Вікіпэдыя:Артыкулы для рэцэнзаваньня: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 39: Радок 39:
:: Выправіў 2) і 3) як мог. --[[Удзельнік:Renessaince|Reveraince]] 14:08, 25 жніўня 2008 (UTC)
:: Выправіў 2) і 3) як мог. --[[Удзельнік:Renessaince|Reveraince]] 14:08, 25 жніўня 2008 (UTC)
Артыкул цікавы, хоць і даволі складаны, зразумела, быў для напісаньня праз неабходнасьць ужываньня велізарнае колькасьці навуковых тэрмінаў. Няблага было б яшчэ разок "прачасаць" артаграфію. Шкада, што сама аўтарка тут болей не зьяўляецца. --[[Удзельнік:Renessaince|Reveraince]] 14:08, 25 жніўня 2008 (UTC)
Артыкул цікавы, хоць і даволі складаны, зразумела, быў для напісаньня праз неабходнасьць ужываньня велізарнае колькасьці навуковых тэрмінаў. Няблага было б яшчэ разок "прачасаць" артаграфію. Шкада, што сама аўтарка тут болей не зьяўляецца. --[[Удзельнік:Renessaince|Reveraince]] 14:08, 25 жніўня 2008 (UTC)
## Зноўку зьяўляюся. Як і абяцала, ў верасьне уключуся. Усім дзякуй! [[Удзельнік:Julie Ponomarenko|Julie]] 18:36, 28 жніўня 2008 (UTC)
:: Зноўку зьяўляюся. Як і абяцала, ў верасьне уключуся. Усім дзякуй! [[Удзельнік:Julie Ponomarenko|Julie]] 18:36, 28 жніўня 2008 (UTC)


== [[Усеўкраінскае аб'яднаньне Свабода]] ==
== [[Усеўкраінскае аб'яднаньне Свабода]] ==

Вэрсія ад 21:36, 28 жніўня 2008

Гэтая старонка прызначана для таго, каб удзельнікі, напісаўшыя артыкул аднаасобна ці невялікай групай, маглі запытаць іншых ацаніць артыкул сьвежым поглядам. Выстаўленьне артыкула да рэцэнзаваньня рэкамэндуецца перад тым, як выставіць яго ў выбраныя артыкулы.

Не выстаўляйце да рэцэнзіі зусім маленькія ці відавочна недапрацаваныя артыкулы.


Як высунуць артыкул да рэцэнзіі:

  • Зьмясьціце зьнізу артыкула, перад катэгорыямі, шаблён {{рэцэнзія}}.
  • Стварыце на гэтай старонцы падзел зьверху зь імем артыкула ў выглядзе спасылкі ў загалоўку. У ім коратка напішыце, для чаго высунулі артыкул да рэцэнзіі і крытыка ў якой вобласьці вас цікавіць больш за ўсё.

По сканчэньні рэцэнзаваньня (выставіўшы удзельнік сказаў «хопіць» ці з апошняга паведамленьня-рэцэнзаваньня прайшло больш за два тыдня) падзел гэтага артыкула пераносіцца ў яго абмеркаваньне, а загаловак запісваецца ў архіў. Таксама рэкамэндуецца скончыць рэцэнзаваньне артыкула пры намінаваньні яго ў добрыя ці выбраныя. Сачыць за гэтай старонкай рэкамэндуецца ўсім актыўным удзельнікам.

Прычына: У пэрспэктыве высоўваньне артыкула ў «Выбраныя» --Cesco 13:01, 22 жніўня 2008 (UTC)

Цікава, што ў тэксьце (відаць, пастаўлены самім стваральнікам артыкулу) стаяў шаблён {{stub}}, а зьмест не перакладзены і на палову, калі параўноўваць з расейскай Вікі. Па сутнасьці гэта і ёсьць толькі пачатак артыкулу. --Reveraince 13:26, 25 жніўня 2008 (UTC)

Прычына: У пэрспэктыве высоўваньне артыкула ў «Выбраныя» --Cesco 13:42, 18 жніўня 2008 (UTC)

Я дык лічу, што на цяперашні момант у артыкуле можа не хапаць біяграфічных зьвестак пра дзеі А.Казуліна на пасадзе рэктара БДУ, а таксама "выпаў" пэрыяд ягонага зьняволеньня, а гэта два гады, падчас якіх былі і галадоўкі, і звароты да міжнароднае супольнасьці, і часовае вызваленьне на пахаваньне сп.Ірыны Казулінай.
Магчыма, не стае яшчэ якіх фотак у сувязі са згаданымі вышэй падзеямі. --Reveraince 14:07, 18 жніўня 2008 (UTC)
Не перашкодзіла бы дадаць падрабязнасьці пра абарону доктарскай дысэртацыі. --EugeneZelenko 14:19, 18 жніўня 2008 (UTC)
Шкада, ня чуў. І не знайшоў таксама. --Reveraince 13:28, 25 жніўня 2008 (UTC)

Я не зьбіраюся прапанаваць артыкул у выбраныя, але хачу працягваць пісаць пра матэматыкаў, таму мне цікава паслухаць крытыку і парады па палепшаньні. Julie 16:31, 30 траўня 2008 (UTC)

Увогуле артыкул скампанаваны даволі добра. Матэрыялу ня мала і не зашмат, чытаецца лёгка і цікава. Трохі адрэдагаваў артаграфію, акрамя гэтага вось заўвагі, якія ня вырашыўся разьвязаць сам:
  1. «Дзіцячыя гады і першы Пецярбурскі пэрыяд»: Але рэгенства Анны Леапольдаўны было часам бесьперапынных арыштаў - нешта ня тое з фразай.
  2. «Бэрлінскі пэрыяд» - чацьвёрты сказ занадта доўгі.
  3. «Рознагалосьсі ў пэўных фінансавых і адміністрацыйных пытаньнях выклікалі надрыў, і, карыстаючыся швэйцарскім грамадзтвам і падтрымкай расейскага ўрада, Ойлер дамагаецца адстаўкі.» - гэты сказ варта перапрацаваць, кепска гучыць. Да таго ж, думаю замест «грамадзтвам» павінна быць «грамадзянствам»?
  4. «Дыфэрэнцыяльная геамэтрыя»: перасекі - перакрыжаваньні?
Выправіў 2) і 3) як мог. --Reveraince 14:08, 25 жніўня 2008 (UTC)

Артыкул цікавы, хоць і даволі складаны, зразумела, быў для напісаньня праз неабходнасьць ужываньня велізарнае колькасьці навуковых тэрмінаў. Няблага было б яшчэ разок "прачасаць" артаграфію. Шкада, што сама аўтарка тут болей не зьяўляецца. --Reveraince 14:08, 25 жніўня 2008 (UTC)

Зноўку зьяўляюся. Як і абяцала, ў верасьне уключуся. Усім дзякуй! Julie 18:36, 28 жніўня 2008 (UTC)

У будучыні пляную давесці артыкул да стану добрага. (Калі з'явіцца такая магчымасьць) А пакуль жадаў бы сабраць меркаваньні, што неабходна палепшыць/дапоўніць. Буду ўдзячны за любую дапамогу! --Васіль Бабіч 14:13, 24 траўня 2008 (UTC)

Заўвагі:
  1. «Пратэкцыянізм на ўкраінамоўную прадукцыю. (Здыманьне падаткаабкладаньня).» - мабыць мелі на ўвазе «украінскую»?
  2. «аднак змагла мінуць і сфармаваць фракцыю ў некаторых раённых і абласных радах» - што значыць тут «мінуць»? Неяк я не магу злавіць сэнс.
  3. Артыкул даволі маленькі, хаця для партыі такога ўзроўню можа гэтага і дастаткова. Адпаведна, лічу, што ў добрыя высоўваць няма вялікага сэнсу, нават калі будзе дапрацаваная і дапоўненая. Проста, няхай існуе як невялічкі артыкул у якасьці даведкі. Такія матэрыялы, зразумела, таксама патрэбныя. У любым выпадку, варта дадаць вынікі працы партыі акрамя вынікаў на выбарах, якія суадносіны з іншымі партыямі (з асноўнымі), што ў іх агульнага, чым адрозьніваюцца (таксама дадаткова да суадносін у час выбараў).
--yurtsevich 19:31, 24 траўня 2008 (UTC)
1. Не, маецца на ўвазе менавіта "ўкраінамоўную", гэта значыць такую, якая напісаная на ўкраінскай мове.
2. па-расейску: ...пройти в некоторые районные и областные... Калі ведаеце, як перавесці, то перавядзіце калі ласка!
3. Дзякуй, дапрацую.
P.S. Вельмі ўдзячны за дапамогу! --Васіль Бабіч 21:46, 24 траўня 2008 (UTC)
  1. Добра, тады ня вельмі зразумела, што гэта значыць. Ці гэта маюцца на ўвазе інтэлектуальныя творы (кнігі, фільмы), ці, напрыклад, калі звычайны тавар загорнуты ў пакоўку, на якой напісана пра тавар на ўкраінскай мове? Думаю варта гэта пазначыць.
  2. Мінуць азначае прайсьці міма, аднак у беларускай мове ёсьць і больш агульнае слова прайсьці, якое трэба выкарыстоўваць у дадзеным выпадку. Выправіў.
  3. Так значна лепей (маю на ўвазе ўжо даданыя загалоўкі).
P.S. Калі ласка. Зробім Вікі лепей разам :)
P.P.S. Дарэчы, яшчэ адзін аспэкт. Мяркую ўсё ж такі правільней «вэб», а не «ўэб», маючы на ўвазе «Web». Па-першае, па-ангельску яно менавіта так вымаўляецца. Па-другое, у беларускай мове ёсьць літара-спалучэньні такога кшталту, напрыклад, вэбэр (Weber), вэгетарыянец, вэктар, вэлюр і г.д. То бок нейкай забароны на гэта няма.
--yurtsevich 11:12, 25 траўня 2008 (UTC)
Дадаў шмат інфармацыі, фота. Калі ласка, праглядзіце новыя тэксты наконт правапісу! --Васіль Бабіч 15:05, 22 чэрвеня 2008 (UTC)