Пагоня (1992): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
стыль
д іншыя значэньні
Радок 1: Радок 1:
{{Іншыя значэньні|Пагоня (неадназначнасьць)}}
'''Пагоня''' — [[беларуская мова|беларускамоўная]] незалежная газэта, якая выдавалася ад [[25 сакавіка]] [[1992]] да [[12 лістапада]] [[2001]] году ў [[Горадня|Горадні]].<ref name="svab">«[http://www.svaboda.org/content/transcript/1888886.html Гародня, вуліца Дамініканская, 1. Газэта „Пагоня“]», ''[[Радыё Свабода]]''</ref>
'''Пагоня''' — [[беларуская мова|беларускамоўная]] незалежная газэта, якая выдавалася ад [[25 сакавіка]] [[1992]] да [[12 лістапада]] [[2001]] году ў [[Горадня|Горадні]].<ref name="svab">«[http://www.svaboda.org/content/transcript/1888886.html Гародня, вуліца Дамініканская, 1. Газэта „Пагоня“]», ''[[Радыё Свабода]]''</ref>



Вэрсія ад 02:37, 30 кастрычніка 2010

Пагоня — беларускамоўная незалежная газэта, якая выдавалася ад 25 сакавіка 1992 да 12 лістапада 2001 году ў Горадні.[1]

Першы нумар выйшаў 25 сакавіка 1992, на Дзень Волі: выдаў яго Сяргей Астраўцоў. З 1993 году газэта пачала выходзіць рэгулярна па пятніцах з пазнакаю: «Рэгіянальны агляд: Беласток-Горадня-Вільня».

Пад час прэзыдэнцкіх выбараў 1994 актыўна падтрымала Зянона Пазьняка, востра крытыкавала Лукашэнку. Першая зь беларускіх СМІ зьмясьціла (бяз белых плямаў) антыкарупцыйны даклад Сяргея Антончыка.

У 1995 быў прызначаны новы галоўны рэдактар — Мікола Маркевіч, журналіст і дэпутат ВС 12-га скліканьня ад БНФ. Наклад «Пагоні» вырас да 10 000 асобнікаў. Газэта друкуе ананімны працяг «Лукі Мудзішчава» і вытрымкі з інтэрвію Лукашэнкі нямецкай газэце «Гандэльсблат».

Улетку 1996 наклад газэты дасягнуў 14 000 асобнікаў. З падзагалоўка «заходнебеларуская грамадзка-палітычная газэта» было выключана першае слова.

Зь лета 1997 выходзіць два разы на тыдзень. З 1998 выдаваўся дадатак «Маю Права». Зь лета 1999 газэта ізноў пачала выдавацца раз на тыдзень, наклад зьнізіўся да 7 тысяч асобнікаў.

12 лістапада 2001 газэта спыніла існаваньне згодна рашэньню судзьдзі Вышэйшага Гаспадарчага суду РБ Валерыя Жандарава. Галоўны рэдактар Мікола Маркевіч і журналіст газэты Павал Мажэйка былі асуджаны за «паклёп на прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь з абвінавачаньнем яго ў зьдзяйсьненьні асабліва цяжкіх злачынстваў».

Газэта існуе дасюль у электронным выглядзе.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі