Арлан-белахвост: розьніца паміж вэрсіямі
д r2.7.2+) (робат дадаў: ceb:Haliaeetus albicilla |
д r2.7.3) (робат зьмяніў nl:Zeearend (soort) на nl:Europese zeearend |
||
Радок 91: | Радок 91: | ||
[[ms:Burung Lang Ekor Putih]] |
[[ms:Burung Lang Ekor Putih]] |
||
[[mn:Усны цагаан сүүлт бүргэд]] |
[[mn:Усны цагаан сүүлт бүргэд]] |
||
[[nl: |
[[nl:Europese zeearend]] |
||
[[ja:オジロワシ]] |
[[ja:オジロワシ]] |
||
[[ce:Ḱayn ćoga dolu árzu]] |
[[ce:Ḱayn ćoga dolu árzu]] |
Вэрсія ад 22:58, 25 лютага 2013
Арлан-белахвост | |
Арлан-белахвост | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Тып | Хордавыя |
Кляса | Птушкі |
Атрад | Сокалападобныя |
Сямейства | Ястрабіныя |
Від | Арлан-белахвост |
Бінамінальная намэнклятура | |
Haliaeetus albicilla | |
Арлан-белахвост (па-лацінску: Haliaeetus albicilla) — драпежная птушка з атраду сокалападобных (Falconiformes), сямейства ястрабіных (Accipitridae). Занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі[1].
Апісаньне
Даўжыня цела арлана-белахвоста — ад 70 да 90 сантымэтраў, размах крылаў — ад 200 да 240 сантымэтраў, маса — ад 4 да 7 кіляграм. Хвост кароткі, клінавіднай формы. Пер’е дарослай птушкі бурага колеру, галава й шыя з жаўтаватым, колеру ахры асьвятленьнем, хвост белы. Дзюба ў параўнаньні да іншых драпежных птушак вельмі вялікая й моцная, сьветла-жоўтага колеру, таксама як і васкавая скура. Ірыс вока таксама сьветла-жоўты. У адрозьненьні ад беркута (Aquila chrysaetos) лапы арлана-белахвоста не пакрытыя пер’ем да самых пальцаў. Маладыя птушкі цёмна-бурага колеру, дзюба і васкавая скура цёмна-шэрыя. З кожнай лінькай маладыя арланы-белахвосты станавяцца ўсё больш падобнымі на дарослых жывёл, а ў пяцігадовым узросьце птушка носіць цалкам дарослую вопратку. Самкі арлана-белахвоста значна большыя па памерах і маюць большую масу за самцоў. У планірумым палёце птушка трымае шырокія, дошкападобныя крылы гарызантальна. Пасьля чорнага грыфа (Aegypius monachus), барадача (Gypaetus barbatus) і белагаловага сіпа (Gyps fulvus) арлан-белахвост зьяўляецца чацьвертай па велічыні птушкай Эўропы.
Сыстэматыка
Падвіды арлана-белахвоста на сёньняшні час невядомы. Раней арланаў-белахвостаў Грэнляндыі адрозьнівалі ад намінатнай формы як асобны падвід, але сёньня гэты падзел не вытрымлівае крытыкі. Па сваім зьнешнім выглядзе, паводзінах і экалёгіі арлан-белахвост вельмі падобны на амэрыканскага белагаловага арла (Haliaeetus leucocephalus), што для некаторых аўтараў стала падставай дзеля аб’яднаньня двух відаў у супэрвід.
Голас
Такавальная «песьня» арлана-белахвоста мае аднасна высокія й крыху хрыплаватыя ноткі, якія напрыканцы становяцца ўсё вышэй, пераважна дуэтам і нагадваючы «клю, клю, клю, клю, клю»; пры гэтым птушка закідвае галаву ўверх. З адносна вялікай адлегласьці крык арлана-белахвоста чымсьці нагадвае голас чорнага дзятла (Dryocopus martius). Птушка падае голас амаль што выключна каля непасрэднай блізасьці гнязда, пераважна на досьвітку альбо з надыходам цемнаты. Калі нешта здараецца з гняздом, дарослыя птушкі несупыньна выкрыкваюць хрыплае й абрубленае «ак, ак, ак, ак, ак», такі ж голас падаюць маладыя арланы-белахвосты ў гняздзе пры набліжэньні.
Распаўсюджанасьць і жыцьцёвы арэал
Жыцьцёвы арэал арлана-белахвоста цягнецца доўгай паласой па памераных, таёжных і арктычных зонах Эўропы і Азіі ад Ісьляндыі да Камчаткі. Распаўсюджаны таксама й ў Грэнляндыі. У Эўропе тэрыторыі гнездаваньня арлана-белахвоста прасціраюцца з поўначы на поўдзень ад крайняга поўдня Нарвэгіі да поўдня Грэцыі. У Сярэдняй Азіі паўдневая мяжа гнездаваньня праходзіць прыкладна па паўднёвай мяжы тайгі, на поўначы мяжа жыцьцёвага арэалу праходзіць па Ізраілі, Турэччыне, Іране, Іраку й Казахстане. Селіцца арлан-белахвост каля вялікіх водных масіваў — на ўзьбярэжжах, непадалёку ад вялікіх азёраў і рэк. У Цэнтральнай Эўропе арлан-белахвост засяляе ў першую чаргу «леса-азёрныя ландшафты». У Нямеччыне, напрыклад, самыя высокая шчыльнасьць засяленьня тэрыторыяў арланам-белахвостам у асяродзьдзі Мюрытца на зямлі Мэкленбург — Пярэдняя Памэранія, а таксама ў рэгіёне Обэрлаўзіц у Саксоніі.
Харчаваньне
У час вывядзеньня птушанят арлан-белахвост корміцца пераважна рыбай і вадаплаўнымі птушкамі, млекакормчыя маюць у яго рацыёне адносна невялікую ролю. Рыбу арлан-белахвост звычайна здабывае сам, але не брыдзіцца таксама мёртвай і напалову стухленай рыбай. Віды, якія насяляюць жыццёвы арэал арлана-белахвоста, дамінуюць пераважна таксама й ў харчавальным спэктруме птушкі.
У зямлі Шлезьвіг-Гальштайн, напрыклад, працэнтныя суадносіны рыбы й вадаплаўчых птушак у рацыёне арлана-белахвоста складаюць адпаведна 73% і 24%. Астатнія 3% прыходзяцца на млекакормчых, у першую чаргу на трусоў і палявых зайцаў.
Лічыцца, што выява на польскім гербе — стылізаваны арлан-белахвост.
Вандроўніцтвы
Дарослы арлан-белахвост — асёдлая птушка на тэрыторыі амаль што ўсёй Эўропы й застаецца ў сваіх рэўерах круглы год.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь і ахоўваецца законам. |
Арлан-белахвост — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў