Сэрцавая няздатнасьць
Сэ́рцавая нязда́тнасьць — парушэньне кровазвароту ў тканках і органах у выніку пашкоджаньня цягліцы (міякарда) і кляпанаў сэрца, каранарных сасудаў міякарда (у тым ліку вірусам). Віды: вострая, хранічная[1].
Папярэджаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадухіленьню хваробы спрыяе цялесная разьмінка цягам 40 хвілінаў 4 разы на тыдзень і зьмяншэньне спажываньня паваранай солі да менш за 5 грамаў на содні. Карысна ўжываць штодня прынамсі 6 пладоў гародніны і садавіны. Варта пазьбягаць ужываньня алькаголю і паленьня, у тым ліку пасіўнага. Таксама варта ўнікаць набору залішняй вагі (паказьнік вагі цела = вага ў кг / рост у мэтрах * рост у мэтрах > 25) і своечасова лячыць цукровы дыябэт[1].
Чыньнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Узьнікненьню хваробы спрыяе атлусьценьне, празьмерны ўзровень халестэрыну ў крыві (>5 мілімоль/літар), цукровы дыябэт, хранічная абструктыўная хвароба лёгкіх (ХАХЛ), хваробы шчытападобнай залозы, злоўжываньне алькаголем і наркотыкамі[1].
Праявы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Хвароба выяўляецца праз задышку, хуткую стамляльнасьць, парушэньне сэрцабіцьця (звыш 200 удараў за хвіліну), кашаль і ацёчнасьць у канцавінах[1].
Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2011 г. звыш паловы загінулых ад сэрцавай няздатнасьці злоўжывалі алькаголем (алькагалізм). 70% выпадкаў хваробы выявілі ў якасьці прычыны сьмерці і інваліднасьці ўжо пасьля іх наступленьня сярод працаздольнага насельніцтва[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула па мэдыцыне. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |