьместу

Уладзіслаў Котвіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уладзіслаў Котвіч
па-польску: Władysław Kotwicz
Дата нараджэньня 20 сакавіка 1872(1872-03-20)[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 3 кастрычніка 1944(1944-10-03)[2][1][3] (72 гады)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак навуковец, мовазнавец
Навуковая сфэра усходазнаўства, цюркалёгія і манголазнаўства[d]
Месца працы
Сябра ў Акадэмія навук СССР[d] і Польскае навуковае таварыства ў Львове[d]
Узнагароды
Камандорскі крыж ордэна Адраджэньня Польшчы Bronze Medal for Long Service ордэн сьвятога Станіслава

Уладзіслаў Людвігавіч Котвіч (20 сакавіка 1872, в. Восава, цяпер Лідзкі раён — 3 кастрычніка 1944, Чорны Бор пад Вільняй) — філёлаг-усходазнаўца.

Навучаўся ва ўнівэрсытэце ў Санкт-Пецярбургу. З 1895 па 1917 гады спалучаў навуковую працу з адміністрацыйнай. Удзельнічаў у экспэдыцыях у Калмыкію і Манголію. Склаў граматыку калмыцкай мовы (1915).

Рэктар Петраградзкага інстытуту ўсходніх моў (1920-22).

У 1924 перабраўся ў Львоў і прыняў кіраўніцтва катэдрай Львоўскага ўнівэрсытэту.

Акадэмік Польскай акадэміі навук (1927). У 1940 годзе ў Вільні выдаў «Грамматику литовского языка. Краткий курс» (137 старонак.).

Пахаваны каля жонкі на віленскі могілках на Росе.

  • 1902 Лекции по грамматике монгольского языка. Санкт-Петербург, 1902;
  • 1905 Калмыцкие загадки и пословицы;
  • 1909 Материалы для изучения тунгусских наречий // Живая старина. 1909;
  • 1911 Обзор современной постановки изучения восточных языков за границей, 1911;
  • 1914 Краткий обзор истории и современного политического положения Монголии, 1914
  • 1915 Oпыт грамматики калмыцкого разговорного языка, Петраград (другое выданьне: Řevnice pod Pragą [Чэхаславаччына] 1929);
  • 1936 Les pronoms dans les langues altaїques, Кракаў;
  • 1939 La langue mongole, parlée par les Ouigours Jaunes près de * Kan-tcheou, Вільня.

Асноўныя працы выдадзеныя пасьля сьмерці

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • 1948 Józef Kowalewski orientalista (1801—1878), Уроцлаў.
  • 1951 Studia nad językami ałtajskimi, «Rocznik Orientalistyczny» 16 [1951]: 1-317.
  1. ^ а б Władysław Kotwicz // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  2. ^ Котвич Владислав Людвигович // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  3. ^ Brozović D., Ladan T. Władysław Kotwicz // Hrvatska enciklopedija (харв.)LZMK, 1999. — 9272 с.
  • Lewicki, M.: «Władysław Kotwicz (20.III 1872 — 3.X 1944)», w: Rocznik Orientalistyczny 16 (1953): XI—XXIX.
  • Stanisław Łoza (red.): Czy wiesz kto to jest?. Warszawa: Wydawnictwo Głównej Księgarni Wojskowej, 1938, s. 372. [dostęp 2021-01-14].
  • Stachowski K.: Władysława Kotwicza niepublikowany «Rzut oka na losy orjentalistyki w Polsce» (1938), [w:] «LingVaria» 7/2 (2012): 207—237.
  • Stachowski K.: W. Kotwicz’s unpublished study «Les voyelles longues dans les langues altaiques» (1938), [w:] «Studia Linguistica Universitatis Iagellonicae Cracoviensis» 129 (2012): 245—315.

Вонкавыя Спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]