Ёсіф Лянгбард: розьніца паміж вэрсіямі
д дапаўненьне |
д вікіфікацыя. артаграфія |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
'''Іосіф Лянгбард''' (Іосіф Рыгоравіч) (6(18) студзеня 1882, Бельск Гарадзенскай |
'''Іосіф Лянгбард''' (Іосіф Рыгоравіч) (6(18) студзеня 1882, Бельск Гарадзенскай губэрні, цяпер Бельск-Падляскі, Польшча, — 3 студзеня [[1951]], [[Ленінград]]) — беларускі савецкі архітэктар [[габрэй]]скага паходжаньня, пэдагог. |
||
== Біяграфія == |
== Біяграфія == |
||
Нарадзіўся ў [[1882]] годзе ў мястэчку [[Бельск]] ў |
Нарадзіўся ў [[1882]] годзе ў мястэчку [[Бельск]] ў сям’і Гірша Лянгбарда. Бацька бачыў будучыню для сына ў камэрцыі, аднак малы Іосіф любіў маляваць. Бліскуча скончыўшы мясцовую гімназію ён паступае на архітэктурнае аддзяленьне Адэскай мастацкай вучэльні, а ў 1907 перабіраецца ў Санкт-Пецярбург, дзе пасьпяхова вытрымлівае іспыты Пецярбурскую акадэмію мастацтваў на архітэктурны факультэт. Сем гадоў працягвалася яго вучоба ў Пецярбургу, а архітэктура расейскай паўночнай сталіцы моцна паўплывала на далейшую творчасьць архітэктара. Сярод настаўнікаў Лянгбарда быў слынны [[Аляксандр Памеранцаў]] (будынак ГУМа ў [[Масква|Маскве]]). Менавіта пад яго кіраўніцтвам Лянгбард у [[1914]] абараняе дыплёмны праект «Будынак дзяржаўнага савету». |
||
У час Першай сусьветнай вайны Лянгбард працуе на фронце ў якасьці начальніка інжынэрнага атраду. пад яго кіраўніцтвам ў гэты час паўстаюць земская ўправа ў [[Кастрама|Кастраме]], сельскагаспадарчы музэй і |
У час Першай сусьветнай вайны Лянгбард працуе на фронце ў якасьці начальніка інжынэрнага атраду. пад яго кіраўніцтвам ў гэты час паўстаюць земская ўправа ў [[Кастрама|Кастраме]], сельскагаспадарчы музэй і тэатар мініяцюраў у [[Петраград]]зе. Па заканчэньні вайны ён робіцца выканаўцам працаў будаўнічай канторы пры аддзеле аховы здароўя ў Петраградзе. |
||
У пачатку 1930- |
У пачатку [[1930-я|1930-х]] Лянгбард атрымлівае першыя буйныя замовы на будаўніцтва ў Беларусі і Ўкраіне. Першым праектам рэалізаваным Лянгбардам па прыездзе ў Менск, сталіцу тагачаснай БССР, стала будаўніцтва блізу 40 драўляных павільёнаў для Ўсебеларускай сельскагаспадарчай і прамысловай выставы. Пасьля гэтага яго запрашаюць да праектаваньня забудовы цэнтральнай часткі горада. Лянгбард прапануе макеты трох будынкаў: [[Дом ураду (Менск)|Дом ўраду]], Тэатар опэры і балету і Дом Чырвонай Арміі (сучасны Дом афіцэраў). Праект [[Дом ураду (Менск)|Дому ўраду]] быў падрыхтаваны і зацьверджаны ў [[1929]] годзе, а з [[1930]] па [[1934]] гады ён быў рэалізаваны. Перад ім быў пастаўлены помнік У. Леніну, распрацаваны лянгбардам разам з Ленінградзкім скульптарам М. Манізерам. За гэты ансамбаль Іосіф Лянгбард атрымаў званьне «заслужанага дзеяча мастацтваў БССР». |
