Перайсьці да зьместу

Сопат

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сопат
польск. Sopot
Сопат
Герб Сопату Сьцяг Сопату
Першыя згадкі: VII стагодзьдзе
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Паморскае
Мэр: Яцак Карноўскі
Плошча: 17,3 км²
Насельніцтва (2012)
колькасьць: 38 426 чал.
шчыльнасьць: 2221,16 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +48 58
Паштовыя індэксы: 81-701 — 81-806
Геаграфічныя каардынаты: 54°26′30.66″ пн. ш. 18°32′52.15″ у. д. / 54.44185° пн. ш. 18.5478194° у. д. / 54.44185; 18.5478194Каардынаты: 54°26′30.66″ пн. ш. 18°32′52.15″ у. д. / 54.44185° пн. ш. 18.5478194° у. д. / 54.44185; 18.5478194
Сопат на мапе Польшчы
Сопат
Сопат
Сопат
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.sopot.pl/, https://visit.sopot.pl/en/

Со́пат (па-польску: Sopot, па-кашубску: Sopòt, па-нямецку: Zoppot) — горад і марскі курорт на поўначы Польшчы, у Паморскім ваяводзтве. Разам з суседнімі Гданьскам і Гдыняй утварае агламэрацыю Труймяста. Вядомы сваім Міжнародным песенным фэстывалем, які ўпершыню ладзіўся ў 1977 годзе.

«Крывая хатка» ў Сопаце

Рыбацкая вёска Сопат вядомая з XIII стагодзьдзя. З 1283 да 1807 году Сопат належаў ганзейскаму гораду Данцыгу. У 1823 годзе эльзаскі лекар Ёган Георг Гафнэр заснаваў тут першы санаторый — ад гэтага моманту пачалася курортная гісторыя гораду.