Перайсьці да зьместу

Сургут

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сургут
рас. Сургут
Герб Сургуту Сьцяг Сургуту
Дата заснаваньня: 1594
Мясцовая назва: па-мансійску: Сәрханӆ
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Ханты-Мансійская аўтаномная акруга
Гарадзкая акруга: Сургут
Галава: Vadim Chouvalov[d][1] і Andriei Filatov[d][1]
Плошча:
  • 353,97 км²
Вышыня: 40 м н. у. м.
Насельніцтва:
  • 395 900 чал. (2022)
Тэлефонны код: 3462
Паштовы індэкс: 628400
Геаграфічныя каардынаты: 61°15′0″ пн. ш. 73°26′0″ у. д. / 61.25° пн. ш. 73.43333° у. д. / 61.25; 73.43333Каардынаты: 61°15′0″ пн. ш. 73°26′0″ у. д. / 61.25° пн. ш. 73.43333° у. д. / 61.25; 73.43333
Сургут на мапе Расеі
Сургут
Сургут
Сургут
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.admsurgut.ru/

Сургут (па-расейску: Сургут, па-мансійску: Сәрханӆ) — горад у Расеі, адміністрацыйны цэнтар Сургуцкага раёну Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі. Сургут зьяўляецца найбуйнейшым горадам акругі, адзін зь нямногіх расейскіх рэгіянальных гарадоў, які пераўзыходзяць адміністрацыйны цэнтар свайго суб’екта фэдэрацыі як паводле колькасьці насельніцтва, гэтак і прамысловым, эканамічным і турыстычным патэнцыялам.

Горад зьяўляецца важным чыгуначным і аўтатранспартным вузлом. Асновай эканомікі горада ёсьць кампанія ААТ «Сургутнефтегаз». У Сургуце працуюць адны з самых магутных электрастанцыяў сьвету ДРЭС-1 і ДРЭС-2.

Горад зьяўляецца адным з найстарэйшых сыбірскіх гарадоў. Заснаваны паводле загаду цара Фёдара Іванавіча, выдадзенага 19 лютага 1594 году ваяводзе князю Фёдару Барацінскаму.

Сургут у канцы XVI стагодзьдзя ўяўляў сабой невялікую крэпасьць з двума брамамі, чатырма глухімі й адной праезнай вежамі. У 1596 годзе ў месцы быў пабудаваны гасьціны двор. У XVIIXVIII стагодзьдзях Сургут быў адным з цэнтраў расейскага асваеньня Сыбіры.

Эканоміка гораду зьвязана са здабычай нафты й перапрацоўкай спадарожнага газу. Найбуйнейшымі нафтагазавымі кампаніямі, штаб-кватэры якіх грунтуюцца ў горадзе, ёсьць ААТ «Сургутнефтегаз», «Газпром трансгаз Сургут», як адна з асноўных складнікаў расейскага «Газпрому», і «Газпром Перапрацоўка».

Таксама ў горадзе разьмешчаныя дзьве буйныя электрастанцыі аб’яднанай энэргетычнай сыстэмы Ўрала, якія працуюць на спадарожным і прыродным газе.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]