Беларуска-польская граніца: розьніца паміж вэрсіямі
дапаўненьне, выпраўленьне спасылак |
Няма апісаньня зьменаў |
||
Радок 23: | Радок 23: | ||
Новая граніца на значнай частцы адцінку прайшла простай лініяй. Вёскі, што знаходзіліся пры лініі граніцы з савецкага боку, зносіліся для ўзвядзеньні кантрольнай паласы ([[Калёнія Ізаака]], [[Чарнаўшчызна]]). |

[[Файл:Granica polsko-bialoruska.jpg|міні|100 пкс|cправа|Польска-беларуская граніца каля [[Толчы]]]] |
[[Файл:Granica polsko-bialoruska.jpg|міні|100 пкс|cправа|Польска-беларуская граніца каля [[Толчы|Толчаў]]]] |
||
У [[1946]] падчас ўдакладненьня дзяржаўнай граніцы [[СССР]] і [[ПНР]] са складу [[Гарадзенскі раён|Гарадзенскага раёну]] на карысьць [[ПНР]] былі перададзены вёскі [[Клімаўка (Падляскае ваяводзтва)|Клімаўка]], [[Мінкаўцы]], [[Номікі]], [[Такі]], [[Толчы]], [[Шымакі]], са складу [[Сапоцкінскі раён|Сапоцкінскага раёну]] - вёскі [[Тадоркаўцы]] і [[Хварасьцяны]]. |

Вэрсія ад 00:34, 6 лютага 2010
Міждзяржаўная граніца | |
Граніца дзяржаваў |
Беларусь Польшча |
---|---|
Час існаваньня | з 1991 |
Працягласьць | 398,624 км |
[[Катэгорыя:Граніцы Краіны Беларусь няма ў сьпісе! ]] [[Катэгорыя:Граніцы Краіны Польшча няма ў сьпісе! ]]
Беларуска-польская граніца гэта дзяржаўная граніца працягласьцю прыкладна 398,624 км[1]. Пачынаецца ад патройнага сутыку зь Летуваю на поўначы і цягнецца да патройнага сутыку з Украінаю на поўдні.
Памежныя рэкі (з поўначы на поўдзень): Чорная Ганча, Ваўкушанка, Сьвіслач, Буг.
Граніца польска-беларуская з'яўляецца таксама і граніцаю Эўразьвязу зь Беларусьсю.
Гісторыя
Пасьля верасьня 1939 году у склад БССР былі далучаныя тэррыторыі Заходняй Беларусі. Зь іх стварылі пяць новых абласьцей абласцей: Баранавіцкую, Беластоцкую, Берасьцейскую, Вялейскую і Пінскую.
Утвораная беларуска-нямецкая мяжа праходзіла каля гораду Астраленка.
Згодна з падпісаным 16 жніўня 1945 паміж СССР і Польшчай дамоваю аб дзяржаўнай граніцы — Польшчы перададзены 17 раёнаў Беластоцкай вобласці БССР разам з Беластокам і 3 раёны Берасьцейскай вобласьці, дзе жыла значная колькасць палякаў[2].
Новая граніца на значнай частцы адцінку прайшла простай лініяй. Вёскі, што знаходзіліся пры лініі граніцы з савецкага боку, зносіліся для ўзвядзеньні кантрольнай паласы (Калёнія Ізаака, Чарнаўшчызна).
У 1946 падчас ўдакладненьня дзяржаўнай граніцы СССР і ПНР са складу Гарадзенскага раёну на карысьць ПНР былі перададзены вёскі Клімаўка, Мінкаўцы, Номікі, Такі, Толчы, Шымакі, са складу Сапоцкінскага раёну - вёскі Тадоркаўцы і Хварасьцяны.
Пасля гэтага і да цяперашняга часу граніца паміж Польшчай і Беларусьсю не мянялася.
Глядзіце таксама
Зноскі
|