||
У [[1935]] годзе Лянгбарду было даручана распрацаваць праект [[Дому Саветаў]] ў [[Магілёў|Магілёве]], куды неўзабаве меркавалася перанесьці сталіцу БССР. Будынак узводзіцца ў [[1938]] |
У [[1935]] годзе Лянгбарду было даручана распрацаваць праект [[Дому Саветаў]] ў [[Магілёў|Магілёве]], куды неўзабаве меркавалася перанесьці сталіцу БССР. Будынак узводзіцца ў [[1938]]—[[1940]]-ыя гады. Пачынаючы з 1933 рэалізоўваюцца яшчэ два праекты архітэктара: [[Тэатар опэры і балету]] на месцы былога Траецкага кірмашу і [[Цэнтральны дом афіцэраў (Менск)|Дом Чырвонай Арміі]] на падмурках колішняга [[Архіерэйскі палац (Менск)|архіерэйскага палацу]]. У [[1935]] годзе Лянгбард бярэцца за перапрацоўку праекту [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі (Менск)|Акадэміі навук БССР]], распрацаваны [[Георгій Лаўроў|Г. Лаўровым]]. |
||
Пад час вайны працаваў над маскіроўкай будынкаў у [[Ленінград]]зе, жыў у Яраслаўскай вобласьці. У [[1944]] годзе вяртаецца ў разбураны [[Менск]]. Працаваў над плянамі рэканструкцыі [[Менск]]у і [[Гомель|Гомеля]]. У [[1949]] годзе за гэтую працу атрымаў |
Пад час вайны працаваў над маскіроўкай будынкаў у [[Ленінград]]зе, жыў у Яраслаўскай вобласьці. У [[1944]] годзе вяртаецца ў разбураны [[Менск]]. Працаваў над плянамі рэканструкцыі [[Менск]]у і [[Гомель|Гомеля]]. У [[1949]] годзе за гэтую працу атрымаў «Ордэн Гонару». Разам з [[Міхаіл Бакланаў|М. Бакланавым]] распрацоўваў праект [[Кінатэатар Перамога (Менск)|кінатэатру «Перамога»]], скончанага ў [[1950]]-ым годзе. |
||
З [[1935]] па [[1950]] Іосіф Лянгбард выкладаў ў Акадэміі мастацтваў у Ленінградзе. У [[1939]] абараніў доктарскую |
З [[1935]] па [[1950]] Іосіф Лянгбард выкладаў ў Акадэміі мастацтваў у Ленінградзе. У [[1939]] абараніў доктарскую дысэртацыю па архітэктуры. |
||
Памёр [[3 студзеня]] [[1951]] [[года]] ў [[Ленінград]]зе. |
Памёр [[3 студзеня]] [[1951]] [[года]] ў [[Ленінград]]зе. |
||
== Творчасьць == |
== Творчасьць == |
||
Іосіф Лянгбард быў прыхільнікам вэртыкальных архітэктурных вырашэньняў. |
Іосіф Лянгбард быў прыхільнікам вэртыкальных архітэктурных вырашэньняў. «Гарызантальная форма ўяўляецца як стан спячага альбо мёртвага чалавека, што адмоўны ўзьдзейнічае, — адзначаў ён, між тым як вэртыкальнае становішча ўвасабляе жыцьцё, бадзёрасьць і сілу, яно супрацьстаіць цяге да зямлі». |
||
* Земская ўправа ў [[Кастрама|Кастраме]] ([[1914]] |
* Земская ўправа ў [[Кастрама|Кастраме]] ([[1914]]—[[1918]]) |
||
* Сельскагаспадарчы музэй у [[Петраград]]зе ([[1914]] |
* Сельскагаспадарчы музэй у [[Петраград]]зе ([[1914]]—[[1918]]) |
||
* |
* Тэатар мініяцюраў ў [[Петраград]]зе ([[1914]]—[[1918]]) |
||
* [[Дом ураду (Менск)|Дом ураду ў Менску]] ([[1930]] |
