Цюркалёгія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Цюркалёгія — сукупнасьць (комплекс) навуковых гуманітарных дысцыплін, што вывучаюць мовы, літаратуру, гісторыю, фальклёр, рэлігію, этнаграфію, духоўную і матэрыяльную культуру і інш. цюрскіх і цюркамоўных народаў у мінулым і цяпер[1].

Спачатку, разглядалася, як вузкая філялягічная навука.

Прадмет вывучэньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гэаграфічна сфэра інтарэсаў цюрколягаў распасьціраецца ад Якуціі на крайняй поўначы да Кіпру на паўднёвым захадзе, ад Кітая на ўсходзе да краін Блізкага Ўсходу на поўдні.

Агульная колькасьць цюрскіх народаў, этнічных груп і меншасьцей у сьвеце сёньня дасягае па розных ацэнках каля 165 мільёнаў чалавек. Каля 20 мільёнаў чалавек валодае якім-небудзь з цюрскіх моў у якасьці другой ці трэцяй. Аднак, не трэба зьмешваць такія веды з этнічнай прыналежнасьцю. Найранейшыя цюрскія тэксты датуюцца 600—800 гг. н.э.

Рэлігіяй старажытных цюркаў было тэнгрыянства. У наш час, розныя цюрскія народы вызнаюць розныя рэлігіі. Асноўнымі рэлігіямі зьяўляюцца іслам, хрысьціянства, будызм і карэнныя рэлігіі. Большасьць сучасных цюркаў мусульмане-суніты. Пасьлядоўнікі будызму засталіся сёньня толькі сярод жоўтых уйгураў і тувінцаў. Чувашы, якуты і Гагавузы галоўным чынам праваслаўныя хрысьціяне.

Колькасьць цюрскіх моў вызначаецца па-рознаму. Так, у калектыўнай манаграфіі, выдадзенай АН СССР у 1966 г., паказана 23 жывыя мовы; у навучальным дапаможніку А. А. Рэфармацкага — 25 жывых і 7 мёртвых моў; у манаграфіі М. А. Баскакава — 27 жывых і 12 мёртвых моў. У новай калектыўнай манаграфіі «Цюрсія мовы», выдадзенай Інстытутам мовазнаўства РАН у сэрыі «Мовы сьвету» ў 1997 г., адзначана 39 жывых і 15 мёртвых цюрскіх моў[2].

Пасьля распаду СССР эканамічнае і геапалітычнае значэньне такіх этнічна цюрскіх дзяржаў як Турцыя, Узбэкістан, Казахстан, Азэрбайджан і інш. павялічваецца.

У апошні час, у сілу адчувальнай працоўнай міграцыі некаторых цюрскіх народаў у краіны заходняй і паўночнай Эўропы, значэньне цюркалёгіі ўзрастае і нярэдка прымае больш ужытковы характар.

Веды экспэртаў-цюрколягаў запатрабаваны як у лінгвістыцы і культуры, так і ў паліталёгіі, журналістыцы, сацыялёгіі, статыстыцы, антрапалёгіі і інш.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]