Габрые́ля Містра́ль, сапраўднае імя Люсыля-дэль-Пэрпэтуо-Сакора Гадой-Алькаяга (па-гішпанску: Gabriela Mistral, Lucila del Perpetuo Socorro Godoy Alcayaga; 7 красавіка 1889 — 10 студзеня 1957) — чылійская паэтка, першая з лацінаамэрыканскіх пісьменьнікаў ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры 1945 году. Яе вершы прасякнуты разважаньнямі аб прыродзе, здрадзе, каханьні, матчынай любові, смутку й вяртаньні, вандраваньнях і лацінаамэрыканскае ідэнтычнасьці. Габрыеля Містраль была баска-індыйскага паходжаньня.