* [[Дом ураду (Менск)|Дом ураду ў Менску]] ([[1930]]—[[1934]]) |
||
* [[ |
* [[Тэатар опэры і балету (Менск)|Тэатар опэры і балету ў Менску]] ([[1933]]—[[1937]]) |
||
* [[Цэнтральны дом афіцэраў (Менск)|Дом Чырвонай Арміі ў Менску]] ([[1934]] |
* [[Цэнтральны дом афіцэраў (Менск)|Дом Чырвонай Арміі ў Менску]] ([[1934]]—[[1939]]) |
||
* [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі (Менск)|Акадэмія навук БССР у Менску]] разам з [[Георгій Лаўроў|Г. Лаўровым]] ([[1935]] |
* [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі (Менск)|Акадэмія навук БССР у Менску]] разам з [[Георгій Лаўроў|Г. Лаўровым]] ([[1935]]—[[1939]]) |
||
* [[Дом Саветаў (Магілёў)|Дом Саветаў ў Магілёве]] ([[1938]] |
* [[Дом Саветаў (Магілёў)|Дом Саветаў ў Магілёве]] ([[1938]]—[[1949]]) |
||
* [[ |
* [[Кінатэатар Перамога (Менск)|Кінатэатар «Перамога» ў Менску]] разам з [[Міхаіл Бакланаў|М. Бакланавым]] ([[1950]]) |
||
<gallery> |
<gallery> |
||
Радок 40: | Радок 40: | ||
{{Commons|Category:Iosif Lanhbard|выгляд=міні}} |
{{Commons|Category:Iosif Lanhbard|выгляд=міні}} |
||
* [http://bse.sci-lib.com/article068557.html Іосіф Лянгбард у Вялікай Савецкай Энцыкляпэдыі] |
* [http://bse.sci-lib.com/article068557.html Іосіф Лянгбард у Вялікай Савецкай Энцыкляпэдыі] |
||
* [http://www.mishpoha.org/n17/17a21.html Артыкул у |
* [http://www.mishpoha.org/n17/17a21.html Артыкул у «Мишпоха»] |
||
* [http://nn.by/1998/04/13.htm Iосiф Лянгбард. Менская Опэра у |
* [http://nn.by/1998/04/13.htm Iосiф Лянгбард. Менская Опэра у «НН»] |
||
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Лянгбард, Іосіф}} |
|||
[[Катэгорыя:Беларускія архітэктары |
[[Катэгорыя:Беларускія архітэктары]] |
||
[[pl:Josif Langbard]] |
[[pl:Josif Langbard]] |
Вэрсія ад 17:57, 2 сьнежня 2008
Іосіф Лянгбард (Іосіф Рыгоравіч) (6(18) студзеня 1882, Бельск Гарадзенскай губэрні, цяпер Бельск-Падляскі, Польшча, — 3 студзеня 1951, Ленінград) — беларускі савецкі архітэктар габрэйскага паходжаньня, пэдагог.
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1882 годзе ў мястэчку Бельск ў сям’і Гірша Лянгбарда. Бацька бачыў будучыню для сына ў камэрцыі, аднак малы Іосіф любіў маляваць. Бліскуча скончыўшы мясцовую гімназію ён паступае на архітэктурнае аддзяленьне Адэскай мастацкай вучэльні, а ў 1907 перабіраецца ў Санкт-Пецярбург, дзе пасьпяхова вытрымлівае іспыты Пецярбурскую акадэмію мастацтваў на архітэктурны факультэт. Сем гадоў працягвалася яго вучоба ў Пецярбургу, а архітэктура расейскай паўночнай сталіцы моцна паўплывала на далейшую творчасьць архітэктара. Сярод настаўнікаў Лянгбарда быў слынны Аляксандр Памеранцаў (будынак ГУМа ў Маскве). Менавіта пад яго кіраўніцтвам Лянгбард у 1914 абараняе дыплёмны праект «Будынак дзяржаўнага савету».
