Гутаркі ўдзельніка:Wouk
Прапановы
[рэдагаваць крыніцу]У мяне ёсьць наступныя прапановы/пажаданьні/заўвагі:
- Варта зрабіць, каб у Катэгорыя:Старажытнарускія збудаваньні Беларусі можна было трапіць з Катэгорыя:Збудаваньні Беларусі. Магчыма трэба будзе стварыць падкатэгорыі Збудаваньні Беларусі па функцыях, Збудаваньні Беларусі па стылі, Збудаваньні Беларусі па пэрыядах. Адпаведна палепшыць навігацыю для іншых падобных катэгорый.
- У артыкулы пра помнікі архітэктуры вельмі пажадана дадаваць спасылкі на іншыя старонкі (напрыклад, http://radzima.org, http://globus.tut.by, з украінскіх мне раілі http://www.castles.com.ua, http://vlasenko.net, http://www.heritage.com.ua, http://ukraine.kingdom.kiev.ua).
- Для населеных пунктаў, дзе некалькі помнікаў архітэктуры, варта дадаваць катэгорыю населенага пункту(напрыклад Катэгорыя:Полацак)
- Калі гэта магчыма, дадавайце ў катэгорыі інтэрвікі адразу пры стварэньні артыкула/катэгорыі. Асабліва гэта датычыцца спэцыялізаваных тэматычных артыкулаў і катэгорый.
EugeneZelenko 15:02, 17 студзеня 2008 (UTC)
- Яшчэ была б вельмі добра каб у артыкулах былі пазначаны нейкія крыніцы, прынамсі самыя агульныя, дзе чытач меў бы магчымасць прачытаць тое ж ці большае. --MaximLitvin 11:45, 18 студзеня 2008 (UTC)
Нямецкая і ангельская мовы
[рэдагаваць крыніцу]Дарэчы, якой з названых вы валодаеце? AntonBryl 20:53, 24 студзеня 2008 (UTC)
Нямецкую быццам бы ня блага ведаю, і што болей важна меў магчымасьць вывучыць гісторыю мастацтваў па-нямецку, таму маю больш-менш грунтоўныя веды па нямецкай архітэктурнай тэрміналёгіі. І калі я правільна зразумеў з вашай старонкі, Антон, вы маеце грунтоўныя веды італьянскай мовы. Таму можна выдатна супрацоўнічаць па ўзганеньні пэўных паняткаў у вядомых нам мовах.
Пра ангельскую на жаль пахваліцца не магу:*(
- Італьянскую я як раз ведаю толькі на ўзроўні "ў краме хлеба купіць" :), бо навучаньне тут цалкам на ангельскай - асьпірантура міжнародная. Ангельскую ведаю сапраўды добра. У італьянскай пры патрэбе разьбяруся са слоўнікам. Але размова не пра тое :) Пад ангельскую я б вам параіў "Ісьцінныя прынцыпы сьпічастай альбо хрысьціянскай архітэктуры" П'юджына, сярэдзіна 19га стгдз., асноўная праца па эстэтыцы сапраўднае нэаготыкі. Атамная кніжка па-свойму :) Пад нямецкую ж спытаю, ці не возьмецеся вы чытаць - а можа і перакладаць? - "Нямецкую асаблівую готыку" (Deutsche Sondergotik) Герстэнбэрга. Гэтая праца 1913 г. вызначае і ўсталёўвае паняцьце "Зондэрготыка", якое для беларускіх земляў цікавае, бо зондэрготыка зь ейнаю схільнасьцю да зальных касьцёлаў - ці не найбліжэйшы да готыкі ВКЛ стыль з усіх гатычных, і для разьвіцьця дыскурсу :) няблага б увесьці гэтую працу ў актыўны беларускі ўжытак (калі толькі яна ўжо ня ўведзеная - можа я чаго ня ведаю проста...) AntonBryl 22:03, 24 студзеня 2008 (UTC)
- Думка цікавая, паважаны спадар Антон, думаю перакласьці было б няцяжка ў сэнсе мовы але даўгавата ў сэньсе часу. Не маглі б Вы даць мне спасылку, калі дзе маецца гэта кніга ў электронным варыяньце. Наколькі я маю ўяўленьне Зондэрготыка мае вельмі пасрэднае дачыненьне да Беларусі. яна была больш характэрная для Паўднёвай Германіі, Багеміі, Маравіі. На нас заўжды больш уплывала т.з.в чырвонацагельная готыка Балтыйскага рэгіёну. Справа ў тым што зондэрготыка зьява вельмі позьняя (дарэчы, калі цікава касьцёл у Швабішэ Гмюнд будаваў бацька Пэтэра Парлера, а Пэтэр Парлер гэта апошні можна лічыць росквіт готыкі). Я думаю на тым этапе Паўднёвая Нямеччына мела вельмі абмежаваны ўплыў на нашыя землі. А вось тып чатырохстолпнага зальнага храма (найбольш пашыраны ў нас - гэта вельмі распаўсюджаны ў Цэнтральнай Эўропе з падачы нямецкіх кайзэраў, якія будавалі чатырохстолпныя храмы ў сваіх пфальцах (праўда ад пачатку яны былі двухпавярховыя), у далейшым яны разьвіліся у аднапавярховы і наколькі я разумею сталі своеасаблівым сымбалем кайзэраўскай вярхоўнай улады. У такім пэўна сэнсе яны дайшлі і да Вільні дзе ў 1385 - Ягайла заклаў першы касьцёл Станіслава. У такім сэнсе яны разьвіваліся і ў Нямеччыне, параўнайце http://de.wikipedia.org/wiki/Frauenkirche_(Nürnberg). Тып падоўжаных васьмістолпных храмаў (прыкладам бэрнардынскі касьцёл у Вільні, таксама хутчэй за ўсёпаходзіць з рэгіёну Балтыйскага мора. Адзіным рэальным прарывам вось гэтай палаючай готыкі быў касьцёл Сьв. Ганны.
- Буду Вам удзячны за магчымасьць, калі такая існуе зірнуць на тэкст Герстбэрга ў эл. варыяньце, бо як разумееце такой кнігі ў нас ня будзе. А ці існуе пераклад Пьюджына на расейскую ці беларускую? яго я дакладна не падолею, не на тым узроўні пакуль мая мова ангельская. З павагаю --Мікола Волкаў 08:39, 25 студзеня 2008 (UTC)
- П'юджына ніколі ня бачыў інакш як па-ангельску :( А Герстэнберга - інакш як на паперы. Але апошняга, калі выклікае цікавасьць, магу, напрыклад, паглядзець тут па бібліятэках (мусіць быць) і выслаць ксэракопію поштаю, гэта не складана, толькі ісьці будзе павольна :). З зондэрготыкаю, на маю думку, цікавыя не ўплывы ці іх адсутнасьць, а сам факт структурнага падабенства будынкаў (магчыма, выпадковага - ці незалежна паходзячага з падобных прадумоваў). Зондэрготыка ў адной з тыповых сваіх праяваў - гэта як раз зальны храм, часам даволі просты па аздабленьні (вось на гэтым фота бачны кавалак фасаду касьцёла сьв. Міхала ў Брыксэне з Паўднёвым Тыролі - на жаль, не знаходжу лепшага фота, пры выпадку здыму сам - гэта ад нас блізка. Простая сьцяна, аздобленая толькі нішамі). У тым жа касьцёле ў Швэбіш Гмюнд кідаюцца ў вочы і контрфорсы фасаду - акурат такія, як у Ішкальдзі, два вертыкальных на сьцяне ды дыяганальныя ў вуглах. Гэта датычыцца не столькі гісторыі, колькі эстэтыкі архітэктуры - агульны сілуэт будынку ствараецца падобным чынам, і нямецкія напрацоўкі, здаецца, могуць аказацца дарэчнымі для разуменьня эстэтычнага боку нашае готыкі. AntonBryl 15:51, 25 студзеня 2008 (UTC)
- Калі Герстэнберг памёр больш ўа 70 гадоў (творы ў грамадзкай уласнасьці), можна паспрабаваць пашукаць у http://de.wikisource.org альбо http://gutenberg.org. Альбо дадаць запыт на сканаваньне ў гэтыя праекты. Дый і ў Commons часта дадаюць сканы кніг (нямецкія сустракаліся часьцей за іншыя). --EugeneZelenko 16:00, 25 студзеня 2008 (UTC)
- Не, у 1968-м. 50 год шчэ ня мінула. AntonBryl 16:09, 25 студзеня 2008 (UTC)
- Дзякуй за прапанову даслаць кнігу, магчыма, такім варыянтам будзе варта скарыстацца! Іншая справа пагадзіцеся, спада Антон, пераклад кнігі рэч даволі сур'ёзная. Для мяне ў прыватнасьці, бо я шчэ гэтым ніколі не займаўся:( Аднак каб брацца за гэту справу думаю трэба яшчэ неяк прадумаць пытаньне, як яе ўвесьці ў навуковы ўжытак? Узгадваю вашую цудоўную прапанову наконт сайта паматэрыялах Кушнярэвіча (я яму дарэчы даслаў ліст аб гэтым, думаю неўзабаве ён адрэагуе), дык вось файна было б мець сайт, прысьвечаны ці готыцы ці ўвогуле архітэктуры Беларусі, дзе б можна было б скажам так "плянава" працаваць над распрацоўкай пэўных праблем і тэматык. Вікіпэдыя - вельмі файная рэч і простая для карыстаньня і матэрыял зрэшты тут ня мусіць быць вельмі акадэмічны. У сваю чаргу на сайце асобным можна было б паглябляцца ў розныя рэчы па пытаньнях архітэктуры. Нядаўна ў мяне была такая думка: з мэтай збору рознага кшталту інфармацыі аб ахове помнікаў, хацеў пачаць зьбіраць тэксты розных міжнародных хартыі і вешаць іх адпаведна ў катэгорыі "Ахова ...", але адмовіўся ад гэтай думкі, бо Вікіпэдыя ня зусім прыстасаваная для гэтага. У дадзеным выпадку лепей будзе супрацоўнічаць са spadczyna.org, хай яны вешаюць дакуманты, а тут на вікіпэдыі можна зьмяшчаць камэнтар і даваць спасылку на тэксты.
- Таму трэ было б спачатку нейкім чынам прадумаць, як можна апублікаваць пераклад, а пасьля трэ будзе ўзяцца за яго ажыцьцяўленьне. Дарэчы, магу з пэўнасьцю сказаць: Кушнярэвічу было б надзвычай цікава самому пачытаць гэты твор. і дазвольце да Вас пытаньне, спадар Антон, у якім сэнсе вы цікавіцеся архітэктурай, і дзе б я мог зьвярнуцца да Вас за дапамогай, у чым Вы маеце больш ведаў? я крыху напісаў на сваёй старонцы+па артыкулах бачна:) З павагаю, --Мікола Волкаў 16:47, 25 студзеня 2008 (UTC) P.S. Дзякуй спадару Яўгену, за падказку з пошукамі літаратуры!
- Размова неабавязкова пра поўны пераклад - добра будзе ўжо, калі вы, як чалавек, блізкі да тэмы, зробіце добры сынопсыс кнігі ў адпаведным вікі-артыкуле. Пагляджу тады па мясцовых бібліятэках.
- Цікаўлюся я архітэктураю ў даволі вузкім сэнсе - я аматар менавіта готыкі, і асабліва сапраўднай нэаготыкі (па кантрасьце з псэўдаготыкай). Цікаўлюся, у прыватнасьці, разьвіцём ведаў пра мясцовы гатычны стыль, якое б магло прывесьці калі-небудзь (калі вельмі пашанцуе) да ўзьнікненьня адпаведнага лакальнага варыянту "нэа-нэа-готыкі", генэтычна зьвязанага з готыкай ВКЛ - сваёй нэаготыкі у нас, па сутнасьці не было; ды і нэаготыкі як такой увогуле было даволі мала. Той жа Вацлаў Міхневіч, пра якога я тут пісаў, будаваў месцамі, пры ўсёй маёй да яго павазе, эклектычную псэўдаготыку; як і многія іншыя. Была, канешне, і нэаготыка - Гойбэля, напэўна, варта да яе аднесьці, ды і гатычныя працы Яшчольда, думаю, таксама - але гэта нэаготыка "ад чужога кораню". Свой такога парастка пакуль ня даў. AntonBryl 17:03, 25 студзеня 2008 (UTC)
- Далёкі ж вы шлях абралі да беларускай нэаготыкі, ад нямецкай зондэрготыкі! Зрэшты калі далей глядзець больш можна пабачыць... Адразу прызнаюся, што ў Вашай тэме поўны прафан (слаба магу ўявіць падкрэсьленай Вамі адрозьненьне псэўда- і нэаготыкі): крыху знаёмы з выдадзенай Кулагіным квазі энцыкляпэдыі "Эклектыка", і ў вочы бачыў яшчэ цікавую польскую кніжыцу па нэагатычных касьцёлах у межах 1ай РП. ва ўсялякім разе, калі маеце магчымасьць пашукаць гэтую кніжыцу, то я ў сваю чаргу абавязуюся яе вывучыць і скласьці своеасаблівы каркас аргумэнтацыі, якую выбудоўвае аўтар штосьці кшталту пашыранага рэфэрату, які б Вы змаглі скарыстаць у сваіх і які б можна было вывесіць у скарочаным варыяньце ў Вікіпэдыі. --Мікола Волкаў 17:18, 25 студзеня 2008 (UTC)
- Розьніца паміж псэўда- і нэаготыкай даволі простая, зь беларусаў пра яе, у прыватнасьці, Алег Дзярновіч пісаў так: "Рэч у тым, што псэўдаготыка (ці несапраўдная готыка) кан. XVIII - XIX ст. існавала ў межах стылёвых кірункаў клясыцызму і эклектызму. Яе роля была чыста дэкаратыўнаю, «гатычныя» элемэнты не знаходзіліся ў сыстэмнай цэльнасці ні з канструкцыяй будынкаў, ні з унутраным іх убраньнем. Зьмяшэньне стылёвых элемэнтаў дэкаратыўнай готыкі з клясыцызмам стварала неадпаведнасьць зьнешняга вобразу і ўнутранай пляніроўкі, сыстэмы канструкцыяў... Псэўдагатычны выгляд атрымалі пратэстанцкія бажніцы (Горадня, Полацак), каталіцкія касьцёлы (Сьвятога Роха ў Менску), псэўдагатычныя элемэнты патрапілі ў аздабленьне праваслаўных храмаў (Слабада Мядзельскага і Барок Слуцкага раёнаў). " AntonBryl 17:40, 25 студзеня 2008 (UTC)
- Дзякуй за тлумачэньне, зрэшты вельмі не складана:)--Мікола Волкаў 18:17, 25 студзеня 2008 (UTC)
- Прабіў па базе, кніжка ёсьць у бібліятэцы на адносна блізкіх чортавых кулічках :), выбяруся праз пару тыдняў з запаркі па вучобе і завітаю туды. AntonBryl 23:30, 4 лютага 2008 (UTC)
- Дзякуй за тлумачэньне, зрэшты вельмі не складана:)--Мікола Волкаў 18:17, 25 студзеня 2008 (UTC)
- Розьніца паміж псэўда- і нэаготыкай даволі простая, зь беларусаў пра яе, у прыватнасьці, Алег Дзярновіч пісаў так: "Рэч у тым, што псэўдаготыка (ці несапраўдная готыка) кан. XVIII - XIX ст. існавала ў межах стылёвых кірункаў клясыцызму і эклектызму. Яе роля была чыста дэкаратыўнаю, «гатычныя» элемэнты не знаходзіліся ў сыстэмнай цэльнасці ні з канструкцыяй будынкаў, ні з унутраным іх убраньнем. Зьмяшэньне стылёвых элемэнтаў дэкаратыўнай готыкі з клясыцызмам стварала неадпаведнасьць зьнешняга вобразу і ўнутранай пляніроўкі, сыстэмы канструкцыяў... Псэўдагатычны выгляд атрымалі пратэстанцкія бажніцы (Горадня, Полацак), каталіцкія касьцёлы (Сьвятога Роха ў Менску), псэўдагатычныя элемэнты патрапілі ў аздабленьне праваслаўных храмаў (Слабада Мядзельскага і Барок Слуцкага раёнаў). " AntonBryl 17:40, 25 студзеня 2008 (UTC)
- Аднак, спадар Антон, я дасюль ламаю галаву, як нават пры наяўнасьці хаця б тэзіснага выкладу кнігі яе можна давесьці да ведама навуковай супольнасьці? А мець было б файна, магчыма ў Вас атрымалася яе аблічбаваць, падаецца нашмат зручней было б за перасылку? --Мікола Волкаў 00:44, 5 лютага 2008 (UTC)
- Ня ведаю пакуль, што зь ёй атрымаецца рабіць :) але пераслаць ксэракопію адсюль дакладна няцяжка. А як яе даводзіць да кагосьці - прачытаеце спачатку, можа яшчэ не спадабаецца :) AntonBryl 10:09, 6 лютага 2008 (UTC)
- Уявіце сабе, спадар Антон, такі аргумэнт: "Ведаеце, мне гэтая кніга не спадабалася і увогуле лічу што там напісана розная лухта." Любы "разьвіты" дасьледчык можа сказаць так пра любою яму не спадабаўшуюся кніжыцу:) Думаю пытаньне лепей паставіц так: наколькі тое што там напісана можа быць карысным для нашай навукі, беларускай. спадзяюся на Ваша меркаваньне, што пэўныя сувязі можна будзе прасачыць!!! --Мікола Волкаў 14:49, 6 лютага 2008 (UTC)
Сьпіс гатычных будынкаў ВКЛ
[рэдагаваць крыніцу]Можа ведаеце, ці можна недзе здабыць поўны сьпіс
- гатычных будынкаў ВКЛ, якія, хоць бы і перабудаванымі, дажылі да сёньняшняга дня.
- гатычных будынкаў ВКЛ, якія не захаваліся, але пра існаваньне якіх дакладна вядома з крыніцаў.
Было б цікава мапу зрабіць, уласна :) AntonBryl 15:16, 11 лютага 2008 (UTC)
- А можна мапу зрабіць у выглядзе KML, каб у Goolge Maps/Earth глядзець? Дый не перашкодзіла бы каардынатамі з http://radzima.org, http://hramy.com, http://globus.tut.by падзяліцца. Штосьці можна з Commons узяць (напрыклад, Вільня). --EugeneZelenko 15:30, 11 лютага 2008 (UTC)
- Ідэя цікавая, Антон! І думаю яна б пэўна былаб вельмі даспадобы Кушнярэвічу, у якога можна спытаць дапамогі, якраз у вызначэньні гэтага сьпісу. Дарэчы, каб мы такі склалі, дык ён пэўна быў бы першы, бо нідзе ня сустракаў нічога падобнага. Можна самім паспрабаваць скласьці сьпіс, перарыць безьліч літаратуры і яго зрабіць, але лепей спачатку паспрабаваць пашукаць дапамогі. Тут могуць узьнікнуць некалькі праблем: будынкаў якія калісьці існавалі і былі збудаваныя ў час готыкі пэўна было у разы больш, чым мы зараз маем у вікіпэдыі. Трэ было б выпрацаваць некаторыі крытэрыі што да готыкі адносіць а што не. Яшчэ магчыма было б распрацаваць сістэму клясыфікацыі саміх помнікаў, ня проста храмы і замкі, а крыху больш шырэй. Ідэя вельмі спакусьлівая:) У мяне, дарэчы, яна ўжо зьяўлялася раней: зараз даробліваю прэзэнтацыю па готыцы ВКЛ, у тым ліку зрабіў там мапы з гіперспачылкамі. На жаль яна ў мяне падзелена на тры часткі і кожная блізу па 30 мэтраў важыць, то не змагу пераслаць:( Плюс, калі скарыстацца прапановай Яўгена і зрабіць геаграфічную прывязку - увогуле казка будзе!!!
- Прапаную зрабіць такім чынам, паспрабую дамагціся сустрэчы з Кушнярэвічам (спадзяюся на гэтым тыдні) і папрашу дапамогі, калі не. Дык з усёй ахвотай далучуся складаньня гэтага сьпісу. Дарэчы,Антон, прапаную на "ты", калі Вы ня супраць:) і калі цікава напішыце мне свой мэйл на mikola.wouk@gmail.com, я хацяб частку сваёй прэзэнтацыі Вам скіну. --Мікола Волкаў 15:58, 11 лютага 2008 (UTC)
- Давайце на "ты" :) Мэйл зараз кіну. AntonBryl 16:32, 11 лютага 2008 (UTC)
Гарадзішчы Беларусі ў Commons
[рэдагаваць крыніцу]Пабачыў Катэгорыя:Гарадзішчы Беларусі і прыгадаў, што ў Commons ёсьць выявы гарадзішчаў у Ракаве, Гарадку (Маладэчанскі раён), Лісоўшчыне. Магчыма пра што і забыўся :-) --EugeneZelenko 16:11, 18 лютага 2008 (UTC)
- Прапануеш, пэўную катэгорыю стварыць у commons? Я пакульнеяк не ламаў галаву над гэтым пытаньнем, адно - першае гарадзішча зьявілася. Да таго ж не зусім ўяўляю ці існуе падобны тэрмін у ангельскай мове. :( але паглядзім, магчыма яшчэ пару гарадзішчаў назьбірае тады можна будзе нешта прыдумаць. --Мікола Волкаў 22:44, 18 лютага 2008 (UTC)
- Не, я меў на ўвазе артыкулы ў Вікіпэдыі :-) Катэгорыю ў Commons таксама зрабіць не перашкодзіць, але я ня вельмі ўпэўнены, што site of ancient settlement — дакладны пераклад гарадзішча. Дый там, калі не памыляюся, ёсьць выявы гарадзішчаў і замчышчаў, а розьніцу я не зусім адчуваю :-( --EugeneZelenko 15:01, 19 лютага 2008 (UTC)
Царква Ўваскрэсеньня Хрыстова (Віцебск)
[рэдагаваць крыніцу]Сёньня загрузіў выявы ў Commons. --EugeneZelenko 18:37, 24 лютага 2008 (UTC)
- Прапануеш артыкул напісаць? Помнік насамрэч цікавы, толькі шакада з надвор'ем у фотках неяк зусім кісла: усё шэрае. --Мікола Волкаў 19:03, 24 лютага 2008 (UTC)
- Так, тонка намякаю :-) На жаль, надвор'е цяжка выбіраць... --EugeneZelenko 19:09, 24 лютага 2008 (UTC)
Гарадзенская і Берасьцейская фары
[рэдагаваць крыніцу]У цябе ёсьць па іх інфармацыя? Артыкулы па іх, па-мойму, патрэбныя. AntonBryl 13:53, 26 лютага 2008 (UTC)
- Самыя агульныя зьвесткі магу з энцыкляпэдыяў узяць, на жаль спэцыяльных артыкулаў ня ведаю :( Але варта пачаць, а там будзе дадавацца. --Мікола Волкаў 17:21, 26 лютага 2008 (UTC)
Значная частка артыкула Ула прысьвечаная замку. Варта перанесьці яе ў Замак Ула, а ў Ула проста пакінуць спасылку. --EugeneZelenko 15:59, 1 сакавіка 2008 (UTC)
- Дзякуй за заўвагу, Яўген! трэ абавязкова зрабіць, тым больш там вельмі складаны для ўспрыманьня масыў тэксту думаю можна было б яго аблегчыць, ці лепей структурыраваць. --Мікола Волкаў 16:38, 1 сакавіка 2008 (UTC)
Усялякае з рысамі готыкі :)
[рэдагаваць крыніцу]На «Глобусе Беларусі» ў будынкі з рысамі готыкі пішуць яшчэ прынамсі наступныя:
- http://globus.tut.by/derevnoe/index.htm#kostel
- http://globus.tut.by/kotelnya-b/index.htm#church
- http://globus.tut.by/nov_sverzh/index.htm
- http://globus.tut.by/chernavchi/index.htm
Прынамсі апошні зь іх - досыць цікавы, здаецца. Запіс першага ў чыстую готыку, я так разумею, глюк (на аркі дастаткова паглядзець, ды і час ня той). AntonBryl 10:24, 2 траўня 2008 (UTC)
- Па мне тут бачны дужа аўтарскі падыход! прыкладам Лідскі замак - гэта раманскі з готыкай, а ранейшая Камянецкая - гэта быццам чыста готыка:) Чарнаўчыцы, Свержань як і вежа ў Нясьвіжы - падаецца рэнэсансныя цалкам, але ў нас та і рэнэсанс быў з рысамі готыкі. Наконт Дзераўной і Баярскай цяжка штосьці мне сказаць, хаця па выгляду там і готыкі чыстай не бачна, а ў Дзераўной вежа адназначна нэагатычная кшталту фары Вітаўта пп ХХ стагодзьдзя.
- Антон, прапаную абдумаць гэтае пытаньне з катэгорыямі і ў Сьпіс гатычных збудаваньняў дадаваць толькі тыя збудаваньня якія або гатычныя цалкам, або стаяць на сумежжы готыкі і раманскага, або готыкі і рэнэсансу. Пры чым прапаную пазначаць адразу ў сьпісе аб рысах іншых стыляў. Калі ёсьць жаданьне можна стварыць асобны Сьпіс пабудоў з гатычнымірысамі і туды ўжо уключаць усё ад Камянецкай вежы да Косаўскага палацу. Аднак я непрыхільна стаўлюся да гэтага варыянту. Магчыма ў сьпіс гатычных збудаваньня асобным падразьдзелам можна дадаць сьпіс збудаваньняў якія ў час рэнэсансу і барока мелі рысы готыкі??? было б слушна адзьдзяліць чыстую готыку ад пазьнейшага. --Мікола Волкаў 13:16, 2 траўня 2008 (UTC)
- Аддзяляць ад уласна готыкі - бясспрэчна. Мяне тут больш цікавіць, ці не зьяўляецца які з гэтых будынкаў дастаткова значным, каб мець свой артыкул у вікі :) А пра падыход - я так разумею, на гэтым сайце інфармацыю па стылях проста бяруць з розных крыніцаў, адсюль і брак сыстэматычнасьці. AntonBryl 13:25, 2 траўня 2008 (UTC)
Трэба б накідаць артыкул пра цагляную готыку. Я б узяўся, але трэба дапамога з тэрмінамі. Уласна, я і пра ўжытак тэрміну "цагляная готыка" ў нас нічога ня ведаю... AntonBryl 21:50, 25 траўня 2008 (UTC)
- думаю найперш варта разважыць ці патрэбны падобны тэрмін у бел тэрміналёгіі:) ? (я зусім ня супраць яго:) думаю ўсёткі яго варта ўжываць і найперш як эквівалент папулярнаму ў іншых эўрапейскіх мовах тэрміну. Таму трэба прыкінуць па нашай літаратуры, што ёсьць. На жаль, не магу дадаць часосьці пэўнага. Прапаную крыху падумаць і паглядзець літаратуру.
- наконт варыянта "цагляная готыку" мне падаецца найбольш слушным. --Мікола Волкаў 22:18, 25 траўня 2008 (UTC)
- і найперш як эквівалент папулярнаму ў іншых эўрапейскіх мовах тэрміну - а як яшчэ? :) AntonBryl 14:36, 26 траўня 2008 (UTC)
- У Кушнярэвіча, прынамсі, знайшоў ("Да праблемы ўплываў нямецкай готыкі на архітэктуру Беларусі і Літвы") AntonBryl 08:30, 27 траўня 2008 (UTC).
- І ў Габрусь таксама. Думаю, дастаткова. AntonBryl 08:39, 27 траўня 2008 (UTC)
- Згодзен, маеш рацыю, Антон. Аднак як яго напісаць гэты панятак? Думаю у нашым выпадку, у ВКЛ. Ёсьць сур'ёзныя асаблівасьці ў цаглянай готыцы, бо зрэшіты ў нас уся готыка - цагляная:) янма іншай, ды і вырашальны ўплыў Балтыйскага рэгіёну. Думаю, калі ты даказаў, што панятак слушны і яго варта мець, то варта пачаць пісаць, а там будзем ламаць дзіды над самім тэкстам і рознымі высновамі-думкамі?. --Мікола Волкаў 21:03, 27 траўня 2008 (UTC)
- "Даказаў" - моцна сказана :) я паглядзеў, што яго ўжо ўжываюць. Думаю, пачну з апораю на адпаведны артыкул у ангельскай вікі, а там пабачым. AntonBryl 22:19, 27 траўня 2008 (UTC)
- Згодзен, маеш рацыю, Антон. Аднак як яго напісаць гэты панятак? Думаю у нашым выпадку, у ВКЛ. Ёсьць сур'ёзныя асаблівасьці ў цаглянай готыцы, бо зрэшіты ў нас уся готыка - цагляная:) янма іншай, ды і вырашальны ўплыў Балтыйскага рэгіёну. Думаю, калі ты даказаў, што панятак слушны і яго варта мець, то варта пачаць пісаць, а там будзем ламаць дзіды над самім тэкстам і рознымі высновамі-думкамі?. --Мікола Волкаў 21:03, 27 траўня 2008 (UTC)
Offtopic
[рэдагаваць крыніцу]Знайшоў) --Tony Iommer 15:51, 1 кастрычніка 2008 (UTC)
Category:Hienryk Haj
[рэдагаваць крыніцу]Witam! Dzięki za umieszczenie zdjęć mińskich realizacji Henryka Juliana Gaya. Pozwoliłem je sobie skopiować do polskiego art. o Gayu. I jeszcze drobne pytanie - tak z ciekawości: po białorusku jego nazwisko brzmi Haj (Гай) czy tak jak po polsku Gaj (Ѓай)? Pozdr. Warszawiak 21:52, 24 кастрычніка 2008 (UTC)
- Прашу прабачэньне за спазьненьне з адказам! (меў радасьц наведаць некалькі эўрапейскіх сталіцаў, у тым ліку Варшаву:). З Вашага дазволу буду адказваць па-беларуску: рады, што ВАм спатрэбіліся фота зьмешчаныя мною ў Вікі-комансе. Дарэчы, дзякуй Вам за артыкул па-польску, у прыватнасьці можна удасканаліць артыкул у беларускай! і у тым ліку далучыць Гая ў катэгорыю польскіх архітэктараў, гледзячы па тым колькі ён запраектаваў і ўзьвёў у Польшчы. Наконт капіяваньня: няма пытаньняў! толькі мне падавалася, калі фота знаходзяцца ў комансе, то пан можа без праблемаў іх далучаць да артыкулаў у любой з нацыянальных вікіпэдыяў. Дарэчы, далучайце і іншыя фотаздымкі ў гэтую катэгорыю! Наконт таго як правільна па-беларуску, лацінкаю тут не магу выступіць вельмі аўтарытэтна. Фармальна Г (простае, не фрыкатыўнае мусіць перакладацца як Н), паводле гэтага прынцыпу я і называў катэгорыю. З павагаю --Мікола Волкаў 18:26, 2 лістапада 2008 (UTC)
Ці не маглі б Вы, дапамагчы зь перакладам з польскае часткі артыкулу пра архітэктуру царквы. Дзякуй. - Удзельнік:Karybut
- зроблена:) --Мікола Волкаў 10:59, 15 лістапада 2008 (UTC)
Сумнеўна, што здымак знаходзіцца ў грамадзкай уласнасьці і аўтар памёр больш за 50 гадоў таму — тады Ермаловічу было ня больш за 37 — на здымку ён выглядае сталейшым. Калі ў вас ёсьць якія-небудзь зьвесткі, якія пацьвяржаюць прыналежнасьць да грамадзкай уласнасьці, калі ласка, паведаміце. Пакуль я пастаўлю «ахоўваецца аўтарскімі правамі», але гэта таксама ў пэўнай ступені сумнеўна, бо невядомы аўтар здымку. —zedlik 22:42, 22 лістапада 2008 (UTC)
- Выяву спампаваў з www.be.wikipedia.org. Таму пэўна і паставіў такі варыянт ліцэнзіі. Запытаю тамака наконт ліцэнзіі. --Мікола Волкаў 18:50, 23 лістапада 2008 (UTC)
- Дзякуй вялікі! Ужо знайшоў адказ там. Тады пазначу крыніцай згаданую кнігу. —zedlik 10:27, 25 лістапада 2008 (UTC)
- Дзякуй, Літвіну, што падзяліўся інфой. Я зрэшты рады, што наўпрост фотаздымак захаваўся і яго ня выдалілі:)--Мікола Волкаў 07:06, 27 лістапада 2008 (UTC)
- Дзякуй вялікі! Ужо знайшоў адказ там. Тады пазначу крыніцай згаданую кнігу. —zedlik 10:27, 25 лістапада 2008 (UTC)
Перанакіраваньні на Зруб
[рэдагаваць крыніцу]Мяркую варта з відаў зрабіць падсэкцыі (=== Назва ===), адпаведна перанакіраваньні [[Зруб#Назва]]. --EugeneZelenko 15:21, 20 сьнежня 2008 (UTC)
- Магчыма з падсэкцыямі будзе, лепей. Насамрэч, мае думкі наконт артыкула як і сам артыкул патрабуюць удакладненьня і дапрацоўкі. Яўген, паспрабуй зрабіць з падсэкцыямі, як бачыш гэта лепей. Пасьля магчыма асобныя варыянты тэхнікі ўкладкі зрубаў можна будзе выдзеліць у асобныя артыкулы, калі інфармацыі будзе болей. --Мікола Волкаў 17:32, 21 сьнежня 2008 (UTC)
- Зрабіў. --EugeneZelenko 14:53, 22 сьнежня 2008 (UTC)
- насамрэч лепей атрымалася, далейшую сваю справу бачу ў тым каб фотаздымкамі нейк усё гэта напоўніць і зрабіць больш зразумелым. --Мікола Волкаў 17:27, 22 сьнежня 2008 (UTC)
Выявы з Bundesarchiv
[рэдагаваць крыніцу]Калі будзе магчымасьць, калі ласка, дапамажы ўдакладніць катэгорыі выяваў у commons:Category:Images from the German Federal Archive, location Minsk, commons:Category:History of Minsk, commons:Category:Images from the German Federal Archive, location Weißrussland. Дзякуй. --EugeneZelenko 16:18, 2 студзеня 2009 (UTC)
- Добра, Яўген! паспраюую ў хуткім часе зрабіць.--Мікола Волкаў 09:06, 6 студзеня 2009 (UTC)
Witam, Właśnie przetłumaczyłem artykuł o Stanisławie Hajdukiewiczu. Mam w związku z tym pytanie: czy Dom Kostrowieckiej w pl:Mińsku rzeczywiście się nie zachował? Myślałem, że to ta kamienica: pl:Dom dochodowy Kostrowieckiej w Mińsku. Jeśli nie, to popełniłem błąd w artykule i muszę go wykasować. Pozdr. Warszawiak 00:14, 8 лютага 2009 (UTC)
- Калі пытаньне у тым ці захаваўся гэты дом, што адлюстраваны на фотаздымку, дык адказ адназначны: на шчасьце ТАК:) іншая справа што ў большасьці мне вядомай літаратуры ён вядомы як Упраўленьне Лібава-Роменскай чыгункі. Мне падавалася, што ён быў узьведзены адразу для чыгункі. і ці няма тут блытаніны з нейкім іншым даходным домам Кастравецкай? Трэ будзе удакладніць па літаратуры. Прашу прабачэньне за спазьненьне з адказам. З павагаю --Мікола Волкаў 23:51, 22 сакавіка 2009 (UTC)
Калі ласка, дадайце зьвесткі пра файл з дапамогай шаблёну {{Інфармацыя}}. Бяз гэтых зьвестак файл будзе выдалены. --Red_Winged_Duck 11:46, 24 сакавіка 2009 (UTC)
- крыху падправіў, праўда, наконт ліцэнзіі ня ўпэўнены. --Мікола Волкаў 08:41, 26 сакавіка 2009 (UTC)
Калі ласка, дадайце зьвесткі пра файл з дапамогай шаблёну {{Інфармацыя}}. Бяз гэтых зьвестак файл будзе выдалены. --Red_Winged_Duck 09:45, 3 траўня 2009 (UTC)
Калі ласка, падайце зьвесткі пра файл з дапамогай шаблёну {{Інфармацыя}}. Бяз гэтых зьвестак файл будзе выдалены. --Red_Winged_Duck 12:40, 20 чэрвеня 2009 (UTC)
Прапанова
[рэдагаваць крыніцу]Мае вітаньні! Дзякуй за артыкулы па архітэктурнай тэматыцы (сам захапляюся беларускай архітэктурай). Магчыма, Вы хацелі бы падлучыць адмысловы гаджэт, які адной пстрычкай мышы дазваляе зьмяняць стандарттныя працяжнікі, двукосьсі і інш. элемэнты афармленьня на правільныя тыпаграфскія (прыклад). Каб усталяваць прыладу дастаткова зайсьці ў «Мае ўстаноўкі» -> «Гаджэты», дзе ў разьдзеле «Рэдагаваньне артыкулаў» паставіць птушку насупраць надпіса «Вікіфікатар». Пасьля трэба націснуць ўнізе старонкі кнопку «захаваць» — і пры наступным жа рэдагаваньні Вы заўважыце дадатковы гузік перад ужо існымі . --Казімер Ляхновіч 00:15, 21 кастрычніка 2009 (UTC)
- дзякуй за дапамогу ў справе вікіфікацыі! шчыра кажучы, ня зусім разумею чым тыпаграфскі варыянт працяжніка лепшы? бо чыста візуальна ён падаецца менш зграбны. Але ... трэба так трэба. Файна што маем агульны інтарэс у архітэктуры беларускай і заклікаю Вас, спадар Казімір, у далейшым супрацоўнічаць у гэтай вобласьці!!!--Мікола Волкаў 15:56, 21 кастрычніка 2009 (UTC)
- Паспрабую адказаць :) Фармальна, нічым ня лепшы, проста гэта спроба афармляць тэкст ва ўсіх артыкулах аднолькава. Ну а форма працяжнікаў у двукосьсяў такая, бо так у кніжках. Зрэшты, ніякіх «трэба» датычна гэтага пытаньня няма, калі ёсьць жаданьне — калі ласка, няма — не праблема, зьмест важнейшы за працяжнікі :) —zedlik 01:33, 22 кастрычніка 2009 (UTC)
- Зьмест, сапраўды, важнейшы за ўсё астатняе. А наконт супрацоўніцтва — я толькі за, вось толькі дазавершу распачатую працу па беларускіх местах й мястэчках — і можна будзе перайсьці да помнікаў архітэктуры ;) --Казімер Ляхновіч 16:35, 22 кастрычніка 2009 (UTC)
- дзякуй, за дапамогу, спадарства!!! калі мы зыходзім з таго, што вікі - справа калектыўная, тады ня маю ніякай нагоды прэтэгдаваць, што менавіта мой варыянт працяжніка самы эстэтычна дасканалы, справа абсалютна не прынцыповая:) Ёсьць куды горшая праблема, калі тэксты грузіш з памылкамі, вось тады насамрэч сорамна за ўзровень моўнай культуры! дзякуй за супрацоўніцтва, спадарове:) --Мікола Волкаў 19:08, 23 кастрычніка 2009 (UTC)
Калі гэта ваш фотаздымак, калі ласка, пазначце гэта ў апісаньні файла. Інакш падайце крыніцу, адкуль узяты файл, а таксама пацьверджаньне, што файл распаўсюджваецца менавіта пад гэтай ліцэнзіяй. --Red_Winged_Duck 13:17, 30 кастрычніка 2009 (UTC)
- Дзякуй за заўвагу. --Мікола Волкаў 16:42, 30 кастрычніка 2009 (UTC)
- Наогул, свае фотаздымкі варта загружаць на Commons, дзякуючы таму будуць бачныя ў іншых моўных разьдзелах. Bocianski 18:06, 30 кастрычніка 2009 (UTC)
- слушная заўвага!!! --Мікола Волкаў 19:58, 30 кастрычніка 2009 (UTC)
- На жаль гэтую выяву нельга загружаць на Commons. Тлумачэньні на старонцы апісаньня выявы. --EugeneZelenko 14:12, 31 кастрычніка 2009 (UTC)
- так, я прачытаў Ваш допіс да выявы, спадар Яўген. У мяне толькі ўзьнікла пытаньне, ці ёсьць адрозьненьні ў пытаньні аўтарскага права між тым што можна грузіць у нашую вікі і ў вікікоманс??? дзякуй--Мікола Волкаў 17:31, 31 кастрычніка 2009 (UTC)
- Так, розьніца ёсьць. У Commons можна загружаць толькі выявы, якія кожны можа выкарыстоўваць у любых мэтах (уключая камэрцыйныя). У нас дазваляюцца несвабодныя файлы. Дарэчы, зараз ідзе галасаваньне па правілах іх выкарыстаньня. --EugeneZelenko 14:43, 1 лістапада 2009 (UTC)
- так, я прачытаў Ваш допіс да выявы, спадар Яўген. У мяне толькі ўзьнікла пытаньне, ці ёсьць адрозьненьні ў пытаньні аўтарскага права між тым што можна грузіць у нашую вікі і ў вікікоманс??? дзякуй--Мікола Волкаў 17:31, 31 кастрычніка 2009 (UTC)
- На жаль гэтую выяву нельга загружаць на Commons. Тлумачэньні на старонцы апісаньня выявы. --EugeneZelenko 14:12, 31 кастрычніка 2009 (UTC)
- слушная заўвага!!! --Мікола Волкаў 19:58, 30 кастрычніка 2009 (UTC)
- Наогул, свае фотаздымкі варта загружаць на Commons, дзякуючы таму будуць бачныя ў іншых моўных разьдзелах. Bocianski 18:06, 30 кастрычніка 2009 (UTC)
Калі файл сапраўды перайшоў у грамадзкую ўласнасьць, дык варта яго загрузіць у Commons, каб ён быў даступны для ўсіх праектаў. --Red_Winged_Duck 17:23, 13 лютага 2010 (UTC)
Абгрунтаваньне добрасумленнага выкарыстаньня для Файл:Mikola Jermalovicz.jpg
[рэдагаваць крыніцу]Прывітаньне, Wouk!
Дзякуй за загружаныя вамі ў Вікіпэдыю файлы! Нагадваем вам, што, калі выкарыстаньне і распаўсюджаньне мэдыяфайла не ажыцьцяўляецца на ўмовах вольнай ліцэнзіі (Creative Commons Attribution/Share-Alike), тады патрэбна абгрунтаваць неабходнасьць добрасумленнага выкарыстаньня, дадаўшы і запоўніўшы картку {{Абгрунтаваньне добрасумленнага выкарыстаньня}}, таксама дадаўшы дакладныя зьвесткі пра аўтара, час стварэньня/публікацыі працы і крыніцу.
Калі файл не адпавядае крытэрам добрасумленнага выкарыстаньня або калі неабходныя зьвесткі ня будуць дададзеныя ў 7-дзённы тэрмін, файл будзе выдалены.
Вялікі дзякуй! --Red_Winged_Duck 09:56, 7 жніўня 2010 (UTC)
Несвабодныя файлы
[рэдагаваць крыніцу]Зьвяртаю вашую ўвагу, што згодна з крытэрамі добрасумленнага выкарыстаньня для несвабодных файлаў, а канкрэтна пункту 8, для кожнага загружанага вамі файла ў апісаньні мусіць прысутнічаць шаблён {{Інфармацыя}} з запоўненымі зьвесткамі пра час стварэньня, аўтара і трымальніка аўтарскіх правоў (калі яны адрозьніваюцца), мець спасылку на крыніцу. Акрамя таго мусіць быць запоўнены шаблён {{Абгрунтаваньне добрасумленнага выкарыстаньня}}, дзе мусіць тлумачыцца, чаму ня могуць быць знойдзеныя/створаныя альтэрнатывы. У выпадку, калі адпаведная інфармацыя ня будзе дададзеная ў апісаньне файлаў, яны будуць выдаленыя. З загружаных вамі файлаў наступныя маюць хібы:
- Файл:Medal shchakacihin.jpg — няма шаблёнаў {{Інфармацыя}} і {{Абгрунтаваньне добрасумленнага выкарыстаньня}}
- Файл:Michas Tkaczou01.jpg — няма шаблёнаў {{Інфармацыя}} і {{Абгрунтаваньне добрасумленнага выкарыстаньня}}
- Файл:Michas Tkaczou02.jpg — няма шаблёнаў {{Інфармацыя}} і {{Абгрунтаваньне добрасумленнага выкарыстаньня}}
--Red_Winged_Duck 00:24, 18 лістапада 2010 (EET)
KontraBanda / КонтраБанда
[рэдагаваць крыніцу]Прывітаньне, Wouk!
Тут замежнікі (немцы), «наяжджалі» на старонку КонтраБанда (https://de.wikipedia.org/w/index.php?title=KontraBanda&stable=0&redirect=no) як «няварты» артыкул. Я спрабаваў выратаваць, але “бэнутцэр” Usteinhoff усё сам вырашыў, нават не суд-«тройка». Гледзячы сюды (https://meta.wikimedia.org/wiki/Special:CentralAuth?target=Usteinhoff+), наўрад ці ён ведае расейскую альбо нашу мову, каб ацэньваць іншамоўныя крыніцы. Спачатку яго не задаволілі выступы па ТБ (Сталічнае тэлебачаньне ж топ-3 беларускі канал; ёсьць нават артыкул (!) пра яго на нямецкай Wikipedia: https://de.wikipedia.org/wiki/CTV_(Weißrussland)), дадаў больш крыніц, у тым ліку інфармацыйнае агенцтва «Минск-новости», дзе яно на дзень гораду Менску ў справаздачы са сьвята газэты «Вечерний Минск» адзначыла, што такі кавэр-гурт на самой справе самы запатрабаваны ў сталіцы, так паставіў пад сумненьне іх аўтарытэт (тое, што сабралі народ, артыстаў, зрабілі сьвята, сфоткалі ўсё гэта й напісалі справаздачу, гэта хлусьня!). Ну й што, што дзяржаўныя... А якія яшчэ!? У нас жа ў Беларусі вельмі многа чаго дзяржаўнага, незалежных СМІ няшмат. ¯\_(°ヮ°)_/¯
Нават па іх крытэрыям для музыкаў усё добра: Gemäß WP:RK#Musiker (“wiederholt in überregionalen Hörfunk- oder Fernsehausstrahlungen mitwirkten”)...
Больш зьвестак у самой «дыскусіі» на выдаленьне: https://de.wikipedia.org/wiki/Wikipedia:Löschkandidaten/20._Januar_2019#KontraBanda. Таксама буду ўдзячны за любую параду. Думаю, можна будзе напісаць адміністратару, хто правёў экзэкуцыю (бэнутцэр Gripweed).
Не хварэй! (✿◕‿◕)
P.S. На жаль, тут «нашых» нямецкамоўных удзельнікаў няшмат, пісаў таксама Lesnas ättling, калі яшчэ шла «дыскусія» на выдаленьне, але ён яшчэ не адпісаў. Цяпер нямецкая старонка гурта выдалена( --Pr12402 28 студзеня 2018