Перайсьці да зьместу

Спартак Мірановіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
У Вікіпэдыі ёсьць артыкулы пра іншых людзей зь імем Спартак.
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Мірановіч.
Спартак Мірановіч
Род дзейнасьці гадбольны трэнэр
Дата нараджэньня 20 чэрвеня 1938 (86 гадоў)
Месца нараджэньня Магнітагорск, РСФСР, СССР
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы
Занятак трэнэр
Узнагароды

Спарта́к Пятро́віч Мірано́віч (нарадзіўся 20 чэрвеня 1938, Магнітагорск, РСФСР) — гандбольны трэнэр, заслужаны трэнэр СССР (1977) і Беларускай ССР (1967).

Спартак Мірановіч скончыў Гомельскі пэдагагічны інстытут (1963), як гулец выступаў за «Буравесьнік» (Менск). Майстар спорту СССР (1964). З 1966 году на трэнэрскай працы. З 1969 году — трэнэр Рэспубліканскай школы вышэйшага спартовага майстэрства, з 1970 году — трэнэр зборнай каманды юніёраў СССР — пераможца чэмпіянату сьвету сярод юніёраў (1977, 1979, 1983, 1985). З 1976 да 2016 быў нязьменным галоўным трэнэрам мужчынскай гандбольнай каманды СКА (Менск). За гэты час неаднаразова прыводзіў каманду да перамогаў у нацыянальных і міжнародных спаборніцтвах. У 1986—1992 гадах Спартак Мірановіч працаваў трэнэрам у зборнай камандзе СССР па гандболе, зь якой дамогся найвышэйшых дасягненьняў для гэтай каманды — перамог на XXIV Алімпійскіх гульнях у Сэуле і XXV Алімпійскіх гульнях у Барсэлёне. На Алімпійскіх гульнях у Барсэлёне зьяўляўся галоўным трэнэрам зборнай. З 1992 па чэрвень 2008 году працаваў галоўным трэнэрам зборнай Беларусі. З 1991 па 1997 год — чалец Выканаўчага камітэту Нацыянальнага алімпійскага камітэту Рэспублікі Беларусь.

Дасягненьні і тытулы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

СКА (Менск)

  • 6-разовы пераможца чэмпіянату СССР — 1981, 1984, 1985, 1986, 1988, 1989
  • Срэбны прызэр чэмпіянату СССР — 1982, 1983, 1987, 1990, 1992
  • Бронзавы прызэр чэмпіянату СССР — 1991
  • 3-разовы ўладальнік Кубка СССР — 1980, 1981, 1982
  • 3-разовы ўладальнік Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў — 1987, 1989, 1990
  • 2-разовы ўладальнік Кубка ўладальнікаў кубкаў эўрапейскіх краінаў — 1983, 1988
  • Уладальнік Кубка Выкліку — 2013
  • Фіналіст Кубка ЭГФ — 1992
  • 10-разовы чэмпіён Беларусі — 1993, 1994, 1995, 1996, 1997, 1998, 1999, 2000, 2001, 2002
  • Срэбны прызэр чэмпіянату Беларусі — 2004, 2005, 2006, 2007, 2008
  • Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі — 2009

Зборная СССР:

  • Двухразовы алімпійскі чэмпіён (1988, 1992)
  • Срэбны прызэр чэмпіянату сьвету (1990)
  • Срэбны прызэр Супэркубка (1983)
  • Пераможца Гульняў добрай волі (1986, Масква; 1990, Сіетл)
  • Миронович С. П., Беленький Д. И. Белорусский гандбол: путь к признанию. — Минск: Полымя, 1989.
  • Кудрицкий В. Н., Миронович С. П. Этот быстрый ручной мяч. — Минск: Полымя, 1989. — 125 с ил.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]