Кошык валют: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне
д r2.5.2) (робат дадаў: es:Canasta de monedas
Радок 39: Радок 39:
[[de:Währungskorb]]
[[de:Währungskorb]]
[[en:Currency basket]]
[[en:Currency basket]]
[[es:Canasta de monedas]]
[[he:סל מטבעות]]
[[he:סל מטבעות]]
[[pl:Koszyk walutowy]]
[[pl:Koszyk walutowy]]

Вэрсія ад 15:48, 31 ліпеня 2011

Кошык валют, валютны кошык — пэўны набор валют з рознымі вагавымі каэфіцыентамі, па адносінах да якога вызначаецца сярэднеўзважаны курс аднае валюты. У асноўным выкарыстоўваецца для мінімізацыі рызыкі ад ваганьня валютных курсаў[1], а таксама пры стварэньні міжнародных разьліковых грашовых адзінак, індэксацыі валюты цаны і валюты займу ў міжнародных эканамічных стасунках.

Прыклады

Прыкладам валютнага кошыка зьяўлялася ЭКЮ, якая выкарыстоўвалася як разьліковая адзінка чальцамі ЭЭС да іхняга пераходу на эўра[2]. У цяперашні час прыкладам могуць служыць спэцыяльныя правы запазычаньня Міжнароднага валютнага фонду.

На Беларусі

З 2 студзеня 2009 Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь адначасна з дэвальвацыяй беларускага рубля замест прывязкі курсу рубля да даляра ЗША перайшоў да выкарыстаньня кошыка валют: даляр, эўра і расейскі рубель — з выкарыстаньнем кожнае з трох валютаў у роўных долях. Неабходнасьцю зьмяненьня мэханізму прывязкі курсу Нацбанк назваў значныя ваганьні сусьветных валют, якія пачасьціліся ў 2008 годзе. Пры новым мэханізме зьніжэньне курсу беларускага рубля адносна аднае з валютаў кошыка павінна кампэнсавацца яго ўмацаваньнем адносна іншых валютаў[3].

Курс беларускага рубля разьлічваўся як сярэдняе геамэтрычнае двухбаковых курсаў да даляра, эўра і расейскага рубля на зададзеную дату. На момант пачатку дзеяньня мэханізму рублёвы кошт валютнага кошыка складаў 960 рублёў. Калідор ваганьняў на 2009 год быў устаноўлены ў памеры ±5% ад гэтага значэньня[3] і ў сярэдзіне таго ж году падняты да ±10%[4], у 2010 — ±10%[4]. На 2011 год Нацбанк напачатку ўсталяваў калідор ваганьняў у памеры ±8%, аднак з прычыны валютнага крызісу калідор сьпярша быў павялічаны да ±12%[5], а 24 траўня 2011 году адбылася дэвальвацыя беларускага рубля адразу на 54,4% адносна даляру ЗША. Адначасна цэнтральнае значэньне рублёвага кошту кошыка валют было ўсталяванае на адзнацы 1810 рублёў, і 12-ціадсоткавы калідор адлічваецца ад новага значэньня[6].

Па стане на 6 чэрвеня 2011 году кошык валют падаражэў з пачатку году на 801,31 базавыя пункты, або 75,81%[7].

Прыклады валютных кошыкаў

Глядзіце таксама

Крыніцы і заўвагі

  1. ^ Currency Basket (анг.). ІнвэстапэдыяПраверана 18 верасьня 2010 г.
  2. ^ Penelope Kent. Law of the European Union. — Pearson Education, 2008. — С. 258. — ISBN 9781405835268
  3. ^ а б Как считается валютная корзина (рас.) Банковские новости. InfoBank.by (6 студзеня 2009). Праверана 6 чэрвеня 2011 г.
  4. ^ а б Корзина валют (рас.) Банковские новости. InfoBank.by (31 сьнежня 2010). Праверана 6 чэрвеня 2011 г.
  5. ^ Новый коридор (рас.) Банковские новости. InfoBank.by (6 траўня 2011). Праверана 6 чэрвеня 2011 г.
  6. ^ Об установлении обменных курсов белорусского рубля (рас.) Прэс-рэлізы. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь (23 траўня 2011). Праверана 6 чэрвеня 2011 г.
  7. ^ Обзор рынка валют, 30 мая — 5 июня (рас.) Экономические новости. InfoBank.by (6 чэрвеня 2011). Праверана 6 чэрвеня 2011 г.

Вонкавыя спасылкі