Telegraf.by: розьніца паміж вэрсіямі
Knedlik-Pod (гутаркі | унёсак) д кірылічная «і» |
Rescuing 10 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8 |
||
Радок 28: | Радок 28: | ||
== Тэматыка == |
== Тэматыка == |
||
Сайт прысьвечаны, перш за ўсё, беларускім навінам, але пры гэтым асьвячае сусьветныя падзеі і падзеі краінаў блізкага замежжа. Асноўнымі часткамі партала зьяўляюцца: [http://www.telegraf.by/by/rubric/auto Аўто], [ |
Сайт прысьвечаны, перш за ўсё, беларускім навінам, але пры гэтым асьвячае сусьветныя падзеі і падзеі краінаў блізкага замежжа. Асноўнымі часткамі партала зьяўляюцца: [http://www.telegraf.by/by/rubric/auto Аўто], [https://web.archive.org/web/20130510202935/http://telegraf.by/by/rubric/in-belarus Беларусь], [https://web.archive.org/web/20160305013229/http://telegraf.by/by/rubric/623bc336 Бізнэс], [http://www.telegraf.by/by/rubric/life Жыцьцё], [http://www.telegraf.by/by/rubric/zdorove Здароўе], [https://web.archive.org/web/20160403165338/http://telegraf.by/by/rubric/it-news ІТ], [http://www.telegraf.by/by/rubric/kriminal Крымінал], [https://web.archive.org/web/20140122225036/http://telegraf.by/by/rubric/opinions Меркаваньні], [http://www.telegraf.by/by/rubric/russia Расея], [https://web.archive.org/web/20150109054408/http://telegraf.by/by/rubric/religion Рэлігія], [https://web.archive.org/web/20140401170015/http://telegraf.by/by/rubric/sport-news Спорт], [https://web.archive.org/web/20150630145034/http://telegraf.by/by/rubric/world-news Сьвет], [http://www.telegraf.by/by/rubric/ukraine Украіна], [https://web.archive.org/web/20130516030034/http://telegraf.by/by/photoalbum Фота], [https://web.archive.org/web/20150128135242/http://telegraf.by/by/rubric/showbiz Шоў-бізнэс]. |
||
== Выказваньні аб Тэлеграфе == |
== Выказваньні аб Тэлеграфе == |
||
Радок 49: | Радок 49: | ||
== Вонкавыя спасылкі == |
== Вонкавыя спасылкі == |
||
* [[RSS]]-[ |
* [[RSS]]-[https://web.archive.org/web/20160407034813/http://telegraf.by/by/feed/rubric паток навінаў] |
||
[[Катэгорыя:Байнэт]] |
[[Катэгорыя:Байнэт]] |
Вэрсія ад 02:26, 23 студзеня 2021
Telegraf.by | |
Тып | інтэрнэт-партал |
---|---|
Даступныя мовы | ангельская, беларуская, расейская |
Уладальнік | ПІУП "Агенцтва Тэлеграф" |
Аўтар | ПІУП "Агенцтва Тэлеграф" |
Пачатак працы | 11 жніўня 2005 (18 гадоў таму) |
Камэрцыйны? | Так |
Рэгістрацыя | неабавязковая |
Рэйтынг Alexa | 599 |
www.telegraf.by |
Telegraf.by — беларускі незалежны грамадзка-палітычны навінавы сайт на ангельскай, беларускай і расейскай мовах. Адзін з найбольш цытуемых беларускіх рэсурсаў за мяжой[1]. Заснаваны 11 жніўня 2005.
Гісторыя
У 2005 сайт другім у Беларусі надаў паслугі бясплатнае электроннае пошты (дамэны @telegraf.by, @me.by і @biz.by) і першым стварыў яе цалкам беларускамоўны інтэрфэйс.[2] Перакладам яго на беларускую мову займаліся спэцыялісты Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны[3].
У 2005—2010 на сайце разьмяшчаўся Блог Аляксандра Брэчака.
У жніўні 2007 Telegraf.by першым у Беларусі перавёў сваю пошту на сэрвэр амэрыканскае кампаніі Google.[4]
1 сакавіка 2010 Telegraf.by запусьціў беларускамоўную вэрсію, 9 сакавіка — ангельскамоўную.
Тэматыка
Сайт прысьвечаны, перш за ўсё, беларускім навінам, але пры гэтым асьвячае сусьветныя падзеі і падзеі краінаў блізкага замежжа. Асноўнымі часткамі партала зьяўляюцца: Аўто, Беларусь, Бізнэс, Жыцьцё, Здароўе, ІТ, Крымінал, Меркаваньні, Расея, Рэлігія, Спорт, Сьвет, Украіна, Фота, Шоў-бізнэс.
Выказваньні аб Тэлеграфе
Мне падабаецца Тэлеграф, я шчыра скажу. Лічу, што рэсурс разьвіваецца, гэта добра. У яго вялікая будучыня. Вельмі важна, што зьявілася англамоўная старонка, таму што, акрамя інфармаваньня беларусаў, грамадзян Беларусі, вялікае значэньне мае інфармаваньне замежнікаў пра тое, што адбываецца ў Беларусі. Добра, што такі рэсурс існуе. Жадаю яму пасьпяховага разьвіцьця і выхаду на першыя ролі. | ||
—Алесь Міхалевіч, экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі, лідар Саюзу «За Мадэрнізацыю» |
Я вітаю ўсе незалежныя друкаваныя і інтэрнэт-рэсурсы. І, безумоўна, чым больш іх будзе, тым лепей. Я дзякую вам, за тое, што вы існуяце, за тое, што спрабуеце несьці альтэрнатыўную інфармацыю. Гэта вельмі важна. Я таксама вас заклікаю даваць прыклад прафэсійнай журналістыкі, таму што, скажу шчыра, журналістаў прафэсійных у Беларусі адзінкі. Нават сярод незалежных выданьняў, таму што часта мы бачым БТ (Беларускае тэлебачаньне - Тэлеграф), толькі наадварот. Тыя ж самыя мэтады, знаходзяцца тыя ж самыя, у горшым сэнсе гэтага слова, прапагандысцкія брутальныя інфармацыйныя нагоды. Я хачу, каб журналістыка ў нас была іншая, каб быў нейкі журналісцкі кодэкс, які б выконваўся, каб падача інфармацыі была аб'ектыўнай і прафэсійнай. Канечне, кожны чалавек суб'ектыўны. Прынамсі, я лічу, што чалавека трэба паважаць. Можна быць апанэнтам, можна бачыць колькі зла зрабіў чалавек, але Эвангельле нас заклікае паважаць сваіх ворагаў. Часта вельмі журналісты пераходзяць межы і перастаюць таксама ў сваіх выказваньнях быць прафэсіяналамі, перастаюць паважаць людзей. І адпаведна пачынаюць жыць у тым духу. Журналіст - гэта вельмі адказная прафэсія. Я жадаю вашаму рэсурсу, каб ён менавіта такім і быў. А мы будзем яго падтрымліваць, як прыйдзем да ўлады. | ||
—Віталь Рымашэўскі, экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі, сустаршыня партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» |
Я за тое, каб колькасьць такіх рэсурсаў на Беларусі павялічвалася. Я ведаю, што такое ўваходзіць на ўжо падзелены рынак, але гэта проста неабходна. Калі нехта стала працуе на рынку, там, па-першае, зьмяншаецца канкурэнцыя, і людзі пачынаюць менш круціцца. Па-другое, усе абрастаюць нейкімі сувязямі, сымпатыямі, антыпатыямі, і гэта скажае інфармацыйную карціну. Таму я вельмі ўдзячны вам за тыя намаганьні, якія вы прыкладаеце, каб быць на рынку інфармацыі і каб пашыраць сваю прысутнасьць там. Я шчыра жадаю вам посьпехаў, каб вашая агенцыя была вядучай у нашай краіне. | ||
—Мікола Статкевіч, экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі, старшыня партыі "Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада)" |
Галерэя
-
Стары лягатып Telegraf.by
-
Стары лягатып Telegraf.by
Крыніцы
- ^ Юльян Місюкевіч. Сучасны беларускі тэлеграф // Наша Ніва, 16 жніўня 2010 г. Праверана 29 сакавіка 2013 г.
- ^ telegraf.by Архіўная копія
- ^ Севярын Квяткоўскі. Новая служба электроннай пошты Тelegraf.by рыхтуе беларускамоўную вэрсію // Радыё «Свабода», 30 жніўня 2005 г. Праверана 29 сакавіка 2013 г.
- ^ Telegraf.by - теперь вместе с Google (рас.)