Перайсьці да зьместу

Вага

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гравітацыйныя анамаліі на Зямлі.

Вага́ — сіла, зь якой цела ўзьдзейнічае на нерухомыя адносна яго апору ці падвес[1]. Вага цела залежыць ад характару руху цела і руху апоры ці падвеса, а таксама ад іх узаемнага разьмяшчэньня ў прасторы.

Адзінкай вымярэньня вагі ў сыстэме СІ ёсьць ньютан[2]. Напрыклад, аб’ект з масай у адзін кіляграм мае вагу блізу 9,8 ньютонаў на паверхні Зямлі і прыкладна шостую частку гэтай велічыні на Месяцы. Хоць вага і маса з навуковага пункту гледжаньня ёсьць рознымі велічынямі, у паўсядзённым ужываньні гэтыя тэрміны часта блытаюць[3]. Калі вызначаць вагу як вялічыню рэакцыйнай сілы, якая ўзьдзейнічае на цела з боку мэханізмаў, што супрацьдзейнічаюць гравітацыі, тады ў стане вольнага падзеньня вага будзе роўная нулю. У гэтым разуменьні вагі зямныя аб’екты могуць быць бязьважкімі, а калі ігнараваць супраціў паветра, можна сказаць, што легендарны яблык, які нібыта ўпаў з дрэва на Ісаака Ньютана, быў бязьважкім.

Далейшыя складанасьці ў тлумачэньні розных канцэпцыяў вагі павязаныя з тэорыяй адноснасьці, паводле якой гравітацыя мадэлюецца як вынік скрыўленьня прасторы-часу. Таму традыцыйнае, гравітацыйнае вызначэньне паняцьця, якое атаясамлівае яго зь сілай цяжару, у сучаснай фізыцы ёсьць састарэлым з прычыны агульнапрызнанасьці спэцыяльнай тэорыі адноснасьці, аднак працягвае дамінаваць у школьнай праграме большасьці краінаў сьвету.

  1. Общий курс физики. — Физматлит; Изд-во МФТИ, 2005. — Т. I. Механика. — С. 373. — 560 с. — ISBN 5-9221-0225-7
  2. Weight and gravity - the need for consistent definitions // The Physics Teacher. — 1999. — Т. 37. — № 1. — С. 51. — DOI:10.1119/1.880152
  3. The National Standard of Canada, CAN/CSA-Z234.1-89 Canadian Metric Practice Guide (1989).