У час Першай сусьветнай вайны Лянгбард працуе на фронце ў якасьці начальніка інжынэрнага атраду. пад яго кіраўніцтвам ў гэты час паўстаюць земская ўправа ў Кастраме, сельскагаспадарчы музэй і тэатар мініяцюраў у Петраградзе. Па заканчэньні вайны ён робіцца выканаўцам працаў будаўнічай канторы пры аддзеле аховы здароўя ў Петраградзе.
У пачатку 1930-х Лянгбард атрымлівае першыя буйныя замовы на будаўніцтва ў Беларусі і Ўкраіне. Першым праектам рэалізаваным Лянгбардам па прыездзе ў Менск, сталіцу тагачаснай БССР, стала будаўніцтва блізу 40 драўляных павільёнаў для Ўсебеларускай сельскагаспадарчай і прамысловай выставы. Пасьля гэтага яго запрашаюць да праектаваньня забудовы цэнтральнай часткі горада. Лянгбард прапануе макеты трох будынкаў: Дом ўраду, Тэатар опэры і балету і Дом Чырвонай Арміі (сучасны Дом афіцэраў). Праект Дому ўраду быў падрыхтаваны і зацьверджаны ў 1929 годзе, а з 1930 па 1934 гады ён быў рэалізаваны. Перад ім быў пастаўлены помнік У. Леніну, распрацаваны лянгбардам разам з Ленінградзкім скульптарам М. Манізерам. За гэты ансамбаль Іосіф Лянгбард атрымаў званьне «заслужанага дзеяча мастацтваў БССР».
У 1935 годзе Лянгбарду было даручана распрацаваць праект Дому Саветаў ў Магілёве, куды неўзабаве меркавалася перанесьці сталіцу БССР. Будынак узводзіцца ў 1938—1940-ыя гады. Пачынаючы з 1933 рэалізоўваюцца яшчэ два праекты архітэктара: Тэатар опэры і балету на месцы былога Траецкага кірмашу і Дом Чырвонай Арміі на падмурках колішняга архіерэйскага палацу. У 1935 годзе Лянгбард бярэцца за перапрацоўку праекту Акадэміі навук БССР, распрацаваны Г. Лаўровым.
Пад час вайны працаваў над маскіроўкай будынкаў у Ленінградзе, жыў у Яраслаўскай вобласьці. У 1944 годзе вяртаецца ў разбураны Менск. Працаваў над плянамі рэканструкцыі Менску і Гомеля. У 1949 годзе за гэтую працу атрымаў «Ордэн Гонару». Разам з М. Бакланавым распрацоўваў праект кінатэатру «Перамога», скончанага ў 1950-ым годзе.
З 1935 па 1950 Іосіф Лянгбард выкладаў ў Акадэміі мастацтваў у Ленінградзе. У 1939 абараніў доктарскую дысэртацыю па архітэктуры.
Памёр 3 студзеня 1951 года ў Ленінградзе.
Творчасьць
Іосіф Лянгбард быў прыхільнікам вэртыкальных архітэктурных вырашэньняў. «Гарызантальная форма ўяўляецца як стан спячага альбо мёртвага чалавека, што адмоўны ўзьдзейнічае, — адзначаў ён, між тым як вэртыкальнае становішча ўвасабляе жыцьцё, бадзёрасьць і сілу, яно супрацьстаіць цяге да зямлі».
- Земская ўправа ў Кастраме (1914—1918)
- Сельскагаспадарчы музэй у Петраградзе (1914—1918)
- Тэатар мініяцюраў ў Петраградзе (1914—1918)
- Дом ураду ў Менску (1930—1934)
- Тэатар опэры і балету ў Менску (1933—1937)
- Дом Чырвонай Арміі ў Менску (1934—1939)
- Акадэмія навук БССР у Менску разам з Г. Лаўровым (1935—1939)
- Дом Саветаў ў Магілёве (1938—1949)
- Кінатэатар «Перамога» ў Менску разам з М. Бакланавым (1950)
Вонкавыя спасылкі
Ёсіф Лянгбард — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў