Мэдаль да стагодзьдзя БНР: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Czalex (гутаркі | унёсак)
Радок 41: Радок 41:
На [[Рэвэрс (нумізматыка)|рэверс]]е выбіты надпіс: “100 гадоў БНР”, даты “1918” і “2018”, лаўровы вянок і беларускі шасьціканцовы крыж.
На [[Рэвэрс (нумізматыка)|рэверс]]е выбіты надпіс: “100 гадоў БНР”, даты “1918” і “2018”, лаўровы вянок і беларускі шасьціканцовы крыж.


Стужка Мэдалю складаецца з вэртыкальных палосаў наступных колераў і разьмешчаных у наступным парадку: шырокая белая, вузкая чорная, шырокая чырвоная, вузкая чорная, шырокая белая. Наверсе стужкі замацаваная бронзавая плянка з надпісам “B.N.R.” Шырыня стужкі – 14 мм.
Стужка Мэдалю складаецца з вэртыкальных палосаў наступных колераў і разьмешчаных у наступным парадку: шырокая белая, вузкая чорная, шырокая чырвоная, вузкая чорная, шырокая белая. Наверсе стужкі замацаваная бронзавая плянка з надпісам “B.N.R.” Шырыня стужкі – 34 мм.


Да Мэдалю дадаецца афіцыйны дыплём на беларускай мове або на беларускай і ангельскай мовах.
Да Мэдалю дадаецца афіцыйны дыплём на беларускай мове або на беларускай і ангельскай мовах.

Вэрсія ад 01:46, 20 лютага 2019

Мэдаль 100 гадоў БНР
I ступені
II ступені
Краіна БНР
Тып мэдаль
Каму ўручаецца вайсковым і грамадзкім дзяячам
Статыстыка
Дата заснаваньня 25 сьнежня 2018
Першае ўзнагароджаньне 18 лютага 2019
Колькасьць больш за 130
Старэйшая ўзнагарода Ордэн Пагоні

Мэдаль 100 гадоў БНР — узнагарода Рады Беларускай Народнай Рэспублікі зацьверджаная 25 сьнежня 2018 году. Агулам мэдалём узнагароджаныя больш за 130 асобаў зь Беларусі і замежжа.

Згодна са сваім статутам, Мэдаль уручаецца за пажыцьцёвыя заслугі ў працы дзеля зьдзяйсьненьня ідэалаў Акту 25 сакавіка 1918 г., у тым ліку за дасьледаваньні і папулярызацыю беларушчыны, здабыцьцё і ўмацаваньне дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі, барацьбу за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі.

Мэдаль уручаецца:

  • Асобам, якія адзначыліся на ніве змаганьня за волю і незалежнасьць Беларусі,
  • Выбітным грамадзкім і культурніцкім дзеячам у Беларусі і сярод беларускага замежжа,
  • Замежнікам, якія спрычыніліся да дасьледаваньняў і папулярызацыі Беларусі ў сьвеце, а таксама іншым чынам спрыялі нацыянальным інтарэсам Беларусі.

Апісаньне

Мэдаль выраблены з бронзы, мае круглую форму дыямэтрам 38,61 мм[1].

На аверсе выбітыя выява гербу “Пагоня”, скрыжаваныя дубовыя галінкі і надпіс “Рада Беларускай Народнай Рэспублікі”.

На рэверсе выбіты надпіс: “100 гадоў БНР”, даты “1918” і “2018”, лаўровы вянок і беларускі шасьціканцовы крыж.

Стужка Мэдалю складаецца з вэртыкальных палосаў наступных колераў і разьмешчаных у наступным парадку: шырокая белая, вузкая чорная, шырокая чырвоная, вузкая чорная, шырокая белая. Наверсе стужкі замацаваная бронзавая плянка з надпісам “B.N.R.” Шырыня стужкі – 34 мм.

Да Мэдалю дадаецца афіцыйны дыплём на беларускай мове або на беларускай і ангельскай мовах.

Узнагароджаныя

Агулам узнагароджаныя больш за 130 асобаў зь Беларусі і замежжа. Сярод іх палітыкі і грамадзкія дзеячы; вэтэраны беларускага незалежніцкага руху і палітычныя вязьні.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі