Туніская рэвалюцыя
Выгляд
Туніская рэвалюцыя — грамадзянскі супраціў(en) шырокаму беспрацоўю сярод моладзі, што праз вулічныя шэсьці ў 2010-2011 гадах прывёў да адстаўкі прэзыдэнта Туніса Зіна эль-Абідзіна Бэн Алі.
Чыньнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцамі незадаволенасьці сярод моладзі служылі:
- рост цэнаў на харчаваньне,
- нястача жытла,
- беспрацоўе,
- карупцыя[1].
Хада
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2010 год —
- 17 сьнежня: 26-гадовы выпускнік унівэрсытэту падпаліў сябе перад паліцэйскім участкам праз адсутнасьць магчымасьці працаўладкавацца.
- 24 сьнежня: у сутычцы з салдатамі ў цэнтральным вілаеце Сідзі-Бу-Зід загінуў 1 дэманстрант, некалькі параненых[2].
- 28 сьнежня: шэсьце некалькіх сотняў людзей у сталіцы[3].
- 2011 год —
- 9 студзеня: у забурэньнях загінула 14 асобаў, зь іх 8 у прымежных з Альжырам гарадах Тала і Гасрын (вілает Касэрын)[4].
- 11 студзеня: з 9 студзеня ў сутычках з паліцыяй загінула 35 чалавек[5].
- 12 студзеня: прэзыдэнт Зін эль-Абідзін Бэн Алі звольніў міністра ўнутраных справаў(en) і загадаў вызваліць усіх затрыманых у часе забурэньняў[6]. У краіне ўвялі камэнданцкую гадзіну(en), у сталіцу ўвайшло войска[7], шэсьце да дому ўраду, у гарадах Даўуза і Тала паліцэйскія застрэлілі трох дэманстрантаў[8].
- 13 студзеня: некалькі тысячаў чалавек працягнулі дэманстрацыю ўначы, у сутычках з паліцыяй загінула 8 чалавек[9], з 17 сьнежня загінула 66 асобаў. Прэзыдэнт Зін эль-Абідзін Бэн Алі загадаў не страляць у маніфэстантаў і абвясьціў аб зьніжэньні цэнаў на хлеб, малако і цукар[10].
- 14 студзеня: збор блізу 5 тысячаў чалавек ля будынка Міністэрства ўнутраных справаў Туніса з патрабаваньнем неадкладнай адстаўкі прэзыдэнта[11]. Прэзыдэнт Зін эль-Абідзін Бэн Алі зьехаў зь сям’ёй у Саўудаўскую Арабію[12].
- 15 студзеня: сьпікер парлямэнта Фуад Мебаза(be) стаўся часовым прэзыдэнтам да правядзеньня выбараў новага праз 60 дзён[13][14], зачыніліся крамы і банкі[15].
- 16 студзеня: бой ля прэзыдэнцкага палаца, 2 забітых, 4 арыштаваных[16].
- 17 студзеня: з 17 сьнежня 78 загінулых, 98 параненых[17], скасаваньне Міністэрства інфармацыі. Некалькі сотняў чалавек патрабавалі ад кіроўнай партыі «Дэмакратычна-канстытуцыйны сход(en)» адмовіцца ад улады[18].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Заставацца ў гатэлях і нікуды не выходзіць рэкамэндуюць улады Туніса турыстам // Белтэлерадыёкампанія, 14 студзеня 2011 г. Праверана 9 сакавіка 2013 г.
- ^ Туніс: масавыя непарадкі // Радыё «Свабода», 25 сьнежня 2010 г. Праверана 9 сакавіка 2013 г.
- ^ Прэзыдэнт Тунісу асудзіў масавыя пратэсты ў краіне // Радыё «Свабода», 29 сьнежня 2010 г. Праверана 9 сакавіка 2013 г.
- ^ За апошнія суткі ў Тунісе падчас сутыкненьняў групаў моладзі з паліцыяй загінулі 14 чалавек // Белтэлерадыёкампанія, 10 студзеня 2011 г. Праверана 9 сакавіка 2013 г.
- ^ Туніс: як найменей 35 загінулых у акцыях пратэсту // Радыё «Свабода», 11 студзеня 2011 г. Праверана 9 сакавіка 2013 г.
- ^ Прэзыдэнт Тунісу загадаў вызваліць усіх затрыманых // Радыё «Свабода», 12 студзеня 2011 г. Праверана 9 сакавіка 2013 г.
- ^ У Тунісе ўведзеная камэнданцкая гадзіна // Белтэлерадыёкампанія, 13 студзеня 2011 г. Праверана 9 сакавіка 2013 г.
- ^ Туніс: крывавыя забурэньні працягваюцца // Радыё «Свабода», 12 студзеня 2011 г. Праверана 9 сакавіка 2013 г.
- ^ Туніс: мінулай начы загінулі 8 чалавек // Радыё «Свабода», 13 студзеня 2011 г. Праверана 9 сакавіка 2013 г.
- ^ Беспарадкі ў Тунісе дакаціліся да турыстаў // Белтэлерадыёкампанія, 14 студзеня 2011 г. Праверана 9 сакавіка 2013 г.
- ^ У Тунісе разагналі дэманстрацыю // Радыё «Свабода», 14 студзеня 2011 г. Праверана 9 сакавіка 2013 г.
- ^ Абстаноўка ў Тунісе застаецца вельмі напружанай // Белтэлерадыёкампанія, 15 студзеня 2011 г. Праверана 9 сакавіка 2013 г.
- ^ Анатоль Ліпецкі. Сытуацыя ў Тунісе працягвае пагаршацца // Белтэлерадыёкампанія, 15 студзеня 2011 г. Праверана 9 сакавіка 2013 г.
- ^ У Тунісе падчас беспарадкаў, а таксама бунтаў і пажару ў дзьвюх турмах краіны загінулі дзясяткі чалавек // Белтэлерадыёкампанія, 16 студзеня 2011 г. Праверана 9 сакавіка 2013 г.
- ^ У Тунісе працягваюцца масавыя беспарадкі // Белтэлерадыёкампанія, 16 студзеня 2011 г. Праверана 9 сакавіка 2013 г.
- ^ У Тунісе працягваюцца баі ля прэзыдэнцкага палаца // Белтэлерадыёкампанія, 17 студзеня 2011 г. Праверана 9 сакавіка 2013 г.
- ^ Сытуацыя ў Тунісе нармалізуецца, але застаецца напружанай // Белтэлерадыёкампанія, 18 студзеня 2011 г. Праверана 9 сакавіка 2013 г.
- ^ У Тунісе сфармавалі ўрад еднасьці // Радыё «Свабода», 17 студзеня 2011 г. Праверана 9 сакавіка 2013 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Туніская рэвалюцыя — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|