Сколеўскія Бяскіды
Сколеўскія Бяскіды | |
Найвышэйшы пункт | |
---|---|
Парашка | |
Вышыня | 1268,5 м н. у. м. |
Геаграфія | |
Месцазнаходжаньне | Львоўская вобласьць, Сколеўскі раён, часткова Туркаўскі раён, Драгобыцкі раён і Івана-Франкоўская вобласьць |
Кантынэнт | Эўразія |
Краіна | Украіна |
Горная сыстэма | Усходнія Бяскіды[d] |
Сколеўскія Бяскіды | |
Сколеўскія Бяскіды (па-ўкраінску: Сколівські Бескиди) — частка горнага масіву Ўсходніх Бяскідаў на терыторыі Львоўскай, часткова Івана-Франкоўскай абласьцей. Назву масіў атрымаў ад разьмешчанага побач места Сколе. Найвышэйшая кропка масіву — гара Парашка (1268,5 м).
Будова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Масіў Сколеўскіх Бяскідаў складзены ў асноўным з флішу. У рэльефе пераважаюць паралельныя асымэтрычныя хрыбты зь вяршынямі Парашка, Высокі Верх, Магура, Трасьцян і г. д.
Прырода
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У лясным покрыве дамінуюць ялова-піхтавыя лясы, пашыраюцца плошчы другасных лугоў, на верхнім ярусе гор захаваліся фрагмэнты карэнных субальпійскіх лугоў. Рачныя даліны тэрасаваныя, даліны большай часткай разараныя.
На тэрыторыі Сколеўскіх Бяскідаў ў 1999 створаны Нацыянальны прыродны парк «Сколеўскія Бяскіды».
Сколеўскія Бескіды зьяўляюцца раёнам пешаходнага, воднага і лыжнага турызму.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Сколеўскія Бяскіды. Горная дарога.
-
Ляндшафты Сколеўскіх Бяскідаў.
-
Сколеўскія Бяскіды. Выгляд на Тухольку.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Географічна енциклопедія України: в 3-х томах / Ред. О. М. Маринич. — К. : «Українська Радянська Енциклопедія» ім. М. П. Бажана, 1989 — ISBN 5-88500-015-8