Перайсьці да зьместу

Соф’я Гальшанская

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Соф’я Гальшанская
лац. Sofja Halšanskaja
Соф'я Гальшанская. Данія, 1627
Каралева польская
1424 — 1461
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася каля 1405[1][2][3]
Памерла 21 верасьня 1461(1461-09-21)[2][4][5], Кракаў
Каралеўскі дом Ягелоны
Муж Ягайла
Бацька Андрэй Гальшанскі (Вязынскі)
Маці Аляксандра з Друцкіх
Подпіс

Соф’я Андрэеўна Гальшанская (1405 — 21 верасьня 1461, Кракаў) — дзяржаўная дзяячка Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага. Каралева польская (з 1424), заснавальніца дынастыі Ягелонаў.

Ягайла і Соф’я
Соф’я. З радаводу Ягелонаў, 1519 г.

З княскага роду Гальшанскіх гербу Гіпацэнтаўр, дачка Андрэя (Вязынскага) і Аляксандры з Друцкіх. Паводле Хронікі Быхаўца, па сьмерці бацькі выхоўвалася разам зь сёстрамі ў Друцку ў матчынага брата Сямёна Друцкага[a].

24 сакавіка 1422 году выйшла замуж за караля польскага Ягайлу. 12 лютага 1424 году ў Кракаве адбылася ўрачыстая каранацыя. Нарадзіла сыноў Уладзіслава, караля польскага і вугорскага, Казімера (памёр у маленстве) і Казімера, караля польскага і вялікага князя літоўскага.

Актыўна брала ўдзел у палітычным жыцьці Каралеўства Польскага, вяла барацьбу за кароны для сваіх сыноў. За часамі кіраваньня Казімера была ягоным дарадцам. Непрыязна ставілася да інкарпарацыі Вялікага Княства Літоўскага ў Каралеўства Польскага, прыхільна — да гусіцкага руху. Вызначалася талерантнасьцю, не парывала зьвязкаў зь літоўскім (беларускім) асяродзьдзем (пры яе двары знаходзілася праваслаўная шляхта)[6].

Спачыла ў капліцы Сьвятой Тройцы Вавэльскай катэдры.

  1. ^ У Вольфа ў сэкцыі пра Гальшанскіх «u wuja swego kniazia Iwana Dymitrowicza Druckiego», аднак у сэкцыі пра Друцкіх у якасьці апекуна дзяўчын значыцца Сямён, як і ў хроніцы
  1. ^ а б нарматыўны кантроль Бібліятэкі Кангрэсу (анг.)Library of Congress.
  2. ^ а б в г д е ё Сафія Zofia Андрэеўна Holszańska (Andrejevna) (est. 1405 - uncertain 21 Sep 1461) // ВікіДрэва (анг.) — 2005.
  3. ^ а б в г https://data.cerl.org/thesaurus/cnp02106773
  4. ^ а б в Zofia (Sonka Holszańska) // Польскі біяграфічны інтэрнэт-слоўнік (пол.)
  5. ^ а б в Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku (пол.) / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 96.
  6. ^ Собалева Л. Соф’я Гальшанская // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 621.