Турызм
Турызм — часовыя выезды (падарожжы) людзей у іншую краіну ці мясцовасьць, адрозную ад месца пастаяннага жыхарства на тэрмін ад 24 гадзін да 6 месяцаў на працягу аднаго каляндарнага году або зь зьдзяйсьненьнем ня менш за адзін начлег у забаўляльных, аздараўленчых (рэкрэацыя), спартовых, гасьцявых, пазнавальных, рэлігійных і іншых мэтах без занятку дзейнасьцю, якая аплачваецца зь мясцовай крыніцы. Чалавека, які ажыцьцяўляе такое падарожжа, мянуюць турыстам.
У вузкім сэнсе пад турызмам можна разумець падарожжы ў межах адной краіны — унутраны (нацыянальны) турызм.
Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Асноўны артыкул: Турызм у Беларусі
У 2000 годзе Беларусь наведалі 48 тыс. замежных турыстаў[1].
За 2010 г. адбылося 3,9 млн прыбыцьцяў падарожнікаў у Беларусь[2] (41% ад насельніцтва). Цягам 2010 г. звыш 400 тыс. чалавек (4,2% ад насельніцтва Беларусі) прайшлі аздараўленьне ў беларускіх санаторыях і курортах, у тым ліку 105 тыс. іншаземцаў (26,3% ад агульнай колькасьці). Звыш 55% замежных падарожнікаў склалі расейцы. У 2009 годзе звыш 70 тыс. іншаземцаў адпачыла ў сельскіх сядзібах[3].
У 2013 г. паслугі 1085 падарожніцкіх прадпрыемстваў Беларусі скарысталі звыш 920 тыс. падарожнікаў (9,7% ад насельніцтва), у тым ліку 136,8 тыс. іншаземных (14,9% ад агульнай колькасьці). Іншаземцы ў сярэднім знаходзіліся ў краіне 4 дні і пераважна паходзілі з Расеі (111,3 тыс.; 81,4%). На канец году адначасовая зьмяшчальнасьць гасьцініцаў складала 29,9 тыс. месцаў (0,3% ад насельніцтва). Іх сярэдняя загрузка склала 41%[4].
У 2014 годзе Беларусь была гаспадыняй Чэмпіянату сьвету па хакеі. Чакалася павелічэньне колькасьці турыстаў. У краіне актыўна будаваліся новыя гасьцініцы і да канца 2014 году колькасьць месцаў у гасьцініцах склала 35,4 тыс. месцаў. Краіну наведалі ўсяго на 0,5 % замежных турыстаў больш у параўнаньні з 2013 годам — 137,4 тысячы. Зь іх 113,2 тыс. з Расеі[5].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Індустрыяльны турызм і гарадзкія дасьледаваньні
- Абазначэньне выбітнае мясьціны
- Сусьветная турысцкая арганізацыя
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Ганапольскі У. І. Турызм // БЭ. — Мн.: 2003 Т. 16. С. 59
- ^ Алена Аўчыньнікава. Турыстычны сэзон-2011: як знайсьці валюту // Зьвязда : газэта. — 28 красавіка 2011. — № 79 (26943). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
- ^ Алена Аўчыньнікава. Самыя частыя госьці ў Беларусі — расейцы, самыя жаданыя — з краінаў Пэрсідзкага заліва // Зьвязда : газэта. — 28 верасьня 2010. — № 189 (26797). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
- ^ Марына Носава. Паводле зьвестак Белстата, колькасьць арганізаваных замежных турыстаў, якія наведалі Беларусь у 2013 годзе, павялічылася на 15,2% // БелаПАН, 2 сакавіка 2014 г. Праверана 4 сакавіка 2014 г.
- ^ Итоги 2014 года: Беларусь посетили 137,4 тысячи иностранных туристов (рас.). Все банки Беларуси (6 сакавіка 2015).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Турызм — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў