Ёсіф Лянгбард: розьніца паміж вэрсіямі
Купалаўскі тэатар |
д ансамбаль -> ансамбль |
||
Радок 24: | Радок 24: | ||
== 1930-я == |
== 1930-я == |
||
У пачатку [[1930-я|1930-х]] Лянгбард атрымлівае першыя буйныя замовы на будаўніцтва ў Беларусі і Ўкраіне. Першым праектам, рэалізаваным Лянгбардам па прыездзе ў Менск, сталіцу БССР, стала будаўніцтва блізу 40 драўляных павільёнаў для Ўсебеларускай сельскагаспадарчай і прамысловай выставы. Пасьля гэтага яго запрашаюць да праектаваньня забудовы цэнтральнай часткі горада. Лянгбард прапануе макеты трох будынкаў: [[Дом ураду (Менск)|Дом ўраду]], [[Тэатар опэры і балету (Менск)|Тэатар опэры і балету]] і Дом Чырвонай Арміі (сучасны Дом афіцэраў). Праект [[Дом ураду (Менск)|Дому ўраду]] быў падрыхтаваны і зацьверджаны ў [[1929]] годзе, а з [[1930]] па [[1934]] гады ён быў рэалізаваны. Перад ім быў пастаўлены помнік У. Леніну, распрацаваны Лянгбардам разам з Ленінградзкім скульптарам М. Манізерам. За гэты |
У пачатку [[1930-я|1930-х]] Лянгбард атрымлівае першыя буйныя замовы на будаўніцтва ў Беларусі і Ўкраіне. Першым праектам, рэалізаваным Лянгбардам па прыездзе ў Менск, сталіцу БССР, стала будаўніцтва блізу 40 драўляных павільёнаў для Ўсебеларускай сельскагаспадарчай і прамысловай выставы. Пасьля гэтага яго запрашаюць да праектаваньня забудовы цэнтральнай часткі горада. Лянгбард прапануе макеты трох будынкаў: [[Дом ураду (Менск)|Дом ўраду]], [[Тэатар опэры і балету (Менск)|Тэатар опэры і балету]] і Дом Чырвонай Арміі (сучасны Дом афіцэраў). Праект [[Дом ураду (Менск)|Дому ўраду]] быў падрыхтаваны і зацьверджаны ў [[1929]] годзе, а з [[1930]] па [[1934]] гады ён быў рэалізаваны. Перад ім быў пастаўлены помнік У. Леніну, распрацаваны Лянгбардам разам з Ленінградзкім скульптарам М. Манізерам. За гэты ансамбль Іосіф Лянгбард атрымаў званьне «заслужанага дзеяча мастацтваў БССР». |
||
У [[1935]] годзе Лянгбарду было даручана распрацаваць праект [[Дому Саветаў]] ў [[Магілёў|Магілёве]], куды неўзабаве меркавалася перанесьці сталіцу БССР. Будынак узводзіцца ў [[1938]]—[[1940]]-ыя гады. Пачынаючы з 1933, рэалізоўваюцца яшчэ два праекты архітэктара: [[Тэатар опэры і балету (Менск)|Тэатар опэры і балету]] на месцы былога Траецкага кірмашу і [[Цэнтральны дом афіцэраў (Менск)|Дом Чырвонай Арміі]] на падмурках колішняга [[Архіерэйскі палац (Менск)|архіерэйскага палацу]]. У [[1935]] годзе Лянгбард бярэцца за перапрацоўку праекту [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі (Менск)|Акадэміі навук БССР]], распрацаваны [[Георгій Лаўроў|Г. Лаўровым]]. |
У [[1935]] годзе Лянгбарду было даручана распрацаваць праект [[Дому Саветаў]] ў [[Магілёў|Магілёве]], куды неўзабаве меркавалася перанесьці сталіцу БССР. Будынак узводзіцца ў [[1938]]—[[1940]]-ыя гады. Пачынаючы з 1933, рэалізоўваюцца яшчэ два праекты архітэктара: [[Тэатар опэры і балету (Менск)|Тэатар опэры і балету]] на месцы былога Траецкага кірмашу і [[Цэнтральны дом афіцэраў (Менск)|Дом Чырвонай Арміі]] на падмурках колішняга [[Архіерэйскі палац (Менск)|архіерэйскага палацу]]. У [[1935]] годзе Лянгбард бярэцца за перапрацоўку праекту [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі (Менск)|Акадэміі навук БССР]], распрацаваны [[Георгій Лаўроў|Г. Лаўровым]]. |
Вэрсія ад 23:02, 11 чэрвеня 2010
Іосіф Рыгоравіч Лянгбард | |
Файл:Langbard.jpg | |
Род дзейнасьці | беларускі савецкі архітэктар |
---|---|
Дата нараджэньня | 6 студзеня 1882 |
Месца нараджэньня | Бельск, Бельскі павет Гарадзенская губэрня, Расейская Імпэрыя |
Дата сьмерці | 3 студзеня 1951 |
Месца сьмерці | Ленінград, РСФСР |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | архітэктар |
Узнагароды | |
Іосіф Рыгоравіч Лянгбард (6(18) студзеня 1882, Бельск Гарадзенскай губэрні, цяпер Бельск-Падляскі, Польшча, — 3 студзеня 1951, Ленінград) — беларускі савецкі архітэктар габрэйскага паходжаньня, пэдагог.
Біяграфія
Раньнія гады
Нарадзіўся ў 1882 годзе ў мястэчку Бельск ў сям’і Гірша Лянгбарда. Бацька бачыў будучыню для сына ў камэрцыі, аднак малы Іосіф любіў маляваць.
Адукацыя
Бліскуча скончыўшы мясцовую гімназію, ён паступае на архітэктурнае аддзяленьне Адэскай мастацкай вучэльні, а ў 1907 перабіраецца ў Санкт-Пецярбург, дзе пасьпяхова вытрымлівае іспыты ў Пецярбурскую акадэмію мастацтваў на архітэктурны факультэт. Сем гадоў працягвалася яго вучоба ў Пецярбургу, а архітэктура горада моцна паўплывала на далейшую творчасьць архітэктара. Сярод настаўнікаў Лянгбарда быў слынны Аляксандр Памяранцаў (спраектаваў будынак ГУМа ў Маскве). Менавіта пад яго кіраўніцтвам Лянгбард у 1914 абараняе дыплёмны праект «Будынак дзяржаўнага савету».
Пачатак архітэктурнай дзейнасьці
У час Першай сусьветнай вайны Лянгбард працуе на фронце ў якасьці начальніка інжынэрнага атраду. Пад яго кіраўніцтвам ў гэты час паўстаюць земская ўправа ў Кастраме, сельскагаспадарчы музэй і тэатар мініяцюраў у Петраградзе. Па заканчэньні вайны ён робіцца выканаўцам працаў будаўнічай канторы пры аддзеле аховы здароўя ў Петраградзе.
1930-я
У пачатку 1930-х Лянгбард атрымлівае першыя буйныя замовы на будаўніцтва ў Беларусі і Ўкраіне. Першым праектам, рэалізаваным Лянгбардам па прыездзе ў Менск, сталіцу БССР, стала будаўніцтва блізу 40 драўляных павільёнаў для Ўсебеларускай сельскагаспадарчай і прамысловай выставы. Пасьля гэтага яго запрашаюць да праектаваньня забудовы цэнтральнай часткі горада. Лянгбард прапануе макеты трох будынкаў: Дом ўраду, Тэатар опэры і балету і Дом Чырвонай Арміі (сучасны Дом афіцэраў). Праект Дому ўраду быў падрыхтаваны і зацьверджаны ў 1929 годзе, а з 1930 па 1934 гады ён быў рэалізаваны. Перад ім быў пастаўлены помнік У. Леніну, распрацаваны Лянгбардам разам з Ленінградзкім скульптарам М. Манізерам. За гэты ансамбль Іосіф Лянгбард атрымаў званьне «заслужанага дзеяча мастацтваў БССР».
У 1935 годзе Лянгбарду было даручана распрацаваць праект Дому Саветаў ў Магілёве, куды неўзабаве меркавалася перанесьці сталіцу БССР. Будынак узводзіцца ў 1938—1940-ыя гады. Пачынаючы з 1933, рэалізоўваюцца яшчэ два праекты архітэктара: Тэатар опэры і балету на месцы былога Траецкага кірмашу і Дом Чырвонай Арміі на падмурках колішняга архіерэйскага палацу. У 1935 годзе Лянгбард бярэцца за перапрацоўку праекту Акадэміі навук БССР, распрацаваны Г. Лаўровым.
1940-я
Пад час вайны працаваў над маскіроўкай будынкаў у Ленінградзе, жыў у Яраслаўскай вобласьці. У 1944 годзе вяртаецца ў разбураны Менск. Працаваў над плянамі рэканструкцыі Менску і Гомеля. У 1949 годзе за гэтую працу атрымаў «Ордэн Гонару». Разам з М. Бакланавым распрацоўваў праект кінатэатру «Перамога», скончанага ў 1950-ым годзе.
З 1935 па 1950 Іосіф Лянгбард выкладаў ў Акадэміі мастацтваў у Ленінградзе. У 1939 абараніў доктарскую дысэртацыю па архітэктуры.
Памёр 3 студзеня 1951 года ў Ленінградзе.
Творчасьць
Іосіф Лянгбард быў прыхільнікам вэртыкальных архітэктурных вырашэньняў. «Гарызантальная форма ўяўляецца як стан спячага альбо мёртвага чалавека, што адмоўны ўзьдзейнічае, — адзначаў ён, між тым як вэртыкальнае становішча ўвасабляе жыцьцё, бадзёрасьць і сілу, яно супрацьстаіць цяге да зямлі».
Па прафэсыйных поглядах быў прыхільнікам крытычнага засваеньня і выкарыстаньня традыцый мінулага. У клясыцы лічыў вартым архітэктурную дысцыпліну, парадак, сувымернасьць асноўных формаў, імкнуўся разьвіваць простасьць і яснасьць кампазіцыйнага вырашэньня характэрныя для беларускай нацыянальнай архітэктуры. Наконт дэкарацыі фасаду меў наступнае меркаваньне: «Лепей ня ведаць, як упрыгожыць будынак, чым зрабіць у гэтым лішняе».
На практыцы былі рэалізаваныя 15 праектаў архітэктара, зь якіх 8 на Беларусі.
- Земская ўправа ў Кастраме (1914—1918)
- Сельскагаспадарчы музэй у Петраградзе (1914—1918)
- Тэатар мініяцюраў ў Петраградзе (1914—1918)
- Дом ураду ў Менску (1930—1934)
- Тэатар опэры і балету ў Менску (1933—1937)
- Дом Чырвонай Арміі ў Менску (1934—1939)
- Акадэмія навук БССР у Менску разам з Г. Лаўровым (1935—1939)
- Дом Саветаў ў Магілёве (1938—1949)
- Кінатэатар «Перамога» ў Менску разам з М. Бакланавым (1950)
- Купалаўскі тэатар у Менску, рэканструкцыя галоўнага фасаду (1938)
Вонкавыя спасылкі
Ёсіф Лянгбард — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў